Head
Гость
|
 |
« : 25 Октябрь 2012, 13:53:36 » |
|
На краі Курапатаў будуюць мегарэстаран «Бульбашъ-хол»Ганна Журавіна | 15:48, 23 кастрычнiка 2012   У рэстаране будзе 400 месцаў + лазня й домікі. Танцы будуць по поўнай праграме. Што назва, што месца: «Бульбашъ-хол» — вялізны забаўляльны комплекс з рэстаранам на 400 месцаў, вялікай лазняй. Для «жадаючых» — асобныя домікі. Для іншых — дзіцячая пляцоўка. Усё гэта ўжо год як будуецца над МКАД, акурат на заходнім ускрайку Курапатаў, насупраць катэджавага пасёлка Цна, за калцавой. Будуе кампанія «Наша рэстаранная група» (НРГ), вядомая мінчукам рэстаранамі «Кушавель», «Дача» і «Тусэ». Трэба ўдакладніць, што Завод вінаградных вінаў «Дыяніс», які вырабляе алкагольныя напоі «Бульбашъ», ніякага дачынення да будаўніцтва каля Курапатаў не мае. «Бульбашъ» — зарэгістраваная НРГ марка ў класе установаў грамадскага харчавання, які проста супадае з брэндам гарэлак. На жаль, каментаваць любыя пытанні, звязаныя з новым рэстаранам, прадстаўнікі НРГ адмовіліся, хоць прыватна нашы суразмоўцы ў НРГ самі асудзілі выбар месца для будоўлі кіраўніцтвам кампаніі. На сваім сайце «Наша рэстаранная група» абяцае ўводзіць у дзеянне дзве-тры такія ўстановы ў год, тым самым забяспечваючы жыхарам сталіцы «добры і цікавы адпачынак». Курапацкі «Бульбашъ-хол» прэтэндуе на першынство. «Мы ўбудоўваемся ў горад, улічваем яго структру, уплятаемся ў яго крываносную сістэму» — так прэзентуе сябе кампанія. Адзін з будаўнікоў на аб’екце, Сяргей, выказаў свае думкі наконт будоўлі проста: «Няправільна гэта — будаваць рэстаран каля Курапатаў. Але ж калі грошы ёсць — усё дазволена. Нам плацяць добра. Да вясны наступнага года ўсё будзе гатова. Цяпер займаемся ўнутраным аздабленнем. Вам і не снілася, як там прыгожа! Пліткай усё выкладзена, найноўшае абсталяванне. Тут і домікі для адпачынку, і лазня. Багацеі будуць сюды сваіх прастытутак вазіць. Але гэта для багатых, не для нас з вамі». Жыхары Зялёнага Лугу трымаюцца іншай думкі. «Там паляглі найлепшыя з беларусаў, — кажа мне бабуля Таццяна Пятроўна. — Я хоць і старая, а туды кветкі нашу. Будаўніцтва каля яго рэстарана — проста жах нейкі!» А вось група падлеткаў у адказ на маё пытанне зарагатала: «Якая смешная назва! А што гэта такое?» У лясным урочышчы Курапаты зноў восень. Ціха ападае лістота, скачуць рудыя вавёркі. Тут пахаваны дзясяткі тысяч расстраляных, а знішчана тады была ўся эліта беларускай нацыі, да апошняга чалавека, ад заможных сялян да міністраў і акадэмікаў. Палітае крывёй урочышча было занесенае ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Тэрыторыя за МКАД належыць Мінскай вобласці. Таму адпаведны давзол на будаўніцтва давалі райвыканкам і аблвыканкам. Мы накіравалі ім адпаведныя запыты, чакаем адказу. Фармальна поле, на якім паўстае рэстаран, не падпадае пад ахоўную зону. Але выбар тыпу аб'екта і ягоная назва выглядаюць як выклік. На пачатку 2000-х улады аддалі поле на ўсход ад Курапат пад катэджавы пасёлак, але пасля пратэстаў грамадскасці адмянілі сваё рашэнне. Ці можна яшчэ затрымаць рэалізацыю праекта, змяніць прызначэнне аб'екта, ці гэта ўжо маханне кулакамі пасля бойкі, і ўсё -- позна, грамадства і СМІ прамаргалі, калі гэта пачыналася? Чытайце пра гэта ў нашых наступных публікацыях. Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=82319 Добавлено: [time]Чтв 25 Окт 2012 11:59:41[/time] Пазняк: За адну назву «Бульбашъ» трэба падаваць у судПалітык Зянон Пазняк падзяліўся з Еўрарадыё меркаваннем наконт таго, што каля Курапат можа быць пабудаваны забаўляльны комплекс «Бульбашъ-холл». Еўрарадыё | 09:44, 25 кастрычнiка 2012 — Што вы думаеце наконт будаўніцтва забаўляльнага комплексу «Бульбашъ-холл» каля ўрочышча Курапаты? — У краіне, дзе ўлада праводзіць антыбеларускую палітыку, гэта не можа быць выпадковасцю — гэта сістэматычная праява антыбеларускай палітыкі, праяўленне этнацыду. На жаль, гэта не адзінкавы выпадак: за апошнія дзесяць гадоў было некалькі спробаў знішчыць Курапаты. Самая скандальная спроба, калі ў 2001 годзе будавалі аўтастраду, у 2002 годзе зрабілі адвод вады пад крыж, выкапалі 40-метровую траншэю і хацелі зрабіць вадасцёкі. І тады пад крыжам у Курапатах было балота і твань, сябры КХП-БНФ прыйшлі з рыдлёўкамі і за адзін дзень засыпалі гэты роў. У 2006 годзе быў запраектаваны «Горад Сонца» каля самых Курапатаў — гэта быў бы комплекс для заможных людзей, прадугледжвалася пабудова катэджаў. З цяжкасцю ўдалося гэтага пазбегнуць. Трэба адзначыць, што грамадскасць, якая бараніла Курапаты, здолела дамагчыся таго, што была створаная ахоўная зона вакол. Мала таго, што Курапаты прызнаныя помнікам, але існуе зона, дзе нельга нічога будаваць і рабіць. І ёсць зона рэгуляванай забудовы, дзе можна будаваць не вышэй за адзін-два паверхі, але не вызначана, якія функцыі мусяць быць у гэтых будынкаў. Акурат гэта і выкарыстаў рэжым, там пачынаюць будаваць аб’екты, якія супярэчаць мемарыяльнай памяці, павазе да народы і гісторыі. Справа цёмная, што там пабудуюць — можа быць, і патаемны бардэль. Хаця, у краіне прастытуцыя пад забаронай. Больш за тое, гэты рэстаран у праектнай дакументацыі называецца «Бульбашъ» з цвёрдым знакам — гэта ў першую чаргу праява ксенафобіі і нацыянальнай нянавісці на бытавым узроўні. Гэта знявага нацыянальнага гонару. Толькі за адну такую назву трэба падаваць у суд. Але пабудова гэтага комплексу — толькі пачатак, плануецца рэалізацыя яшчэ аднаго праекта гандлёвага цэнтра, гэта чарговая знявага нацыянальнай святыні. — У інтэрнэце разгарнулася дыскусія, што людзі ў Заходняй Еўропе жывуць і функцыянуюць каля могілак — і нічога страшнага не адбываецца. Ці карэктна параўноўваць сітуацыю вакол Курапат з гэтай практыкай? — У Заходняй Еўропе няма антыеўрапейскага рэжыму: няма антыпольскай, антычэшскай улады, няма пераследу за мову, няма такога блюзнерства. Так, сапраўды, могуць жыць людзі каля могілак, але павінна быць функцыянальнае рэгуляванне такой тэрыторыі. Там не можа быць басейнаў, стадыёнаў — гэта рэгулюецца мараллю, традыцыяй у цывілізаваных краінах. У Еўропе гэтага няма ў законе, бо рэгулюецца культурай, а ў Беларусі свая культура нішчыцца. Няможна ладзіць канкан на труне. — Сябры партыі КХП-БНФ плануюць нейкую кампанію ў абарону Курапат? — Трэба праверыць заканадаўчыя палажэнні, якія былі парушаныя, праверыць функцыянальнасць гэтага праекта, высветліць, хто за ім стаіць і хто інвестуе. І гэта мусіць рабіць не адна партыя, але да гэтага мусіць далучыцца грамадскасць. Будзе традыцыйнае шэсце на Дзяды 28 кастрычніка, падчас якога, безумоўна, агучаць гэтыя праблемы, і пэўныя рашэнні будуць прынятыя. Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=82419
