У артыкулу напісана- "А вось Пазняк і Саннікаў, якія заклікалі Еўропу да санкцый" і спасылка менавіта на словы Саньнікава. Але ладна. Ёсць там яшчэ адзін пра яго артыкул - "Лукашэнку трэба вучыць на Захадзе". Наіўны, канечне, гэты дэсідэнт. Лукашэнка з'яўляецца канкрэтнай часткай хеўры, пануючай на постсавецкім прастранстве. Ён любіць Маскву, а яна любіць яго. Якія яшчэ "навучаньні"? А гэтая гульня з Эўразьвязам звязана толькі з падтрыхтоўкай да "выбараў". Такое перад кожнымі "выбарамі" і галоўная зброя каб не даць яму легалізавацца- народны байкот.
Увогуле, толькі ідыёт можа спадзявацца на тое, што Лукашэнка можа дэмакратызавацца.
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ХОЧУЦЬ ЛЕГАЛІЗАВАЦЬ РЭЖЫМАпошнія паўгода ў Эўразьвязе ішла ўпартая праца па наладжваньні супрацоўніцтва з антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі. Тэндэнцыя выклікана заўважнай актывізацыяй на Захадзе лабістаў рэжыму, дыпляматыі і агентуры. Справа разгорнута настолькі шырока, што некаторыя дзеячы з былых савецкіх сяброў Эўразьвязу не без падставы загаварылі пра ўзмоцненую дзейнасьць разьведак, як у пэрыяд "халоднай вайны".
Галоўнай асобай, якую даўно арганізавалі на гэтую справу, ёсьць эўрапэйскі камісар спадар Штэфан Фюле. (Пра рэшту спадароў я не кажу, спадзеючыся, што некаторыя проста не разабраліся і ня ведаюць, што твораць.) У мінулым месяцы ўсплыў стары камуністычны кадр, цяпер дэпутат Эўрапарляманту, Ю. Палецкіс. Ён зьезьдзіў да Лукашэнкі і потым выступіў у Брусэлі з ініцыятывай напісаньня ўласнага дакладу аб справах у падрэжымнай Беларусі і аб неабходнасьці дыялогу з рэжымам.
Чарговая калабарацыя закруцілася сур'ёзна і згоднікаў шмат. Але ёсьць і цьвярозыя сілы супраціўленьня і прыхільнікі Беларусі.
Група Фюле арганізавала нядаўна паездку ў Брусэль мацёрых "апазыцыянераў" зь Менска дзеля ўмацаваньня сваёй пазыцыі. Спадар Лябедзька адразу выступіў там з ідэяй "трохкрокавай стратэгіі": 1 -- вызваленьне палітвязьняў, 2 -- свабодныя сумленныя выбары, 3 -- плян мадэрнізацыі для Беларусі (гэта яны раяць такое для Лукашэнкі прапанаваць).
З "глыбокімі" прапановамі брусэльцы неўзабаве азнаёмяцца ў справаздачы Ю. Палецкіса і, чакаецца, што ўхваляць. А там ужо будзе наступ і дэлегаваньні на паклон да калгаснага начальніка (хіба што апаненты перашкодзяць).
Калі коратка, то ўсё гэта абазначае чарговую актывізацыю сілаў і агентуры на Захадзе з мэтай легалізацыі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі. Легалізацыя будзе, фактычна, абазначаць наданьне законнай сілы (законнай ў вачах эўрабюракратаў) для разбуральнай антынацыянальнай дзейнасьці акупацыйнай улады ў Беларусі.
Спадзявацца ад Лукашэнкі "мадэрнізацыі Беларусі" і "вольных сумленных выбараў" могуць толькі людзі не ад сьвету гэтага альбо закончаныя нягоднікі. Тым ня менш у Брусэлі такое чаўпецца, бо за ўсім стаіць другі інтэрас (які ў народзе мае найменьне "шкурны"). Эўрабюракратам напляваць на наша гора, на нашае нацыянальнае вынішчэньне і наш Чарнобыль. У іх свае антыкаштоўнасьці. Яны ўвесь час дэманструюць гэта (глядзіце адносіны да С. Каваленкі). Усе тое ўжо ўбачылі. Але для іншых яно ня мае значэньня, калі трэба падтрымаць Фюле.
