Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
24 Август 2025, 12:16:36
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: ЭЎРАПЕЙСКІ МАРШ
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #972325

Голосование
Вопрос: Каковы итоги Европейского Марша?
Это значительный вклад в демократию - 4 (6,2%)
Власти нас стали бояться - 4 (6,2%)
Пох. - 57 (87,7%)
Всего голосов: 17

Страниц  : 1 ... 17 18 20 21 ... 32 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: ЭЎРАПЕЙСКІ МАРШ  (Прочитано 88951 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #540 : 09 Октябрь 2007, 16:32:05 »

Zianon Pazniak ab "Eurapejskim Marshy"
Марш правакатараў, што зьневажаюць народ

Беларусы ў Беларусі ўжо даўно дастаткова добра ведаюць цану падстаўной апазыцыі, яе дэмагогію, няздольнасьць і словаблудзтва. Ведаюць пра рэгулярныя паездкі ў Маскву гэтых Лебедько-Калякіных і іхныя прапановы маскоўцам наладзіць “інтэграцыю” Беларусі з Расеяй лепш за Лукашэнку.
Ведаюць пра іхныя гранты, пустапарожнія ваяжы ў Брусэль і ўсю іхнюю правальную імітацыю дзеяньняў і палітыкі. Гэтая публіка навучылася прафэсійна паразітаваць на антыбеларускім рэжыме, рабіць “палітбізнэс” на народнай бядзе, добра засвоіла тактыку палітычнай правакацыі і вобраз вечнага паражэнца. Усё гэта істотна паралізавала сапраўднае змаганьне і рэальную актыўнасьць людзей, выклікала ў беларусаў расчараваньне і нявер’е ў свае сілы, адмаўленьне ад барацьбы.

На 14 кастрычніка гэтая правальная катэгорыя з падачы брусэльскіх бюракратаў зьбіраецца арганізаваць чарговы правакацыйны “эўрапейскі марш” у нікуды. Прытым не пад Беларускім Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, а пад чужым, сінім сьцягам Эўразьвязу. І адразу відаць, што гэта за публічка кіруе мерапрыемствам. Агентура спрабавала ўжо раней замяніць Пагоню бусьлікам, Бел-Чырвона-Белы Сьцяг – джынсавай парцянкай. Але не ўдалося. Цяпер ухапіліся за сіні сьцяг з Брусэлю.

Дэмагогія, якой карыстаюцца пры гэтым імітатары “эўра-маршу”, прымітыўна-фальшывая і, дарэчы, характэрна-тыпалягічная. Яе варта працытаваць:
“Колькі выйдзе людзей? Столькі, колькі людзей у Менску лічаць сябе эўрапейцамі. Цяпер ад кожнага грамадзяніна залежыць — пойдзе Беларусь эўрапейскім шляхам, ці мы будзем заставацца людзьмі на балоце. Выйдзе 100 тысяч — жалезна Беларусь пойдзе тым кірункам. Выйдзе адна тысяча — толькі адзін працэнт ёсьць таго, што Беларусь пойдзе эўрапейскім шляхам.
Так, кожны чалавек – гэта тая доля працэнту, якая будзе ўплываць на сытуацыю. Няма чаго апраўдваць сваю ляноту і безыніцыятыўнасьць тым, што апазыцыя не такая, лёзунгі ня тыя, маршрут не такі…
Ты —эўрапеец?! Выйдзі, прадэманструй сваю пазыцыю. А будзеш сядзець у хаце, значыць — раб”.( http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/10/99148746-3C7E-4412-9663-0244CBCACC96.html)

І далей: “На Эўрапейскі марш прыйдуць тыя людзі, якія лічуць сябе эўрапейцамі. А тыя, хто ня прыйдзе на марш, мусяць усьведамляць, што яны — недаразвітыя…” (http://ximik.info/modules.php?name=News&file=article&sid=951)

Выходзь, значыцца, “за Эўропу” ты, лянівы беларус, пад сіні сьцяг, ты, раб балотны, недаразьвіты! – Заклікаюць гэтыя аруэлаўскія клікуны. Інакш, маўляў, плакалі нашыя гранцікі. Такія ёсьць гэтыя людзі. Так яны думаюць і такая ў іх лексіка.