|
|
« Последнее редактирование: 03 Декабрь 2012, 17:04:57 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
kaktusik
|
 |
« Ответ #1 : 25 Октябрь 2012, 14:14:21 » |
|
А беларусам-то, на самом деле, глубоко побоку. И это печально.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
 |
« Ответ #2 : 25 Октябрь 2012, 14:24:03 » |
|
Камэнтар з НН: LMI напiсаў(ла): "Гэта менавіта праява свайго (лукашенкаўскага) стаўленьня да Беларусі, тых ахвяр ( і ня толькі на нашай зямлі). Ен жа ясна выказаўся - яму яшчэ доўга да Сталіна. Тым самым ен прызнаў яго за свой недасягальны ідэал. Таму што тут меркаваць. Ну не атрымалась пад асфальт закатаць гэтыя Курапаты (як Цівалі), ну то будзем тут танцы танчыць." Думаю, ён ужо нават перасягнуў свайго настаўніка. Шмат хто ў гісторыі дадумваўся да масавых забойств, але каб потым яшчэ танцаваць на костках забітых... Добавлено: [time]Чтв 25 Окт 2012 14:05:50[/time] Усе на Дзяды!
Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі: Беларусам напярэдадні Дзядоў кінулі пальчатку, зрабілі выклік. Таму я ў дадзенай сітуацыі рэкамендаваў бы ўсім праявіць вытрымку і годна правесце шэсце і мітынг на Дзяды. Пры гэтым колькасць людзей, якія прыйдуць на шэсце, і стане адказам на гэты выклік. Таму я б сказаў так: давайце пакажам, што мы — нацыя, што мы можам салідарна даваць адпор такім знявагам. А дзеля гэтага прыходзьце на Дзяды». Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=82458Шэсьце і мітынг у Дзень памяці продкаў Дзяды ў Менску
28 кастрычніка, у нядзелю Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ арганізоўвае ў Менску шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. 10.30. – збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”). 11.00. Пачатак шэсьця. Шэсьце пройдзе па пр. Ф. Скарыны (цяпер “проспект Незавісімості”) – вул. Каліноўскага – вул. Сядых – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі да Кальцавой дарогі. 15.00. – пачатак мэмарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 23 кастрычніка 2012 г. 23/10/2012 › Навіны Добавлено: 25 Октябрь 2012, 15:08:29

|
|
« Последнее редактирование: 25 Октябрь 2012, 15:08:29 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
 |
« Ответ #3 : 29 Октябрь 2012, 02:58:48 » |
|
Уладальнікі «Бульбашъ-хола» перадумалі адчыняць яго пад гэтай назвай? - фотаУсе згадкі пра яе знятыя. Тut.by | 20:53, 28 кастрычнiка 2012 На гэтым білбордзе ля МКАД раней была рэклама «Бульбашъ-хола». Замест білборда скандальнага «Бульбаш-хола» у Курапатах усталявалі рэкламу кавярні «Дача», што належыць таму ж уласніку — «Нашай рэстараннай групе». Акрамя таго, «Наша рэстаранная група» прыхавала ўсе згадкі пра забаўляльным комплексе «Бульбаш-хол» на сваім афіцыйным сайце. Нават у лагатыпе будучага прадпрыемства на яго будучай інтэрнэт-старонцы назва «Бульбаш-хол» зарэтушаваная, хоць сама эмблема засталася ранейшай. Не выключана, што ўстанова побач з Курапатамі будзе насіць іншую назву. Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=82609
|
|
|
Записан
|
|
|
|
smirnov.andrej
Гость
|
 |
« Ответ #4 : 29 Октябрь 2012, 12:42:46 » |
|
НЕпонятно, что тут такого? Крикуны оппозиционеры на пустом месте скандал раздувают. Пусть будет ресторан, Куропаты же не снесли, ресторан строят просто рядом. А по словам оппозиционеров, лукашенко виноват в том, что ЧАСТНАЯ контора строит ресторан. Что за бред?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
smirnov.andrej
Гость
|
 |
« Ответ #5 : 29 Октябрь 2012, 13:11:09 » |
|
В 2000 г. О.Божелко заявил: Предыдущее расследование в период с 1988 по 1995 годы проводилось крайне односторонне, под сильным давлением националистов. В тот период были проведены многочисленные митинги и демонстрации, организованы публикации в газетах и журналах, выступления по радио и телевидению, изданы соответствующие книги, которые не могли не повлиять на расследование дела. Допросы жителей окрестных населенных пунктов, прилегающих к месту захоронения останков, осуществлялись в условиях сформированного определенными силами общественного мнения. Показания многих свидетелей изобиловали домыслами, фантазиями, содержали ссылки на людей, которые давно умерли. Во внимание принимались без критической оценки показания граждан, которым в то время было 4 — 6 лет от роду. Научный отчет Позняка и других о результатах раскопок во многом построен на предположениях и содержит выводы, не подтвержденные доказательствами… — Олег Божелко, в ?-2000 - генеральный прокурор Белоруссии
Добавлено: 29 Октябрь 2012, 13:16:45 А вообще Пазняк придурок. Как историк он что-то среднее между плинтусом и прапорщиком
|
|
|
Записан
|
|
|
|
kaktusik
|
 |
« Ответ #6 : 29 Октябрь 2012, 13:17:38 » |
|
Куропа́ты (белор. Курапаты) — лесное урочище на северо-восточной границе Минска, где были обнаружены массовые захоронения расстрелянных в конце 1930 — начале 1940-х годов. По данным белорусской прокуратуры, урочище являлось местом расстрелов и захоронений репрессированных органами НКВД в 1937—1940 годах. Количество жертв на сегодняшний день остается точно неизвестным и, в соответствии с разными оценками, может составлять: до 7 тысяч человек (по данным, озвученным Генеральным прокурором Республики Беларусь О. Бажелко)[1], не менее 30 тысяч человек (по данным, озвученным Генеральным прокурором БССР Г. Тарнавским)[2], до 100 тысяч человек (в соответствии со справочником «Беларусь»)[3][4], от 102 до 250 тысяч человек (по данным статьи Зенона Позняка в газете «Літаратура і мастацтва»)[5][6], 250 тысяч человек (по данным профессора Вроцлавского Университета Здислава Винницкого)[7] и более (по данным британского историка Нормана Дэвиса)[8]. С 1993 года урочище Куропаты внесено в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь как место захоронения жертв политических репрессий 1930—1940-х годов. Куропаты имеют статус историко-культурной ценности первой категории,[9] что в соответствии с Законом Республики Беларусь «Об охране историческо-культурного наследия» соответствует категории «наиболее уникальных ценностей, духовные, эстетические и документальные ценности которых представляют международный интерес».[10]
Твой Божелко такой же недалекий как и ты.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
 |
« Ответ #7 : 29 Октябрь 2012, 14:21:10 » |
|
Аб чым тут казаць? Нябось у 30-е такія як ён і растрэльвалі...
