в один миг все опомнились и начали разговаривать на беларуском, судорожно считая последние дни великого президента Республики Беларусь.
Вялікага ў сэнсе злодзея?
ЯШЧЭ РАЗ ПРА "ДВУЯЗЫЧЬЕ"
Надоечы, на "Радыё Свабода" адбылася онлайн-канфэрэнцыя галоўнага рэдактара сайту "Хартыя-97" Натальлі Радзінай. Шмат было пытаньняў і трохі меней адказаў. Зараз не бачу неабходнасьці даваць падрабязны аналіз меркаваньняў спадарыні Н.Радзінай. Але адноса пэўных яе перакананьняў мушу выказацца. Сярод іншых пытаньняў, зададзеных ёй, былі такія -
"Пытаньне - Чаму Вы не адменіце расейскую мову на сваім сайце? Лічыце, што беларусы "не понимают" сваю мову?
Натальля Радзіна - Упэўненая, што разумеюць. У сайта тры моўныя вэрсіі -- беларуская, расейская і ангельская. Выбар павінен быць у кожнага."
Вось такі адказ, дзе ключавымі ёсьць словы - "Выбар павінен быць у кожнага."
Спадарыня Натальля Радзіна (гэта тычыцца далёка не толькі сп.Радзінай)- не разумее ці не жадае разумець, што ідзе шляхам "ДВУЯЗЫЧЬЯ" якое было адмыслова ўведзенае прарасейскім стаўленікам і ягоным расейскім атачэньнем для зьнішчэньня беларускай мовы, як падмурка існаваньня беларускай нацыі і беларускай дзяржавы.
Прыхільнікі "ДВУЯЗЫЧЬЯ" дзяржаўныя ідэолягі нам па-фарысейску абвяшчаюць, што беларусы маюць "выбар". Які гэта выбар - кожны мае магчымасьць пераканацца сам. Выбар ёсьць адзін - расейская мова.
Гэта нам няспынна дэманструюць рэжымныя друкаваныя СМІ, ТБ, радыё. Гэта нам няспынна дэманструюць дзіцячыя садкі, школы, унівэрсітэты, розныя дзяржаўныя ўстановы і г.д. І разам зь імі гэты "выбар" дэманструюе ... шэраг "незалежных" СМІ! Вось такая шакуючая еднасьць, у пытаньні зьнішчэньня роднай мовы, еднасьць рэжыма і рэдактараў "незалежных" СМІ (маўляў - "а в остальном мы против режима". Але навошта астатняе, кали нішчыцца падмурак?).
І ўсё гэта пры тым, што існуе высокамаральнае, непісанае, універсальнае правіла для патрыётаў акупаваных краінаў - не спрыяць акупантам у зьнішчэньні свайго народа, ягоных каштоўнасьцяў, а наадварот, як мага больш супрацьдзейнічаць цёмным сілам.
Хіба можна не разумець, што у сёняшніх умовах, расейская мова на Беларусі - акупацыйная, якая зьнішчае ўсё беларускае? Аказваецца можна, рэдактары "незалежных" СМІ паказваюць, што не "разумеюць".
Пачынаючы з часоў антыканстытуцыйных рэфэрэндумаў 1995/96 гг. "незалежныя" СМІ сьведчаць, што самае малае, як бы гэта падалікатней выказацца ... - яны не жадаюць разумець, як псіхалягічна людзям цяжка знаходзіцца ў дыскамфортных умовах зьнішчэньня роднай беларускай мовы. Трэба ж хоць кропельку дапамагчы беларусам у вяртаньні да роднай мовы. Але безумоўна, калі гэта разглядаецца вамі, як "насилие, принуждение" тады канешне...
Безумоўна, часова, магчымы нейкі спад наведвальнікаў, але ў стратэгічным пляне, выключэньне расейскай мовы (у існуючай рэчаіснасьці - акупацыйнай)і функцыянаваньне толькі беларускай і ангельскай, спрацуе на будучыню, на беларушчыну.
Праўда, калі прысутнасьць расейскай мовы (сярод іншых) - умова грантадаўцаў ці нейкіх іншых структураў, тады зразумела.
P.S. Мае заўвагі, натуральна, не тычацца камэнтаў наведвальнікаў. У гэтай справе, поўная свабода выбара ці як некалі, на пачатку 90-х, казаў адзін з намэнклятурна-камуністычных цыцэронаў - "Кто как хаціт, тот так і гаварыт".
Бенедзікт
https://pieramoha.org/artykuly/jaszcze-raz-pra-dvujazyczyje