Учора (восьмага красавіка) чарговая тройка рэжымнай "апазыцыі" (Мілінкевіч, Янукевіч, Някляеў) засьведчыла сваю падтрымку курсу на "дыялог" Брусэля з антыбеларускім рэжымам (і на выбары яны зноў пойдуць, і іншае, і т. п.). Гэты голас трох зроблены дзеля спасылкі пад даклад Палецкіса.
Далей камэнтар не патрэбны, бо справа звыклая -- сто разоў ужо такое назіралі.
9 красавіка 2013 г.
Зянон Пазьняк
https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-choczuc-liahalizavac-rezhym
Добавлено: [time]Срд 10 Апр 2013 02:36:37[/time]
ТЫЯ, ШТО ПРАЦУЮЦЬ НА ЛЕГАЛІЗАЦЫЮ РЭЖЫМАЗ.С.Пазьняк паведаміў, што ЭЗ і ягонае чынавенства - "ХОЧУЦЬ ЛЕГАЛІЗАВАЦЬ РЭЖЫМ". Галоўнымі дзеючымі асобамі гэтай гнюснай справы ёсьць эўрапейскі камісар па пытаньнях пашырэньня і палітыкі дабрасуседства Ш.Фюле і дэпутат Эўрапарлямэнту Ю.Палецкіс.
Хто ж ёсьць гэтыя асобы, хто так актыўна займаецца прасоўваньнем эрапейскай палітыкі дабрасуседства з акупаванай Расеяй, Беларусьсю? Хто гэтыя эўрапейскія асобы, што ўзмоцнена прапіхваюць ідэю дыялёга з акупацыйным рэжымам на Беларусі?
Адказ мы атрымаем, калі азнаёмімся з вышэйзгаданымі асобамі. Штэфан Фюле вядомы ў эўрапейскіх колах і цікавы тым, што ў 1981-86 гг. вучыўся ў МГІМО(Московский Государственный Институт Международных Отношений)- вядомая элітарная ўстанова, дзе навучаліся дзеткі савецкай палітычнай эліты. Установа рыхтавала (і рыхтуе) прафэсійных дыпляматаў і разьведчыкаў.
Яшчэ больш становіцца зразумелым роля гэтай навучальнай установы, калі ўзгадаць, што яе скончылі многія супрацоўнікі КГБ, СВР, Напрыклад Шэбаршын Л.У. начальнік зьнешняй выведкі СССР, Цюменева А.І. начальнік кафедры Вышэйшай школы КГБ(Акадэмія ФСБ), Леонаў М.С. прафэсар МГІМО генерал-летэтнант (менавіта ён першым разгледзеў "патэнцыял" Кастры), Трубнікаў В.І. былы Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі, генерал арміі і г.д.
Так што мяркую, што сумненьняў у якасьці прафэсійнай падрыхтоўкі Штэфана Фюле, як і ў ягоных адпаведных сувязях, перакананы, быць не можа.
Выклікае адпаведнае захапленьне і наступны персанаж, прыхільны да дыялёгу з прарасейскім рэжымам Лукашэнкі на Беларусі - Юстас Вінцас Палецкіс. Ён у свой час скончыў Вышэйшую дыпляматычную школу МЗС СССР, у 1966-1969 гг. Дайшоў у сваёй камуністычнай кар'еры да пасады сакратара ЦК компартыі Літвы...
І зноў давайце расставім кропкі над "і".
Вышэйшую дыпляматычную школу МЗС СССР скончылі такія асобы, як былы старшыня КГБ СССР Кручкоў У.А.(у якасьці дыплямата ўдзельнічаў у "навядзеньні парадка" у паўстаўшай Вугоршчыне, у 1956), Сьмірноў К.Н. палкоўнік КГБ і дыплямат, Дзядзюля І.П. былы памочнік старшыні КГБ і г.д.
Вось з такога гнязда савецкіх дыпляматаў выляцеў і Ю.Палецкіс, дэпутат Эўрапарляманту. Мяркую, не варта быць упэўненым у тым, што ён зьліквідаваў ўсе свае сяброўскія і працоўныя сувязі, набытыя ў скончанай ім маскоўскай дыпляматычнай установе. Ягоныя дзеяньні сьведчаць пра іншае.