Добавлено: 29 Октябрь 2012, 15:14:22 Пазьняк даслаў ліст да ўдзельнікаў Дзядоў, які цяпер зачытаны ў Курапатах.
КУРАПАТЫ -- 2012 ГОД Дарагія землякі, сябры! Вітаю Вас у Дзень Дзядоў у Беларусі і шкадую, што не магу быць сярод Вас. У наступным годзе спаўняецца 25 гадоў з дня адкрыцьця Курапатаў. Тады гэтае адкрыцьцё скаланула ўсё грамадзтва і адсюль, з курапацкіх расстрэльных ямаў узьнялася наша нацыянальная воля. Быў створаны Народны Фронт, падняты сьцяг Беларускага Адраджэньня. Грамадзтва перамянілася і засьведчыла, што яно жыве, ня гледзячы на ноч камунізму. Адраджэньне, падтрыманае лепшымі людзьмі Беларусі прывяло да гістарычнай перамогі, за якую 200 гадоў змагаліся шматлікія пакаленьні беларусаў. 25 Жніўня 1991 года Беларусь здабыла дзяржаўную незалежнасьць. Такая ёсьць сувязь паміж памяцьцю пра генацыд і свабодай. Адносіны да продкаў вызначаюць ступень жыцьцёвасьці грамадзтва. Курапаты – гэта наш нацыянальны мартыралог і народны магільнік, дзе расейскія энкавэдзісты расстралялі, забілі і закапалі каля чвэрці мільёна нашых людзей. Цяпер гэта Народны Мэмарыял, дзе стаяць, прынесеныя на плячах, крыжы і па задуме ён мусіць быць вечным. У барацьбе паміж сабой за ўладу маскоўскія камуністы вымушаныя былі раскрыць палову праўды і сказаць пра рэпрэсіі 30-х гадоў. Але ж гэта былі толькі словы, якія спасылаліся на агульнага кшталту дакуманты і не абапіраліся на рэчавыя доказы. У Курапатах намі былі знойдзены гэтыя рэчывыя доказы генацыду, выяўленыя рэшткі забітых простых людзей, трупы ахвяраў, гільзы і кулі энкавэдзістаў. Гэта ёсьць непасрэдная ўліка масавага забойства, неабвержная падстава для рэальнага суду над расейскім камунізмам за злачынствы супраць чалавецтва. Вось чаму так шалеюць гэбісцкія ўлады ў Маскве і Беларусі ў нянавісьці да праўды пра гэтае трагічнае месца. І пакуль будзе стаяць пуцінская Масква і сьмярдзець лукашысцкі рэжым, датуль яны будуць старацца зьнішчыць і абылгаць Курапаты, будуць хлусіць, пляваць у нашу народную памяць, пракладваць аўтастрады праз могілкі, будаваць вакол Курапат бардэлі і рэстараны, рынкі ды казіно, ладзіць забавы і гандаль сьпіртным. Ім ужо цяжка нас зьесьці, дык хочацца пакусаць. Але заклікаю: змагаймася супроць гэтай дрэні, не давайма ёй сядаць людзям на галаву. Каб дрэнь адпрэчыць, дастаткова толькі нашай калектыўнай народнай волі. Хлусьня вакол Курапатаў точыцца грубая і вытанчаная, хітрая і шматаблічная. У афіцыйных дакумантах стараюцца нават не пісаць слова «Курапаты», прыводзяць фальшывыя лічбы расстраляных, спасылаючыся на фальшывых «спэцоў», імкнуцца заблытаць факты, выдумваюць неіснуючыя падзеі, ствараюць кур'ёзную міфалогію з мэтай канфліктаў і непаразуменьняў. Нядаўна адна такая асоба паведаміла, што група расейскага Мэмарыялу ў Беларусі заплянавала паставіць крыж у Курапатах у памяць «афіцэраў польскага войска, расстраляных у Беларусі». Як адкрывальнікк, дасьледчык і кіраўнік археалагічнага дасьледваньня Курапатаў у 1988 годзе нагадваю, што на сёньняшні дзень няма абсалютна ніякіх падставаў і абсалютна ніякіх археалагічных фактаў, якія б давалі нагоду меркаваць, што ў Курапатах «расстраляныя афіцэры польскага войска» (і ўвогуле якія-небудзь вайсковыя асобы чыйго-небудзь войска). Тут знойдзеныя трупы толькі выключна цывільных людзей, і ў асноўным – бедных сялян, абутых у галёшы і клееныя гумовыя бахілы. Словы аб расстрэлах вайскоўцаў выглядаюць нядобрай правакацыяй, ськіраванай на скандальную навіну. Нельга выключаць, што такое злачынства магло адбыцца і, магчыма, што будучыня прыадчыніць заслону няведаньня і таямніцы, але на сёньняшні дзень фактаў вайсковых расстрэлаў у Курапатах няма. Вельмі стараецца кантора і нашчадкі НКВД заблытаць людзей адносна колькасьці расстраляных у Курапатах. Яны, відаць, думаюць, што калі будзе менш трупаў, то і меншым будзе злачынства. Таму яны спасылаюцца на думкі-меркаваньні розных асобаў. Але гэтыя думкі і меркаваньні асобаў ёсьць суб'ектыўныя, бо асобы не дасьледвалі магілы ў Курапатах. Існуюць дзьве лічбы колькасьці расстраляных у Курапатах. Адна лічба юрыдычная, другая – навуковая. Абедзьве правільныя ў межах сваіх мэтодык. Але толькі адна ёсьць адпаведная для статыстыкі. Згодна юрыдычнага падыходу па крымінальнай справе, улічваецца толькі тое, што рэальна знойдзена на дне магілаў. Адкрытая колькасьць парэшткаў была памножаная на колькасьць выяўленых тады пахаваньняў і атрымана лічба ў сярэднім – 30 тысячаў забітых. Навуковая лічба заснавана на археалагічнай мэтодыцы, зь якой вынікае, што запоўненыя даверху трупамі магілы былі ў канцы 1940-х гадоў раскапаныя на глыбіню да двух мэтраў, і косьці зь іх вынятыя. Засталіся толькі ніжнія пласты ахвяраў. Улічваючы выемку, і, зыходзячы з археалагічнай мэтодыкі падліку, вынікае, што за пяць гадоў штодзённых і штоночных расстрэлаў у Курапатах закапана да двухсот пяцідзесяці тысяч расстраляных людзей. Вось гэта ёсьць тая страшная статыстыка, якая ўкладваецца ў мільёны забітых і зьніклых беларусаў (і ня толькі беларусаў) за часы генацыду і расейска-бальшавіцкага панаваньня. Сёньня я палічыў сваім абавязкам нагадаць тут, у Курапатах, пра гэтыя даўно вядомыя факты, бо пры акупацыйным рэжыме заўсёды існуе і множыцца хлусьня. Шануйма пакутныя магілы нашых продкаў. Аберагайма іх ад вандалаў і цемры. Памятайма пра генацыд. Гэтая памяць падказвае нам, што ўвесь час неабходна думаць і, калі трэба, -- змагацца за нацыянальнае існаваньне і будучыню народа. Гэтая памяць высьвятляе нам, дзе ёсьць небясьпека і чаго трэба асьцерагацца, каб ня страціць жыцьцё і мець будучыню. У Дзень Дзядоў засяродзімся на ўсім гэтым, задумаемся над нашай гісторыяй, трагедыяй і славай, ухвалім нашых вечных Дзядоў, падтрымаем сваіх і дапаможам сабе. 28 кастрычніка 2012 г.
