Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
17 Август 2025, 05:32:12
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 4 ... 15 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Навошта нам расейская мова?  (Прочитано 44442 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #30 : 16 Декабрь 2012, 16:45:26 »

Творы Купалы перакладзены на 117 моваў сьвету. Маральнай літаратуры такога ўзроўню, як у Быкава зараз амаль няма. Ў нас шмат усяго. Ну, вось, паглядзі на Міцкевіча- ён такі папулярны ў сьвеце толькі таму, што палякі яго лічуць сваім. А ўвогуле гэта нахабства- заліць траву асфальтам і сказаць- штосці не расце- відаць, дрэнная трава.

Добавлено: 16 Декабрь 2012, 16:52:19
Калі хочаш яшчэ, то на- напрыклад, пра так званую "рускую 7-струнную гітару":

Валеры Жывалеўскі: “Гітара была папулярная на тэрыторыі Беларусі яшчэ зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. У сваіх мэмуарах вядомы расейскі літаратар Фадзей Булгарын (дарэчы, нараджэнец Меншчыны) пісаў, што напрыканцы XVIII стагодзьдзя на Меншчыне амаль кожная бедная шляхцяначка іграла на гітары зь сямю жалезнымі струнамі.

Дарэчы, у Расеі гэты інструмэнт яшчэ ня ведалі, ён быў распаўсюджаны менавіта ў нас. І, напрыклад, такая асоба, як Андрэй Восіпавіч Сіхра, заснавальнік школы прафэсійнай ігры на так званай расейскай сяміструннай гітары, нарадзіўся ў Беларусі і да 28 гадоў жыў і працаваў у мястэчку Высокае Магілёўскай губэрні Аршанскага павету ў доме беларускага памешчыка Вікенція Кукевіча. І толькі пасьля пераехаў у Маскву, а пасьля выгнаньня Напалеона з Расеі — у Санкт-Пецярбург, дзе пачаў займацца выдавецкай, пэдагагічнай і кампазытарскай дзейнасьцю.

Другі заснавальнік прафэсійнай школы ігры — я зноў паўтаруся, на так званай сяміструннай расейскай гітары — Міхаіл Цімафеевіч Высоцкі мае карані беларускія. Так што гітара ў Беларусі заўсёды была папулярная, адзінае, што ў гады колішняга Савецкага Саюзу акцэнт рабіўся на так званыя народныя інструмэнты — балалайку, домру. Але былі забытыя гітара і мандаліна”.
Записан
Страниц  : 1 3 4 ... 15 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,111 секунд. Запросов: 20.