Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
21 Август 2025, 00:00:44
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: "Говори правду!"
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #10313019

Страниц  : 1 ... 33 34 36 37 ... 44 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: "Говори правду!"  (Прочитано 92335 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #1020 : 26 Февраль 2013, 14:39:27 »

ВОСЬ ДЫК КАСІР!

25 лютага ў газэце “Наша Ніва” зьявілася публікацыя пра аднаго дзеяча, якога незаслужана падзабыліся апошнім часам. Маецца на ўвазе маладзён Андрэй Дзімітрыеў, дзеяч структуры “Говправду”. Падчас псэўдавыбарчага спэктаклю 2010 года ён быў начштаба ў кандыдата на прэзыдэнта Ул. Някляева. Яшчэ да пачатку драматычных падзеяў на плошчы Незалежнасьці гэты Дзімітрыеў ужо засьвяціўся на палітычнай арэне. Увечары 19 сьнежня ён ішоў разам з Някляевым і іншымі па вуліцы. На іх напалі лукашэнкаўскія бандыты ў чорным і моцна зьбілі, траўмавалі Ул. Някляева. Тым ня менш пасьля гэтага Дзімітрыеў схадзіў на плошчу Каліноўскага і выступіў там пра “рух за выбары без Лукашэнкі”. Яго не абсьвісталі, бо ня ведалі яшчэ пра ягоны сьвежы ўчынак. Пасьля нападу на Някляева ён выступіў па БТ і сказаў, што “міліція не віновата…” Гэта была першая публічная здарада ў шэрагах псэўдаапазыцыі, якая разам з рэжымам цягнула людзей на фальшывыя “выбары”.
З публікацыі ў “НН” вынікае, што Дзімітрыеў патлумачыў матывы свайго ўчынку: “Пад пагрозай знаходзілася мая сям’я. Мала хто ведае, што мая будучая жонка таксама была арыштавана КДБ і правяла там цэлы дзень…”
Цікава пачытаць. Вось так цяпер “говорят правду”. Добра, што праз два з лішнім гады правакатар апраўдваецца. Можа яму хто і паверыць.
Справа ў іншым. Адразу пасьля публічнай здрады калегаў па “Говправде” (скрываўлены сьнег яшчэ не пасьпеў растаяць) Дзімітрыеў ужо ўдае народнага трыбуна на плошчы. І нікому не паведамляе пра драму з сваім кандыдатам. Хто накіраваў яго на плошчу, хто менавіта сунуў яму ў руку мікрафон, хто сказаў яму: “Давай, парень!” -- ?
Але нават не гэта выклікае галоўныя пытаньні. Цікавей паназіраць за далейшым палітычна-фінансавым шляхам А. Дзімітрыева. Падобна, што калегі-“говправдовцы” ягонай здрады не заўважылі. Не заўважылі і ўсё. Яе для іх як бы і не было. Бо ў наступны пэрыяд “Говправду” ажыла і набралася новых сілаў. “Ідэі” яе засталіся тымі ж: “Все на выборы, товарішчі!” Нават сто разоў прададзены і перакуплены А. Лебедько гукнуў перад леташнім выбарчым шоў хунты: “Байкот!” А гэтыя зноў цягнулі беларусаў на “выбарчыя ўчасткі” дыктатуры.
Кіравала гэтымі працэсамі група таварышаў. Комплексаў у іх не было, яны не пабаяліся выставіцца пад насьмешкі і кпіны грамадзтва. За распаўсюджваньне сваёй рускамоўнай прапаганды яны плацілі някепскія грошы. Менавіта гэтым займаўся галоўны касір А. Дзімітрыеў. Зборшчыкі подпісаў і агітатары прыходзілі ў офіс “Говправду”. Там іх прыязна сустракаў Дзімітрыеў, адчыняў вялікі сэйф і чэсна расплочваўся “за выкананую працу” паводле шчодрага тарыфу. Нават вопытныя дзеячы гранта выходзілі з яго канторкі ўражаныя і доўга пераказвалі сябрам: “Ды ў яго там “зялёных” пад самую столь!..”
Такім чынам, правакатар, які здаў усіх і ўсё, што толькі было магчыма, ня толькі ня быў выдалены з кола “говоряшчіх правду”, але і зрабіў бліскучую кар’еру. Ён стаўся галоўным касірам іхнай канторы. Такое бывае толькі пасьля ўдалага завяршэньня заданьня. Пасьля правалу і здрады такога, зазвычай, не бывае. Дык можа ў іх так і было задумана? Пра гэта так дагэтуль і не здагадаўся выдатны паэт і нікудышны палітык Ул. Някляеў?
Але вельмі важна, каб пра гэта здагадалася наша грамадзтва.

Аўтар: Вадзім Каралёў

https://pieramoha.org/artykul/vos-dyk-kasir
Записан
Страниц  : 1 ... 33 34 36 37 ... 44 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,138 секунд. Запросов: 20.