|
|
« Последнее редактирование: 29 Октябрь 2012, 15:14:22 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
smirnov.andrej
Гость
|
 |
« Ответ #8 : 29 Октябрь 2012, 19:23:50 » |
|
Ладно. Давайте без истерии. У афіцыйных дакумантах стараюцца нават не пісаць слова «Курапаты» Название "куропаты" непоняятно откуда взялось. Впервые его упомянул Позняк в своей первой статье в 1988 год. Я специально смотрел старые карты - российские, польские, немецкие( военные) - нет там "куропат". Не верите посмотрите карты сами. Згодна юрыдычнага падыходу па крымінальнай справе, улічваецца толькі тое, што рэальна знойдзена на дне магілаў. Адкрытая колькасьць парэшткаў была памножаная на колькасьць выяўленых тады пахаваньняў і атрымана лічба ў сярэднім – 30 тысячаў забітых(З. Пазьняк). З.Позняк, Н.Кривальцевич и О.Иов. Отчет о археологических раскопках в Куропатах. 1988 г., не ранее 15 июля. Вот их вывод: раскапаныя намі пахаваньні памерам адносяцца да малых і сярэдніх. Колькасьць нябожчыкаў, якая згодна з разьлікамі магла быць пахаваная ў такіх магілах, - ад 150 да 260 забітых у кожным пахаваньні. Калі ўзяць сярэднюю лічбу 200 нябожчыкаў у магіле і зрабіць простае памнажэньне на колькасьць выяўленых сёньня пахаваньняў(510 пахаванняу), дык атрымаем 102000 чалавек. Аднак сапраўдная лічба пахаваных павінна быць у 2-2,5 разоў большай і дасягаць, пэўна, 220-250 тысяч. Па-першае, існуе шмат магіл, большых памерам за дасьледаваныя намі, а некаторыя пахаваньні ўяўляюць сабой яміны даўжынёй да 10 м па большым баку. У такіх магілах могуць быць пахаваныя тысячы забітых. Акрамя таго, каля сотні (калі ня больш) магільных западзін было засыпана і потым зьнівэлявана бульдозэрам у час пракладкі газатрасы й высечкі лесу вакол яе ў сакавіку-траўні 1988 г. Мноства магіл зьнікла, калі пракладалі кальцавую дарогу ў канцы 1950 - пач. 1960-х гг., і, магчыма, у 1940-х гг. у час высечак, траляваньня й падсадак лесу на гэтым месцы. Рэальная колькасьць пахаваньняў у Курапатах магла сягаць да 900 магіл, а можа і больш, прычым аб памерах зьнішчаных і засыпаных пахаваньняў мы можам меркаваць толькі па велічыні існуючых цяпер магіл. Посмотрим на основе чего был сделан этот вывод: РАСКОП (ПАХАВАНЬНЕ) № 1( для краткости даю выводы, кому интересно смотрите http://www.katyn.ru/index.php?go=Pages&in=view&id=524) Выяўлена 47 чарапоў. Падлік колькасьці асобін у час раскопак не праводзіўся. РАСКОП (ПАХАВАНЬНЕ) № 2 Знойдзены 62 чарапы ў межах пахаваньня. РАСКОП (ПАХАВАНЬНЕ) № 3 У пахавальным пласьце выяўлены 31 чалавечы чэрап. ШУРФ № 4 Было раскапана паглыбленьне няпэўнага характару (западзіна глыбінёй 0,40 м) з мэтай высьвятленьня яго ўтварэньня Такім чынам распрацоўка шурфа № 4 не пацьвердзіла меркаваньне аб існаваньні магіл за межамі тэрыторыі расстрэлаў, (г.зн. за межамі таго ўчастка, які быў абгароджаны плотам). РАСКОП (ПАХАВАНЬНЕ) № 5 сабраныя косьці ад 37-39 асобін, на глыбіні 1,80-2,00 м - ад 50-52 асобін і ў межах ніжняга пласта 2,00-2,30 м - ад 16 чалавек (падлікі па сьцегнавых касьцях). У прыдоннай частцы магілы назіраецца моцная спрасаванасьць рэшткаў .Всего - 103-105 человек( моё примечание) РАСКОП (ПАХАВАНЬНЕ) № 6 Падлічана колькасьць сьцегнавых костак. Усяго было 36 параў, Усяго ў магіле знойдзена 35 чарапоў, большая частка якіх захавалася дрэнна і прадстаўлена фрагмэнтамі Пусть будет 36 трупов РАСКОП (ПАХАВАНЬНЕ) № 8 Пасьля падлікаў у рэштках пахавальнага пласта выяўленыя 52 нябожчыкі па сьцегнавых касьцях і 50 чарапоў Про раскоп №7 в отчёте ничего. Трупов там не нашли. Ещё есть такое ПОШУКІ НЕЭКСГУМАВАНЫХ ПАХАВАНЬНЯЎ ПОШУКІ НЕЭКСГУМАВАНЫХ ПАХАВАНЬНЯЎ Пошукі некранутых магілаў зыходзілі з адвольнага дапушчэньня пра іх існаваньне. Была сумнеўная верагоднасьць, што пры ранейшай эксгумацыі некаторыя пахаваньні маглі застацца некранутыя. Расшуканьне такіх верагодных магілаў - занятак практычна беспэрспэктыўны, паколькі няма аніякіх прыкметаў, якія б пазначалі іх на паверхні.(Интересный вывод. То есть могилы естьЮ но найти их нельзя, потому что они были раскопаны. Но ОНИ БЫЛИ!!!! ПОТОМУ ЧТО БЫЛИ!!!!) Тым ня менш была дасьледавана лагчына ў паўночна-ўсходняй зоне Курапатаў, разьмешчаная за 33 м ад дарогі Калодзішчы-Заслаўе. Пошукі ў гэтым месцы грунтаваліся на зьвестках жыхара вёскі Цна-Ёдкава Карповіча М.В. (69 гадоў), які паведаміў, што ў 1937 г. бачыў на гэтай тэрыторыі агульнае пахаваньне расстраляных (яшчэ не засыпаную, напоўненую трупамі магілу). Дакладнага знаходжаньня магілы М.В.Карповіч ня памятае. Мясьціна, паказаная М.В.Карповічам, была перакапаная (фота 26) уручную перакрыжаванымі траншэямі 1 х 20 м і 1 х 15 м (мал. 1) на глыбіню ад 0,30 да 1,50 м. Характар грунту й стратыграфія верхняга пласта (суцэльны лясны чарназём, характэрны для паніжанай мясьціны), адсутнасьць нават мінімальных сьлядоў перакопаў - усё сьведчыць, што пахаваньне тут не рабілася. Тым ня менш ва ўсіх чатырох сэктарах перакрыжаванай траншэямі зоны (мал. 1) былі зробленыя дадатковыя пракопкі на глыбіню ад 1,80 м да 2,00 м і даўжынёй 3-4 м. На поўнач ад лясной сьцяжынкі, што агінае лагчыну з паўночнага боку, былі пракапаныя ручным спосабам яшчэ дзьве траншэі 1 х 4 м, глыбінёй ад 0,7 да 1,5 м. Аднак пахаваньня выявіць не ўдалося. Верагодна, М.