У Беларусі антыбеларускі рэжым спарадзіў ня толькі этнацыд, мафію і карумпаваную ўладу, але і новы фэномэн – падстаўную карумпаваную апазыцыю. Ну, выйшаў беларус (у якога адабралі ўжо ўсё беларускае) на вуліцу “за Эўропу”. І што далей? А далей – ён пойдзе бязмэтна пад наглядам “амону” ўсьлед за правакатарамі на ўскрай Менска ці на балота Бангалёр “шукаць паразуменьня з рэжымам”, паслухае знаёмыя і бесталковыя прамовы штатных “апазыцыянераў” і “гуд бай” – “мы пабедзілі”. За гэты час гэбэ сфільмуе абліччы маладых беларусаў і адразу пачне біць і хапаць каго трэба. Каго не пасьпеюць адразу, возьмуць заўтра, пасьлязаўтра, праз месяц.

[highlight]Прагматычны сэнс правакацыі добра вядомы – атрымаць гранты і грошы пад мерапрыемства. Палітычны, рэальны сэнс – даць магчымасьць рэжыму выявіць і зафіксаваць новых маладых беларускіх змагароў, што падрасьлі за апошні час, каб потым стлуміць іх, запалохаць, выгнаць з вучэльняў, запіхнуць у турму, выжыць зь Беларусі.
[/highlight]
Здаецца, шмат хто ў Беларусі ўжо пачынае разумець шкоднасьць псэўдаапазыцыйных бязмэтавых “маршаў” і дэманстрацыяў, запраграмаваных на паражэньне, і шмат хто не зьбіраецца ўдзельнічаць у гэтай новай гапонаўшчыне. Антыбеларускі акупацыйны рэжым і дыктатура, поўная беспакаранасьць і расперазанасьць міліцыі і спэцслужбаў вымагаюць іншых мэтадаў і формаў змаганьня. Гэта зразумела. Але галоўнае – зьмест змаганьня павінен быць адраджэнскі, за вольную Беларусь (пад Беларускім Бел-Чырвона-Белым Сьцягам), за адраджэньне нацыянальнай культуры, супраць унутранай акупацыі, русіфікацыі і сацыяльнага рабаўніцтва беларускага народа, а не за “яўропу”, “Расею”, “інтэграцыю” ды прафанацыю.

І калі ў Беларусі сам вопыт жыцьця падводзіць маладых беларусаў да разуменьня падзеяў, то за мяжой, у эміграцыі, справа выглядае горш, асабліва ў тых, што выехалі зь Беларусі даўней. Ім цяжэй разабрацца ў падзеях, якія прымітыўна прэпаруюць ім розныя СМІ. Але і тут шмат хто ўжо пераканаўся, што ня можа быць ніякай падтрымкі бязмэтнаму правакацыйнаму “маршу” пад чужымі сьцягамі.

Сапраўдная беларуская барацьба адраджэнцаў мацнее і паглыбляецца, знаходзіць новыя формы і мэтады змаганьня, вызначае прыярытэты. І ёсьць вынікі. Пакуль нібы нябачныя. Але нездарма так шалее прамаскоўскі рэжым, перасьледуе беларусаў і добрую моладзь. Трывога перапоўніла яго рэжымнае, беларусафобскае сэрца. Не дарэмная трывога, скажу. Ня выратуюць ад яе ўжо ніякія правакацыйныя “маршы”, ніякая дэмагогія пра “дэмакратыю” і “правы” абстрактнага чалавека (у той час, калі канкрэтна нішчаць усё беларускае). Гартуюцца новыя сілы. Жыве Беларусь і будзе жыць!

Зянон Пазьняк
5 кастрычніка 2007 г.
Записан
Страниц  : 1 ... 17 18 20 21 ... 32 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,112 секунд. Запросов: 22.