Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Август 2025, 00:05:53
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Спынім апаганьванне Курапатаў!  (Прочитано 7902 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #0 : 03 Декабрь 2012, 16:28:33 »

Правакатары зноў скардзяцца! Паказальна, што на гэты раз ім ужо дапамагае рэжымная міліцыя, бо калі звычайна робіцца вандалізм- яна толькі адмахіваецца.

У Курапатах зьнік крыж у памяць афіцэраў польскага войска
Старшыня беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» Уладзімер Раманоўскі заявіў «Свабодзе», што раніцай 3 сьнежня ён з паплечнікамі пачынаюць шукаць у Курапатах крыж у памяць афіцэраў польскага войска. Невядомыя скралі крыж напярэдадні.

11.30 Раманоўскага выклікалі ў міліцыю Менскага раёну.

Пасьля допыту Раманоўскі заявіў «Свабодзе», што супрацоўнікі МУС цікавіліся, хто мог бы выкрасьці крыж.

Раманоўскі кажа, што будзе раіцца з гісторыкам Ігарам Кузьняцовым ды іншымі паплечнікамі, што рабіць далей.

Раманоўскі таксама адзначыў, што помнік расстраляным афіцэрам польскага войска ўсё адно будзе пастаўлены. Гэта можа адбыцца ўвесну. І гэта будзе ўжо ня крыж, а камень, сказаў праваабаронца.


«Я зараз еду на месца. Ня выключана, што крыж недзе кінулі. Міліцыянты самі пазванілі мне ўчора. Была прапанова ехаць і шукаць крыж 23.30. Але ноччу там няма чаго рабіць», — заявіў Раманоўскі.

Старшыня беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» таксама адзначыў, што ня будзе прасіць міліцыю разабрацца ў выкраданьні крыжа. «Папярэднія просьбы паказалі, што міліцыя бяссільна», — патлумачыў Раманоўскі.

Невядомыя скралі крыж у памяць расстраляных афіцэраў польскага войска напярэдадні.

Сам крыж быў усталяваны за тры дні да гэтага Ўладзімерам Раманоўскім, былым савецкім палітвязьнем Сяргеем Ханжанковым і грамадзкай актывісткай Ганнай Шапуцькай.


Другая спроба ўсталяваць помны крыж

29 лістапада прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял», дэмакратычныя актывісты і прадстаўнікі грамадзкасьці правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты ў 1920-40-я гады.

У рамках жалобнай імпрэзы быў усталяваны крыж у памяць афіцэраў Войска Польскага, якія былі закатаваныя ў Беларусі падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Зрэшты, крыж усталяваны паўторна: у Дзень памяці ахвяраў рэпрэсій 29 кастрычніка ў Курапатах зьявіўся мэмарыяльны знак у памяць пра расстраляных польскіх афіцэраў зь беларускага катынскага сьпісу. Але літаральна на наступны дзень гэты знак зьнік.

http://www.svaboda.org/content/article/24787478.html

Добавлено: [time]Срд 05 Дек 2012 14:54:50[/time]
Фотафакт: У Курапатах выгульваюць сабак
Гэтыя здымкі карэспандэнт «Свабоды» зрабіў раніцай 3 сьнежня ў Курапатах.

​​​​





Добавлено: [time]Срд 05 Дек 2012 15:21:45[/time]
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

28 кастрычніка на тэрыторыі аднаго будаўніцтва ў РБ было абвечшана “ваеннае становішча”. Маецца на ўвазе будпляцоўка рэстарана-бардэля “Бульбаш-хол” побач з магіламі пакутнікаў у Курапатах. Расейскія рэстараншчыкі (гэтую гнюснасьць у ахоўнай зоне нашай нацыянальнай сьвятыні будуюць расейская фірма і расейскія “дзелавыя колы”) напалохаліся нашых Дзядоў і са страху папрасілі паратунку ў антыбеларускага рэжыму. Рэжым пачаў іх ратаваць ад народнага шэсьця і мітынгу. На подступах да рэстарана-бардэля стаяла цэлая цемра амонаў у поўнай выкладцы. Яны чакалі штурму. Але арганізатары мэмарыяльных мерапрыемстваў (КХП — БНФ) не зьбіраліся граміць і ламаць у гэты дзень. Важна было даць магчымасьць раскрыцца маскоўскай рэстаранна-бардэльнай публіцы. Аказалася, што яны моцна баяцца. Яны добра разумеюць, у якім месцы робяць сваю гнюснасьць. Яны не памыляюцца, іхны блюзьнерскі “бізнэс” ня мае будучыні на нашай зямлі. Беларусы ліквідуюць яго ў рамках Закону.

Янка Базыль
« Последнее редактирование: 05 Декабрь 2012, 16:22:02 от Head » Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,082 секунд. Запросов: 19.