В.Карповіч праз 51 год пасьля падзеяў не зарыентаваўся ў новай сытуацыі на мясцовасьці. (На гэтым месцы ўжо вырас новы лес, падвышана і расшырана былая гравійная дарога Калодзішчы-Заслаўе ды інш.). Снова ничего не нашли. Итак считаем. Находим среднее арифметическое: 47+62+31+0+105(берём по максимуму)+36+0+52=333. Итого - 333 трупа. Найдём среднне число трупов на 1 могилу: 333 поделить на 8 равно 41,62. Пусть будет 42 трупа на одну могилу. Теперь умножим 42 на количество могил заявленных Позняком (510 по минимуму). Получается 21 420 трупов. Ладно, умножим 42на 900(максимальное количество могил) рано 37 800. Это максимальное число, которое могло быть захоронено, если поверить позняку. Смотрим Зянона : Колькасьць нябожчыкаў, якая згодна з разьлікамі магла быць пахаваная ў такіх магілах, - ад 150 да 260 забітых у кожным пахаваньні. Калі ўзяць сярэднюю лічбу 200 нябожчыкаў у магіле і зрабіць простае памнажэньне на колькасьць выяўленых сёньня пахаваньняў(510 пахаванняу), дык атрымаем 102000 чалавек. Аднак сапраўдная лічба пахаваных павінна быць у 2-2,5 разоў большай і дасягаць, пэўна, 220-250 тысяч. А вот не сходится. Количество похороненных в могиле Позняк взял так: он посчитал, сколько человек МОЖЕТ быть похоронено в могоиле, а не столько сколько нашли трупов. Так как он не смог насчитать нужное количество трупов, он прост сказал, что коммунисты уничтожали следы массовых расстелов. Соответственно и количество могил он тоже завысил до 900. Но ведь их никто не нашёл! Мне кажется, что Позняку кто-то заплатил за его ФЕНОМЕНАЛЬНЫЕ выводы, но доказательств у меня нет. Кстати, потом еще копали в куропатах. Но мне уже лень писать Добавлено: [time]Пнд 29 Окт 2012 17:34:04[/time]
Кстати, начал лазить по сети и нашёл факт прямого подлога:http://vif2ne.ru/nvz/forum/archive/213/213467.htm Среди свидетелей, которые давали показания, не было никого, кто во время тех событий находился бы в младенческом или старческом возрасте. Во время следственного эксперимента свидетель Н.Карпович указал место, где в 1937 году видел незасыпанную могилу, наполненную трупами. В ходе эксгумации в указанном им направлении обнаружено захоронение, из которого извлечены 50 черепов, кости скелета, обувь, другие предметы и их фрагменты. «При разработке пласта захоронения (раскоп №8) извлечены хаотично располагавшиеся в нем предметы: 50 черепов, в том числе 7 со сводом и основанием… На всех 50 черепах имеются повреждения округлой и овальной формы, располагающиеся на различных участках—в теменной, затылочной, височной, лобной областях. Сохранившихся черепов без повреждений не обнаружено…» (Из протокола эксгумации останков.) Это сляпали ребята пропагандисты, в надежде, что никто не будет перепроверять. В отчёте о раскопках чётко сказано: Тым ня менш была дасьледавана лагчына ў паўночна-ўсходняй зоне Курапатаў, разьмешчаная за 33 м ад дарогі Калодзішчы-Заслаўе. Пошукі ў гэтым месцы грунтаваліся на зьвестках жыхара вёскі Цна-Ёдкава Карповіча М.В. (69 гадоў), які паведаміў, што ў 1937 г. бачыў на гэтай тэрыторыі агульнае пахаваньне расстраляных (яшчэ не засыпаную, напоўненую трупамі магілу). Дакладнага знаходжаньня магілы М.В.Карповіч ня памятае. " Мясьціна, паказаная М.В.Карповічам, была перакапаная (фота 26) уручную перакрыжаванымі траншэямі 1 х 20 м і 1 х 15 м (мал. 1) на глыбіню ад 0,30 да 1,50 м. Характар грунту й стратыграфія верхняга пласта (суцэльны лясны чарназём, характэрны для паніжанай мясьціны), адсутнасьць нават мінімальных сьлядоў перакопаў - усё сьведчыць, што пахаваньне тут не рабілася. Тым ня менш ва ўсіх чатырох сэктарах перакрыжаванай траншэямі зоны (мал. 1) былі зробленыя дадатковыя пракопкі на глыбіню ад 1,80 м да 2,00 м і даўжынёй 3-4 м. На поўнач ад лясной сьцяжынкі, што агінае лагчыну з паўночнага боку, былі пракапаныя ручным спосабам яшчэ дзьве траншэі 1 х 4 м, глыбінёй ад 0,7 да 1,5 м. Аднак пахаваньня выявіць не ўдалося. Верагодна, М.В.Карповіч праз 51 год пасьля падзеяў не зарыентаваўся ў новай сытуацыі на мясцовасьці. (На гэтым месцы ўжо вырас новы лес, падвышана і расшырана былая гравійная дарога Калодзішчы-Заслаўе ды інш.). Снова подлог и прямой обман,ну что ты будешь делать
|
|
« Последнее редактирование: 30 Октябрь 2012, 03:25:02 от smirnov.andrej »
|
Записан
|
|
|
|
kaktusik
|
 |
« Ответ #9 : 29 Октябрь 2012, 23:25:30 » |
|
Первое следствие по факту массовых расстрелов, окончившееся в ноябре 1988 года, определило число погибших в 30 тысяч человек (Генеральный прокурор БССР Тарнавский). По окончании следственных действий Генпрокуратурой было обнародовано постановление о прекращении уголовного дела о Куропатах: «…Достоверно доказано, что расстрелы осужденных осуществлялись сотрудниками комендатуры НКВД БССР… Принимая во внимание, что виновные в этих репрессиях руководители НКВД БССР и другие лица приговорены к смертной казни либо к настоящему времени умерли, на основании изложенного, руководствуясь ст.208, п.1, и ст.5, п.8 УПК БССР, уголовное дело, возбужденное по факту обнаружения захоронений в лесном массиве Куропаты, прекращено. Обнаруженные при эксгумации захоронений предметы одежды, обуви и т. п. как не имеющие ценности уничтожить».
