Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 15:49:18
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 14 15 17 18 ... 186 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Амэрыка, я люблю цябе!  (Прочитано 452061 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #450 : 11 Февраль 2013, 00:27:19 »

Новыя санкцыі супраць беларускіх кампаніяў за ваенныя пастаўкі

Шэрагу беларускіх прадпрыемстваў інкрымінуецца парушэньне палажэньняў амэрыканскага закону аб нераспаўсюджваньні зброі масавага зьнішчэньня

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць шэрагу юрыдычных і фізычных асобаў у Беларусі, Кітаі, Вэнэсуэле, Іране, Сырыі і Судане. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, фігурантам сьпісу інкрымінуецца парушэньне палажэньняў амэрыканскага закону аб нераспаўсюджваньні зброі масавага зьнішчэньня ў дачыненьні да Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі.

Як паведамляе дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, санкцыі прымяняюцца ў дачыненьні да дзьвюх арганізацыяў — кампаніі «ТМ Сэрвісыз» (TMS) і кіроўнай кампаніі хольдынгу радыёлякацыйных сыстэмаў (КБ «Радар») і іх яго даччыных кампаніяў.

Паводле інфармацыі Народная Воля, «ТМ-сэрвісыз»  праходзіць як кампанія, якая займаецца навуковымі распрацоўкамі ў сфэры бясьпекі. У 2011 годзе яна ўжо зьяўлялася ў чорных сьпісах ЗША. Тады прагучала інфармацыя, што беларускі бізнэсмэн па імені Юры Чарняўскі паспрабаваў здабыць тэхналёгіі для сваёй кампаніі TM Services ў расейскай фірмы Optolink з мэтай іх наступнага продажу Ірану, паведамляе

Кіроўнай кампаніяй хольдынгу «Сыстэмы радыёлякацыі» зьяўляецца ААТ «КБ Радар». Аднак апроч яго ў хольдынг уваходзяць ААТ «Алевкурп» і ААТ «Волат».

Паводле інфармацыі газэты Народная Воля, «Волат» — гэта плятформы ваеннага прызначэньня вытворчасьці Менскага заводу колавых цягачоў. ААТ «Алевкурп» — прадпрыемства абароннага сэктару, якое спэцыялізуецца на распрацоўцы і мадэрнізацыі радыёлякацыйных сыстэмаў і сыстэмаў кіраваньня зброяй. Ці будуць распаўсюджвацца санкцыі на іх, пакуль гаворыцца.


Сусьветная мапа санкцыяў Ураду ЗША, 2010 год
​​Разам зь беларускімі кампаніямі ў «чорны сьпіс» унесеныя 5 фізычных і юрыдычных асобаў з КНР; тры з Ірану: дзьве — з Судану, Дзяржаўная ваенна-прамысловая кампанія Вэнэсуэлы; Бюро забесьпячэньня арміі Сырыі. Як і ў выпадку зь Беларусьсю, санкцыі распаўсюджваюцца і на іх даччыныя арганізацыі.

Паводле заключэньня амэрыканскіх уладаў, дзеяньні дадзеных кампаніяў і грамадзянаў патэнцыйна былі здольныя нанесьці «матэрыяльны ўнёсак у распрацоўку зброі масавага зьнішчэньня або крылатых і балістычных ракетаў».

Ужытыя санкцыі азначаюць, што ўраду ЗША забаронена заключаць кантракты з мэтай набыцьця тавараў, паслугаў і тэхналёгіяў ва ўключаных у «чорны сьпіс» юрыдычных і фізычных асобаў, аказваць ім садзейнічаньне. Акрамя таго, дадзеныя юрыдычныя і фізычныя асобы ня могуць з гэтага часу набываць у ЗША зброю і ваенную тэхніку, паслугі па іх абслугоўваньні і іншыя тавары, продаж якіх за мяжу рэгулюецца амэрыканскімі правіламі экспартнага кантролю.

Рашэньне аб прымяненьні санкцыяў было прынята 20 сьнежня мінулага году. У сілу яно ўступіла 5 лютага. Адпаведнае распараджэньне падпісаў выканаўца абавязкаў памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па міжнароднай бясьпецы і нераспаўсюджваньні Сайман Лімадж. Тэрмін дзеяньня санкцыяў — два гады. Датэрмінова яны могуць быць адмененыя па рашэньні дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Керы.
Записан
Страниц  : 1 ... 14 15 17 18 ... 186 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,112 секунд. Запросов: 20.