Мы, раней ужо мелі магчымасьць азнаёміцца з чырвоным мінулым такіх вядомых дзеячоў ЭЗ, як Барозу і Эштан (гл.артыкул
"А што ў іх за душой?"). І вось новае чырвона-чэкіскае дапаўленьне пра сапраўднае аблічча той часткі эўрачынавенства, якая імкнецца праводзіць непрыймальную для вольнай Беларусі палітыку легалізацыі акупацыйнага рэжыма Лукашэнкі.
Магчыма нехта скажа, што мінулае ўзгаданых чыноўнікаў засталося недзе далёка, яны зараз імкнуцца сьвярджаць эўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасьці. Немаю нічога супраць такога погляду.
Але адкажыце тады на пытаньне - (калі адкінуць дэмагагічнае славаблудства)чаму ўсе іхнія намаганьні, адносна нашай краіны, адпавядаюць інтарэсам рэжыма Лукашэнкі і Расеі? Пра якія дыялёгі можна весьці размову з акупацыйным рэжымам на Беларусі? Пра якую мадэнізацыю нашай краіны можна весьці гаворку з тымі, хто зьнішчае беларускую эканоміку?
І што гэта, як не жаданьне легімітызаваць злачынны антыбеларускі рэжым?
Пра другі бок, гэтай эўразьвязаўска-расейскай аперацыі, па легімітызацыі рэжыма - Лябедзьку, Мілінкевіча, Някляева, Янукевіча казаць не буду. Сказана ўжо даўно ўсё, пра гэтых гульцоў беларускім народным лёсам. Адзін Толік чаго варты ці той "у галіфэ" не кажучы пра іншых...
Праблема бачыцца ў галоўнам - расейскія сьпецслужбы актыўна выкарыстоўваюць сваю агэнтуру ў ЭЗ. Яны актыўна выкарыстоўваюць прадстаўнікоў псэўдаапазіцыі, прапіхваючы іх, пры дапамозе ўзгаданых кадраў, для наданьня ім трыбуны, перад кіраўніцтвамі эўрапейскіх краінаў з мэтаю стварэньня ўражаньня, што выступаюць прадстаўнікі беларускай апазіцыі і беларускага народа.
Агентурай варожай нам Расеі, адсяваюцца, ізалююцца тыя палітыкі, якія даюць праўдзівую інфармацыю пра сітуацыю на Беларусі...
Ва ўсёй гэтай гульні мэта адна - замаскіраваць дзеяньні Расеі на Беларусі, праз рэжым, які кантралюецца ёю. У выніку яны жадаюць дамагчыся сваёй мэты, якую яны ажыцяўляюць паскоранымі метадамі - ліквідацыі беларускай нацыі і беларускай дзяржавы.
Пра тое, як стараюцца выкарыстаць ЭЗ "проверенные кадры" КГБ-ФСБ маўчаць нельга. Яны баяцца праўды ...
Бенедзікт
https://pieramoha.org/artykuly/tyja-czto-pracujuc-na-liehalizacyju-rezhyma
Добавлено: 10 Апрель 2013, 01:39:46
ой, я уже давно понял, что этим комментаторам нечего сказать.
А ты занадта шмат НН не чытай, бо там акрамя славутага назова нічога няма. А якое СМІ- такія й камэнты.
Добавлено: 10 Апрель 2013, 22:56:14
ТЫЯ, ШТО ПРАЦУЮЦЬ НА ЛЕГАЛІЗАЦЫЮ РЭЖЫМА
Гайдукевич выдал себя с потрахами
19:12 10.04.2013
паскардзіцца на публікацыю
Юрась Малюта
Незамедлительно отменить все санкции и ограничения в отношении Республики Беларусь и приступить к полноценному диалогу призвал Европейский союз лидер Либерально-демократической партии Беларуси Сергей Гайдукевич.
Соответствующее обращение председателя ЛДПБ направлено в Совет Европы, Европарламент и ряд европейских структур.
В обращении отмечается, что Либерально-демократическая партия всегда выступала за диалог и реализацию пошаговой стратегии взаимодействия между нашей страной и ЕС.
Как сообщает пресс-служба ЛДПБ, в поддержку своей позиции партия планирует провести ряд пикетов с лозунгом «Нет санкциям. Мы за диалог!»
naviny.by