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Valera
|
Захоронения есть и память хранить о расстрелянных необходимо. А с флагами туда раз в год бегать митинговать или рестораны строить одинаково ненормально. Может кто карту с расположением захоронений и стройки скинет, чтобы наглядно видно было.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
А с флагами туда раз в год бегать митинговать или рестораны строить одинаково ненормально. Каб не хадзілі, то зусім б забылі.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Valera
|
А с флагами туда раз в год бегать митинговать или рестораны строить одинаково ненормально. Каб не хадзілі, то зусім б забылі. Вспоминания о родственниках, которых с Вами уже нет, будит желание помитинговать и с флагом побегать, память освежить? Все эти походы не имеют ничего общего с памятью. К сожелению. Вот чтоб разогнали, да по спине надавали. О! Коваленку на 15 суток. ООО!!! Вся эуропа завизжала бы в презрении к диктатору. 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
smirnov.andrej
Гость
|
Карта старая, но представление даёт. А вообще можно на любой спутниковой карте беларуси посмотреть
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС наведалі Курапаты і ТрасцянецПрадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі | 14:32, 30 кастрычнiка 2012 Сёння, 30 кастрычніка, кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС, чые прадстаўніцтвы месцяцца ў Мінску, разам з паслом Ізраіля і часовым павераным у справах ЗША, наведалі Курапаты і Трасцянец, два месцы масавага забойства і пахавання ахвяраў чумы таталітарызму. Для дыпламатаў ужо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы з нагоды Дзядоў — Дня памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў. У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі ля мемарыяльных знакаў, у тым ліку ля Крыжа памяці і на пагорку каля валуна, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы людзей, забітых і пахаваных тут. Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=82751
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Valera
|
smirnov.andrej, спс за карту, слабо эти места знаю.
Сан. зона закрытых кладбищ и мемориалов 50 метров. На карте вроде не в лесу строят. Ходоки-флаговики если бы по26 руб. 30 коп. ежегодно скидывались, то заборчик вокруг леса за 15 лет справили бы. Можно конечно пару стройотрядов, проект мемориала, ну и тд, тролько б.к.б. боятся БРСМ как черт ладана. Да и если мемориал справить, то кресты некуда носить будет, о неухоженности и мерзкой власти рассуждать в другом месте придется).
|
|
|
Записан
|
|
|
|
smirnov.andrej
Гость
|
П Сан. зона закрытых кладбищ и мемориалов 50 метров. На карте вроде не в лесу строят. Ходоки-флаговики если бы по26 руб. 30 коп. ежегодно скидывались, то заборчик вокруг леса за 15 лет справили бы. Можно конечно пару стройотрядов, проект мемориала, ну и тд, тролько б.к.б. боятся БРСМ как черт ладана. Да и если мемориал справить, то кресты некуда носить будет, о неухоженности и мерзкой власти рассуждать в другом месте придется). Куропаты - первая категория охраны, там что-то строить вообще нельзя. А по-моему заборчик не надо, кресты неплохо смотрятся. Кстати. Фотография старая аж 2006 года. Тогда уже сторойка шла. Чего это оппозиция именно сейчас разоралась, раньше что ли не видели? А кому «Наша рэстаранная група» принадлежит? Может в этом причина?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Мемарыял пабудуе адпаведная ўлада, якая не будзе мярзотнай, каб аб ёй так разважаць.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
smirnov.andrej
Гость
|
Мемарыял пабудуе адпаведная ўлада, якая не будзе мярзотнай, каб аб ёй так разважаць. Я не могу понять, приходят ребята из германии и польшы и кладут венки на могилу жертв якобы сталинизма. Ладно, пусть так. Но ведь они тоже замазаны! У меня родственников немцы убили, советы просто выселили в ссылку, потом они вернулись. Поляки тоже Берёзо-Картузский лагерь не просто так организовали. Да русские проводят политику русификации, но поляки ведь проводят политику полонизации! Чем они лучше?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
А, што ў Курапатах палякі ляжаць?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
kaktusik
|
Берёзо-Картузский лагерь Для уголовников, не? У меня родственников немцы убили  Ну как можно путать хрен с пальцем?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
smirnov.andrej
Гость
|
Для уголовников, не? Ну вот из википедии Берёза-Картузская — концентрационный лагерь, созданный польскими властями в 1934 году в городе Берёза-Картузская (сейчас г. Берёза, Брестская область) на территории Западной Белоруссии в качестве места внесудебного интернирования противников правящего режима. С 1934 по 1939 годы в нём содержались по обвинению в «антигосударственной деятельности» противники правившего режима: коммунисты[2], деятели еврейского, украинского[2] и белорусского национальных движений, польские политические оппоненты Юзефа Пилсудского[2]. В сентябре 1939 года после начала войны с Германией в лагере содержались немецкие военнопленные. А, што ў Курапатах палякі ляжаць? Я не знаю, кто там лежит У меня родственников немцы убили Ну как можно путать хрен с пальцем? Я ничего не путаю. Немцы сожгли родственников, коммунисты выслали.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці наведаў Курапаты
Пасланьнік Ватыкану, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці наведаў месца пахаваньня ахвяраў палітычных рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты. Кляўдыё Гуджэроці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі ў 2011 годзе. Да гэтага Гуджэроці быў Апостальскім нунцыем у Грузіі, Армэніі і Азэрбайджане. Арцыбіскуп нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 году ў Вэроне, Італія. На сьвятара высьвячаны 29 траўня 1982 году. Скончыў факультэт усходніх моваў і літаратуры пры Вэнэцыянскім дзяржаўным унівэрсытэце «Ca’ Foscari». Навуковую ступень магістра навукі Сьвятой літургіі атрымаў пры Папскім літургічным інстытуце Сьв.Анзэльма ў Рыме. У 1985 г. паступіў на служэньне ў Ватыкан у Кангрэгацыю па справах усходніх Касьцёлаў. Курапаты Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек. У красавіку-траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзеныя парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі». У чэрвені 1988 году была створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах. У працэсе расьсьледаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі. Пры аглядзе ляснога масіву выявілася, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, зь якіх шляхам эксгумацыі было праверана 8. У 6 зь іх знайшлі шкілетныя парэшткі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінулых. Каб ушанаваць памяць ахвяраў, пастаўленыя крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі. У Курапатах ня раз чыніліся акты вандалізму. http://www.svaboda.org/content/article/24758569.html
