ПАШПАРТ КОШТАМ ТРЫ МІЛЬЁНЫ ЭЎРАЎ15 красавіка 2013 г. латвійская газэта “Neatkariga Rita Avize” апублікавала артыкул пад тытулам “Кіпр аблягчае наданьне грамадзянства замежным інвэстарам”. Вось гэты артыкул:
Кіпр аблягчае наданьне грамадзянства замежным інвэстарам, якія страцілі прынамсі тры мільёны эўраў (2,1 мільёнаў латаў) у сувязі з умовамі ссудаў з эўразоны.
Прэзыдэнт Кіпра Нікас Анастасіадзі заявіў, што новыя правілы, якія галоўным чынам тычацца расейскіх прадпрымальнікаў, ужо ў панядзелак былі зацьверджаны парлямантам.
Расейскія прадпрымальнікі паклалі ў кіпрыйскія банкі мільярды эўраў, але ў адпаведнасьці з правіламі ссудаў з эўразоны інвэстары могуць страціць нават 60% сваіх укладаў.
Як вядома, ўноч на 25 сакавіка міністры фінансаў эўразоны дамовіліся прадаставіць Кіпру, які знаходзіцца ў каласальных фінансавых цяжкасьцях, міжнародную ссуду ў дзесяць мільярдаў эўраў (сем мільярдаў латаў) , каб выратаваць кіпрыйскія банкі ад банкроцтва і захаваць Кіпр у эўразоне.
Пагадненьне прадугледжвае, што ўсе дэпазыты, што знаходзяцца ў кіпрыйскіх банках і перавышаюць суму ў 100 000 эўраў (70 000 латаў), абкладаюцца аднаразавым падаткам.
Выступаючы з прамовай на канфэрэнцыі расейскіх прадпрымальнікаў у Лімасоле, прэзыдэнт Кіпра паведаміў, што распараджэньне аб аблягчэньні наданьня грамадзянства “у вядомай ступені зьмякчыць страты”, якія пацярпелі расейскія інвэстары.
Анастасіадзі паінфармаваў, што грамадзянства будзе непасрэдна нададзена ўсім інвэстарам, якія да 15 сакавіка мелі ўклады ў кіпрыйскія банкі і страцілі прынамсі тры мільёны эўраў.
З дзесяці мільёнаў эўраў да трох мільёнаў заніжана таксама неабходная сума інвэстыцый, якая дагэтуль давала магчымасьць надаваць кіпрыйскае грамадзянства замежным інвэстарам.
Агенцыя навінаў LETA
Пераклаў з латышскай В. Буйвал.
Крыніца:
nra.lv/pasaule/92819-kipra-atvieglos-pilsonibas-pieskirsanu-arvalstu-investoriem.html
Ведаеце, як “дорогіе россіяне” да нядаўна называлі райскую выспу Кіпр? Яны называлі яе – русский остров! Кіпрыйцы тысячамі наняліся да іх на працу, выконвалі ўсе прыхамаці новых гаспадароў, цярпелі зьнявагі і рускае хамства. Старажытны грэцка-кіпрыйскі горад Лімасол на поўным сур’ёзе прышлыя называлі Лімасградам, бо яны засялілі яго сваёй шматтысячнай ардой. Яны пабудавалі сабе раскошныя вілы, захапілі пляжы і думалі, што так будзе вечна. Але настаў момант цяжкасьцяў для кіпрыйскага ўраду і народу, і сапраўдныя гаспадары расплаціліся за свае цяжкасьці маёмасьцю тых, хто думаў, што ён гаспадар на чужой зямлі.
Беларусы паспачувалі б фінансаваму няшчасьцю дзесяткаў тысячаў “дорогіх россіян”, але неяк не атрымліваецца. Усім вядома, што гэта за мільённыя і мільярдныя сумы, якія цяпер канфіскуе кіпрыйская дзяржава. Гэта – грошы праслойкі, якая абрабавала свой уласны народ, вывезла нарабаванае і раскошна жыла на гэтыя крывавыя капіталы шэраг гадоў.
Вядома, што зараз расейская цемра схапіла (дзе змагла) свае крымінальныя грошы і масава кінулася ў Латвію, класьці іх у латышскія банкі. Міністар фінансаў Латвіі запярэчвае, што такі працэс ёсьць у наяўнасьці. Але гэта ўжо не так важна. Набегаюцца, задыхаюцца расейскія рабаўнікі зь мяхамі сваіх капіталаў – з адной выспы на другую, з банка ў банк. Ім спачатку ўсьміхаюцца, кланяюцца перад імі, прыслугоўваюць ім. А потым раскулачваюць на 60% і ўзамен прапануюць кніжачку з гэрбавай пячаткай і кажуць тонам злодзея з цёмнай маскоўскай падваротні: “Дядя, купи кирпич!”
Ня будзе спакойнага жыцьця на нарабаваныя грошы. Заўсёды будзе актуальным лёзунг “Чымадан-вакзал-Расея”.
Сымон Рудзік
https://pieramoha.org/artykuly/paszpart-kosztam-try-miljony-eurau