Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
16 Август 2025, 19:02:19
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 17 18 20 21 ... 79 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гродно и Гродненщина в ВОВ  (Прочитано 340194 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Beton
Гродненец
**

Репутация: +27/-0
Offline Offline

Сообщений: 170


Просмотр профиля
« Ответ #540 : 19 Февраль 2013, 19:17:05 »

Из газеты " Перспектива"
Непрыступны ДАК
Як бы ні было спешна ехаць па ўпарадкаванай шашы, па зямлі, параненай снарадамі і бомбамі, палітай крывёй гераічных воінаў, а хочацца спыніцца, азірнуцца вакол, на тыя ўзгоркі  і палеткі, лясы і лугі, за  якія яны змагаліся, дзе яшчэ засталіся сляды былых баёў у 1941 і 1944 гадах. Вось справа ад шашы перад Асочнікамі, метрах у ста ад дарогі, зіяюць амбразуры ДАКа – доўгатэрміновай абароннай кропкі. Пабудаваны ў 1940-1941 г. пад кіраўніцтвам генерала Д. Карбышава, ён уваходзіў у сістэму абаронных збудаванняў  паблізу граніцы з Германіяй.

Двухузроўневы, глыбокі, з метровай таўшчыні бетоннымі сценамі, ён быў прызначаны для кулямётна-гарматнай стральбы. У ДАКах размяшчаліся падраздзяленні 9-га асобнага кулямётнага батальёна пад камандаваннем капітана П. В. Жылы. Знешнюю абарону яго і абарону ўздоўж Аўгустоўскага канала  забяспечвалі воіны 213-га сп. У канцы другіх сутак вайны полк, ужо акружаны нямецкімі войскамі, зняўся з сваіх пазіцый і рушыў у накірунку Гродна і Гожы. А абаронцы ДАКаў, не маючы сувязі з камандаваннем і загаду аб адступленні, прадаўжалі змагацца да канца.

Вось што расказваў аб сутках змагання аднаго з ДАКаў яго абаронца, цудам выжыўшы Леанід Ірын, ураджэнец Ноўгарадскай вобласці:

“23.VI.1941 гарнізон ДАКа пратрымаўся да цемры. Толькі тады ўдалося з палёгкай уздыхнуць, але мы былі галоднымі, пітной вады не было. А ісці было немагчыма, таму што мы былі ў асадзе. Адчувалася, што ў наступны дзень у нас адбудзецца нейкая развязка... На досвітку 24 чэрвеня вораг распачаў ураганны мінамётны і артылерыйскі агонь па нашай невялікай кропцы... Практычна ДАК знаходзіўся ў нямецкіх руках, але гарнізон быў яшчэ баяздольны і ўсімі сіламі наносіў  удары па ворагу, але патроны і снарады ўжо канчаліся. Немцы крычалі: “Рус, здавайся!”, але мы адказвалі  стрэламі. Фашысты закідвалі ў перыскопную адтуліну ці то гранаты, ці то бутэлькі з гаручай сумессю, і ўзрывы былі страшэннай сілы, ДАК напаўняўся ядавітымі рэчывамі, усё расцякалася і гарэла блакітным полымем, ДАК напоўніўся дымам і пылам... Былі надзеты процівагазы. Гарнізон гінуў ад узрываў і атрутных рэчываў. Але зноў паўтарыліся выбухі ў некалькіх месцах, ... абваліліся бятонныя глыбы, з забетаніраваных завесаў узрывам знясло дзверы, ... у ДАКу было сапраўднае пекла. Выбуховай хваляй мяне падкінула, я атрымаў асколачныя раненні, ногі абгарэлі, і я страціў прытомнасць... Не ведаю, колькі я так праляжаў. Калі прышоў у сябе, адчуваў ва ўсім целе страшэнны боль. У ДАКу было ціха і цёмна, стаяла ноч...”

Шэры прывід

Маўкліва ўзвышаецца сярод поля бетонны, у трэшчынах і выбоінах двухузроўневы гмах як сведка гераізму яго абаронцаў, нібыта  захоўваючы свае таямніцы, разгадаць якія наўрад ці ўдасца. А ўшанаваць іх подзвіг патрэбна было б лепшым чынам, каб ДАК не глядзеўся  шэрым прывідам сярод пасеваў кукурузы. Годна было б, калі б вакол яго зрабілі хаця б у два метры ахоўную паласу, на шашы зладзілі заезд для транспарту.

Побач з гэтым ДАКам каля дарогі, бліжэй да Аўгустоўскага канала, стаіць другі вартавы, толькі меншы памерамі. Як напісана на мемарыяльнай дошцы, 22-24 чэрвеня 1941 г. тут трымалі абарону воіны 9-га асобнага кулямётнага батальёна і 213-га стралковага палка. На закратаванай амбразуры, як сімвал павагі да абаронцаў, падзякі ім, ляжыць яшчэ свежы букецік кветак.     

Многія абаронцы ДАКаў  вакол Сапоцкіна загінулі, у жывых засталіся некалькі чалавек. Трагічны іх лёс звязаны з тым, што будаўніцтва гэтых умацаванняў не паспелі завяршыць, абсталяваць, забяспечыць дастатковай колькасцю боепрыпасаў, харчаваннем, вадой. Не наладжана  надзейная сувязь іх з камандаваннем  і паміж сабой. Акрамя таго ў камандзіраў гэтых невялікіх гарнізонаў не было дакладных інструкцый аб іх дзеяннях, паводзінах, аб ролі гэтых умацаванняў у час працяглых ваенных дзеянняў у тыле ворага, што з’явілася недапрацоўкай стратэгіі вышэйшых штабоў. Не маючы сувязі  са сваім штабам, знаходзячыся ў варожым коле, гарнізоны кіраваліся асноўным правілам паводзін салдата – заставаліся вернымі прысязе і воінскаму абавязку. А таму, стаўшы закладнікамі, гераічна гінулі ў сваіх цесных, зруйнаваных умацаваннях.

Аб гераізме абаронцаў ДАКаў каля Сапоцкіна сведчаць і трафейныя дакументы, што захоўваюцца ў ваенных архівах. Так, газета “Труд” 22 чэрвеня 1968 г. прывяла рапарт камандзіра 43-га штурмавога сапёрнага батальёна, які паведамляў: “У доўгатэрміновых умацаваннях рускія змагаюцца незвычайна цвёрда. Нават выведзены са строю салдат, які са стогнам круціцца на зямлі, працягвае змагацца.Таму трэба кожнага раненага або забітага некалькімі стрэламі з пісталета рабіць зусім бяспечным для нашых войскаў”.           
Записан
Страниц  : 1 ... 17 18 20 21 ... 79 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,106 секунд. Запросов: 20.