|
|
|
Записан
|
|
|
|
kaktusik
|
С 1934 по 1939 годы в нём содержались по обвинению в «антигосударственной деятельности» противники правившего режима Поджоги, террористические акты. Сейчас в одной демократической стране за такое расстреливают 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Скандал на «Дзядах» у Лошыцы: КХП-БНФ абвясціла гісторыка Ігара Кузняцова персонай нон-грата ў КурапатахНа жалобную акцыю ў Лошыцу прыйшло каля 100 чалавек паводле Svaboda.org | 14:13, 4 лiстапада 2012 14:08 Мітынг закончыўся выступам Алеся Чахольскага. Ён распавёў пра гісторыю Лошыцы і сталінскіх рэпрэсіяў. Заклікаў да салідарнасьці і еднасьці. На завяршэньне прасьпявалі гімн "Магутны Божа", усклалі кветкі і запалілі сьвечкі. 14:04 Удзельнікі акцыі ўскладаюць кветкі ды запальваюць знічы ў Лошыцкім яры. 13.30 Выступіў Валеры Буйвал, які зачытаў ліст Зянона Пазьняка, у якім коратка было распаведзена пра гісторыю Лошыцкага яру, што тут пахавана ня менш за 10 тысячаў беларусаў, і што гвалтам былі спыненыя спробы правесьці раскопкі. Паводле словаў лідара КХП-БНФ, гэта сьведчыць, што тут сапраўды масавыя пахаваньні людзей. У лісьце Зянон Пазьняк правёў паралель з сёньняшнім часам. Паводле яго, ФСБ і КГБ - пераемнікі традыцыяў НКВД. Затым Валеры Буйвал працягнуў думку Зянона Пазьняка і распавёў пра Курапаты, пра тое, што туды часта ўмешваюцца людзі, якія не зьяўляюцца сапраўднымі гісторыкамі і навукоўцамі, і назваў Ігара Кузьняцова, які як палітрук савецкага войска, зрабіў бліскучую кар'еру ў Расеі, а пасьля прыехаў у Беларусь. Маўляў, не зарбіўшы нічога ў Курапатах, ён бярэ на сябе ролю асобы, якая клапоціцца пра гэтае месца. Партыя КХП-БНФ абвяшчае Кузьняцова пэрсонай нон-грата ў Курапатах. Падзякаваў Радыё Свабода, што распавяла біяграфію Ігара Кузьняцова. Пасьля прамаўляў Юрась Беленькі, які таксама правёў паралелі, што тыя "сталінскія каты" цяпер дзейнічаюць іншымі сродкамі, вынішчаючы беларускую мову і беларускую культуру, але беларусы павінны салідарызавацца. і факт такой салідарнасьці - ігнараваньне выбараў у дэпутаты парлямэнту. 13.00 У акцыі прымае ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Пад бел-чырвона-белымі сцягамі яны рушылі на месца мітынгу. Фота Bel News Photos * * * Сёння ў Лошыцкім Яры, на месцы масавых расстрэлаў, адбудзецца традыцыйны жалобны мітынг. Збор удзельнікаў — з 12:00 да 12:30 на пляцоўцы ля палаца культуры «Лошыцкі». Мітынг у Лошыцкім яры — з 13:30 да 15:00. * * * Лошыцкі яр — урочышча, дзе органы НКУС у 1937–1941 гадах праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасьць ахвяраў застаецца невядомай. У 1988 годзе яр засыпалі, а на яго месцы збудавалі гаражны каапэратыў. Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=83045
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Вандалізм у Курапатах: «Сталин был прав!»
У Курапатах зьдзейсьнены акт вандалізму. Невядомыя размалявалі «лаву Клінтана», яны таксама раскідалі ўлёткі. Загалоўкі ўлётак: «Сталін меў рацыю», «Мы байцы АКМ». АКМ расшыфроўваецца як «Авангард чырвонай моладзі». Пра гэта «Свабодзе» праз сацыяльную сетку Facebook паведаміла Ганна Аземша. Аземша заўважыла ўлёткі і размаляваную лаву вечарам 8-га лістапада. Аднак напісала пра гэта толькі 9-га. Дзьмітрый Кудранок Дзьмітры Кудранок, адзін з каардынатараў Левага фронту ў Беларусі: «Што тычыцца акцыі ў Курапатах, то я пра яе ня ведаў. Я патэлефанаваў сваім сябрам па арганізацыі — таксама ніхто ня ведае. Але я не выключаю, што яна магла быць зьдзейсьненая адным з крылаў АКМ. Сталін для нашай ідэалёгіі — важная постаць. Што тычыцца Курапатаў, яшчэ пытаньне, хто каго, чаго расстрэльваў. Але нават калі дапусьціць, што гэта расстрэлы савецкіх грамадзянаў, то трэба зыходзіць з таго, што прысуды былі прыведзеныя ў выкананьне на падставе заканадаўства. Яны тады разглядаліся як ворагі савецкай дзяржавы». Акты вандалізму ў Курапатах У красавіку 2012 невядомыя паламалі крыжы ў Курапатах. Пры канцы 1990-х гадоў паламалі таблічку на Крыжы Пакуты. Што да мэмарыяльнага знаку «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці», то было дванаццаць выпадкаў вандалізму. У 2002 годзе адрамантаваную каторы ўжо раз «лаву Клінтана» ўсталёўваў у Курапатах амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак. У сьнежні 2005 году невядомыя вандалы двойчы апаганілі свастыкай і сатанінскімі надпісамі курапацкія крыжы, помнік загінулым ва ўрочышчы габрэям і выяву Маці Божай Курапацкай мастака Аляксея Марачкіна. Ня раз ламалі і крыжы. З фактаў вандалізму ў Курапатах заводзілі крымінальныя справы, аднак злачынцаў ніколі не знаходзілі. Летась напярэдадні Дзядоў быў паламаны Крыж Пакуты, актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ аднавілі яго. У 2008 годзе актывісты КХП БНФ затрымалі двух падлеткаў, якія павалілі некалькі крыжоў на алеі ў Курапатах. Актывісты выклікалі міліцыю і потым далі паказаньні супраць падлеткаў. Бараўлянская міліцыя распачала справу паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу «Апаганьваньне гістарычна-культурных каштоўнасьцяў». Артыкул прадугледжвае пакараньне да трох гадоў пазбаўленьня волі. 12 студзеня стала вядома, што міліцыя Бараўлянскага сельскага савету спыніла крымінальны перасьлед двух маладзёнаў, якіх падазравалі ў разбурэньні крыжоў. Доказаў, якія атрыманыя ў часе сьледзтва, недастаткова, для таго, каб перадаць справу ў суд і прыцягнуць да адказнасьці двух непаўналетніх навучэнцаў школы і ПТВ. Грамадзкасьць зьвярнулася да ўладаў з заклікам забясьпечыць ахову ўрочышча Курапаты, якое зьяўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасьцю першай катэгорыі. Аднак у адказ упраўленьне ўнутраных справаў Менскай вобласьці прапанавала аргкамітэту для ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў плаціць за ахову ўрочышча Курапаты. Курапаты Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек. У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі». У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах. У працэсе расьсьледаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі. Пры аглядзе ляснога масіву выявілася, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, зь якіх шляхам эксгумацыі было праверана 8. У 6 зь іх знайшлі шкілетныя парэшткі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінулых. Каб ушанаваць памяць ахвяраў, пастаўленыя крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі. http://www.svaboda.org/content/article/24765805.html
