Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
23 Август 2025, 14:36:23
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Умер дуг Уго
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #10533191

Страниц  : 1 ... 8 9 11 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Умер дуг Уго  (Прочитано 24219 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #270 : 25 Март 2013, 23:48:12 »

Не, Наша Ніва таксама псэўдаапазіцыйная. Во, добры артыкул:

ЯК МОЖНА “ЗАГРУЖАЦЬ”

Каму ня верылася, што гістарычная Беларуская Газэта “Наша Ніва” ператворана купкай падстаўных асобаў у газэтку-таблоід, няхай зірне на перадсьвяточны нумар яе ў Сеціве. Хаця мы гэта дарэмна пасьпяшаліся з вызначэньнем: для рэдакцыі сёньняшняга таблоіда Дзень Волі гэта не сьвята, а так нешта…
Ня трэба надта глыбокага аналізу газэтнай падачы, дастаткова проста зірнуць і шмат што становіцца зразумелым адразу. На тытульным лісьце зьмешчаны цэнтральны (пакуль што) матэр’ял, і ён нават пра БНР. І нават у суправаджэньні хрыстаматыйнага фота з выявай Урада БНР. Але ўжо ў назове матэр’ялу ўтрымліваецца тая лыжка дзёгцю, якая вызначае ўсю інфармацыйную субстанцыю: “БНР: трэ’ было менш сварыцца”. Гэта, зразумела, не тое лабавое абылганьне нашай нацыянальнай гісторыі, якое было пры саветах. Там дзейнічалі ў адкрытую, называлі БНР “происками буржуазных националистов” і пачыналі беларускую гісторыю з 1919 года. Цяпер прафанатары дзейнічаюць не ў лоб, а з іншага боку. Яны даюць інтэрв’ю з польскай дасьледчыцай таго пэрыяду беларускай гісторыі. І гэта яна сказала пра “сварыцца”, вось яны яе і працытавалі (яны “ні пры чым”). Але мяркуем, што такі тытул для інтэрв’ю сфармулявала не сама польская аўтарэса. Што да выбару месца і часу, то ў сапраўднай патрыятычнай газэце цытуюць у галоўнае нацыянальнае сьвята не чужынцаў, для якіх БНР – проста тэма для дысэртацыі, а беларусаў, для якіх наша Гісторыя і Дзяржава – сьвятыня (як, напрыклад, для прафэсара Анатоля Грыцкевіча або для Зянона Пазьняка). Польскім беларусазнаўцам заўсёды трэба далікатна нагадаць пра іхную польскую традыцыю салідарна змагацца за вызваленьне, а ўжо на наступны дзень пасьля перамогі калектыўна брацца за грудкі паміж сваімі. Яшчэ не настаў 1919 год, а ў Варшаве ўжо здарылася першая спроба польскага путча супраць Пілсудскага. А потым настаў такі балаган, што Пілсудскі вымушаны быў выдаліцца на правінцыю, каб у 1926 годзе вярнуцца на чале верных яму палкоў і разганяць апанэнтаў шляхам трохдзённых баёў у Варшаве. І г.д., і г.д. Але вось жа цікава, не пра гэта, не пра сваркі ўспамінаюць палякі ў свае нацыянальныя сьвяты, не пра гэта (“з падколачкай”) тытульныя старонкі іхных СМІ. Для польскіх патрыётаў нацыянальныя перамогі і нацыянальныя героі – ідэал, аксіёма. Яны могуць паспрачацца толькі аб адным – хто зь іх больш любіць і шануе родную спадчыну.
Глядзім далей. Газэтка з гістарычным назовам падае на тытульным лісьце відэа “Адрасы БНР: экскурсія па Мінску”. Здавалася б, вось як добра і інтэлігентна, відэа вельмі добрае. Але пад гэтым відэа зьмешчана фота (таксама на сьвяточную тэму?): “Беларуская мадэль агалілася для часопіса 25 Magazine – фоты” і падаецца паўголая мадэлька з пляшкай “Колы”, глянцавым часопісам і жывёльным выразам твару. У сапраўднай “Нашай Ніве” не было такой рубрыкі (хаця ўжо і на пачатку ХХ ст. квітнела парнаграфія, эратычнае фота і іншая “клубнічка”). Рубрыку прыдумалі і ўштурхнулі яе ў газэту цяперашнія “наватары”.
Далей зьвяртае на сябе ўвагу пададзены на тытульным лісьце анонс: “У Мінску з’явіліся плакаты да Дня Волі”. Пагартаем фоты з гэтага шэрагу. Больш менш прыстойна выглядае толькі адзін плакат – дзе ўсьміхаюцца маладыя беларус і беларуска з выявай Пагоні на грудзях. Астатнія плакаты ёсьць прыкладам бяздарнасьці мастацка-вобразнага рашэньня і адначасова спробай зблюзьнерыць нашае найвялікшае сьвята. Ідуць ногі ў джынсах і нясуць перад сабой фрагмэнт расцяжкі з незакончаным надпісам “Дзень Волі”. І яшчэ адзін плакацік: балёнікі на галінках і дэвіз “Адчуй вольнае паветра”. Усе гэтыя плаката-шэдэўры прысьвечаны закліку ісьці з псэўдаапазыцыяй на бангалорскі сабачнік 24 сакавіка. Гэта там, на бангалорскім балоце будзе “вольнае паветра”? З Лябедзькам, Рымашэўскім, Чалавекам у галіфэ Янукевічам? З пэдэрастычнымі балёнікамі?
Паглядзеўшы на гэтую мяшанку тытулаў і выяваў, тым больш, пачытаўшы “сьвяточны нумар”, хочацца памыць рукі і асьвяжыцца. І ня трэба зьдзіўляцца гэтай натуральнай рэакцыі арганізма. Многія менскія журналісты, адказваючы на папрокі або скепсіс сваіх сумоўцаў, гукаюць: “Ды вы што? Мы ж не “Наша Ніва”!..”
Так і хочацца назваць гэты артэфакт позьняга лукашызма “Іхнай Нівай”, няшчаснай газэткай інтэлектуальна скасабочаных загружальшчыкаў.
 

Тытульны ліст "Нашай Нівы"
 
Аркадзь Тышкевіч

https://pieramoha.org/artykuly/jak-mozhna-zahruzhac
Записан
Страниц  : 1 ... 8 9 11 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,104 секунд. Запросов: 19.