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Будаўніцтва «Бульбашъ-хола» прыпыненаеПрадстаўнікі Міністэрства культуры і Генпракуратуры выязджалі на месца будаўніцтва забаўляльнага комплекса ў Курапатах і выявілі парушэнні. Еўрарадыё | 19:19, 25 лiстапада 2012 Сенсацыйны адказ на заяву ўдзельнікаў круглага стала «Абаронім Курапаты» пра недапушчальнасць будаўніцтва «Бульбашъ-хола» ля крыжоў ва ўрочышчы Курапаты атрымала арганізатарка мерапрыемства Ганна Шапуцька. У адказе за подпісам намесніка міністра культуры Віктара Кураша паведамляецца: «Падчас выезду на месца выяўлена, што работы праводзяцца часткова ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пры гэтым іх выкананне ажыццяўляецца без дазволу Міністэрства культуры […]. Міністэрствам культуры выдадзена прадпісанне заказчыку работ СТОО „Белрэстінвест“ і Мінаблвыканкаму аб спыненні работ ў зоне аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці […]. Аднаўленне работ будзе магчыма пасля забеспячэння адпаведнасці праектнай дакументацыі і яе рэалізуючым прававым нормам». Тым часам, у адказе — ні слова пра прыпыненне прац на самім будынку «Бульбашъ-хола», толькі пра ахоўную зону Курапатаў. Бо некалі дазвол на пабудову «Бульбашъ-хола» давала само ж Міністэрства культуры. Ганна Шапуцька адзначыла, што падпісанты звароту, сярод якіх былі такія паважаныя людзі як Ігар Кузняцоў, Сяргей Ханжанкоў, Зміцер Дрозд ды іншыя, таксама прасілі Мінкульт пра асабістую сустрэчу. Гэтую просьбу чыноўнікі праігнаравалі. Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=84218 Добавлено: [time]Пнд 26 Ноя 2012 13:07:19[/time] СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ28 кастрычніка на тэрыторыі аднаго будаўніцтва ў РБ было абвечшана “ваеннае становішча”. Маецца на ўвазе будпляцоўка рэстарана-бардэля “Бульбаш-хол” побач з магіламі пакутнікаў у Курапатах. Расейскія рэстараншчыкі (гэтую гнюснасьць у ахоўнай зоне нашай нацыянальнай сьвятыні будуюць расейская фірма і расейскія “дзелавыя колы”) напалохаліся нашых Дзядоў і са страху папрасілі паратунку ў антыбеларускага рэжыму. Рэжым пачаў іх ратаваць ад народнага шэсьця і мітынгу. На подступах да рэстарана-бардэля стаяла цэлая цемра амонаў у поўнай выкладцы. Яны чакалі штурму. Але арганізатары мэмарыяльных мерапрыемстваў (КХП-БНФ) не зьбіраліся граміць і ламаць у гэты дзень. Важна было даць магчымасьць раскрыцца маскоўскай рэстаранна-бардэльнай публіцы. Аказалася, што яны моцна баяцца. Яны добра разумеюць, у якім месцы робяць сваю гнюснасьць. Яны не памыляюцца, іхны блюзьнерскі “бізнэс” ня мае будучыні на нашай зямлі. Беларусы ліквідуюць яго ў рамках Закону. Янка Базыль
|
|
« Последнее редактирование: 26 Ноябрь 2012, 14:07:28 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Пазьняк пра «трэці аспэкт» «Бульбаш-холу» Адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк патрабуе ад пракуратуры высьветліць дэталі будаўніцтва ў ахоўнай зоне.
27.11.2012 18:22
Распавядаючы ў інтэрнэт-выданьні «Салідарнасць» пра захады КХП-БНФ, грамадзкага аб’яднаньня «Хрысьціянская злучнасьць Курапаты» і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў справе спыненьня будаўніцтва так званага «Бульбаш-холу», Зянон Пазьняк падкрэсьліў, што ахоўная зона месцамі парушана на 70 адсоткаў тэрыторыі.
«Пабудова сумнеўнага аб’екту ля Курапатаў можа застацца (як кажуць расейцы, „назло врагам“), калі пракуратура ня стане разьбірацца ў трэцім аспэкце гэтага дзіўнага будаўніцтва, — лічыць Пазьняк. — . Мы займаемся гэтым „аспэктам“ ужо пэўны час, каб падрыхтаваць матэрыял у пракуратуру, але адчуваем, што без удзелу самой пракуратуры (і, дарэчы, журналістаў) падняць яго даволі цяжка.
Калі коратка, то справа вось у чым. Удалечыні ад ахоўнай зоны (бліжэй да вёскі Цна) у 2007 годзе быў прададзены праз аўкцыён участак зямлі пад будаўніцтва сэрвіснага цэнтру ля бэнзінавай аўтазапраўкі. Празь нейкі час гэты ўчастак беларускім уласьнікам быў прададзены маскоўскаму пакупніку, які пачаў будаваць тут свой сумнеўны рэстаранны аб’ект, але на тэрыторыі шматкроць перавышаючай плошчу купленай пляцоўкі. Будаўніцтва заняло ня толькі зону рэгуляванай забудовы, але й палову ахоўнай зоны Народнага Мэмарыялу Курапаты.
Узьнікае шмат пытаньняў. Якім чынам была набытая дадатковая зямля ў зоне рэгуляваньня забудовы (ці законна, за якую суму і ці ўвогуле яна была прададзена і куплена, і г. д.)? Якая была першапачатковая дакумэнтацыя праекту, узгодненая некаторымі ўстановамі? Якое было тэхніка-эканамічнае абгрунтаваньне першапачатковага праекта і г. д.?» — пытаецца Пазьняк.
Добавлено: 29 Ноябрь 2012, 14:04:55 І зноў правакатары...
У Курапатах зноў паставяць крыж польскім афіцэрам 29 лістапада прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял», дэмакратычныя актывісты ды прадстаўнікі грамадзкасьці зьбіраюцца правесьці акцыю памяці ў Курапацкім лесе.
Яны маюць намер усталяваць крыж у памяць афіцэраў Войска Польскага, закатаваным у Беларусі. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» актывістка Ганна Шапуцька.
29 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты адкрылі мэмарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі зь беларускага катынскага сьпісу. На наступны дзень гэты мэмарыяльны знак зьнік.
Таксама ў Курапатах працягнуць чытаньне імёнаў беларусаў, рэпрэсаваных ў 30-х гадах.
Ужо 5 гадоў беларуская дэмакратычная грамадзкасьць адзначае 29 кастрычніка як дзень памяці ахвяраў рэпрэсій. Імпрэзы ладзяцца штомесяц 29-га чысла.
|
|
« Последнее редактирование: 29 Ноябрь 2012, 14:04:55 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Забудоўнік «Бульбаш-хола» плануе стварыць мемарыял «Курапаты»Цяпер праект разглядаецца ў Міністэрстве культуры. 11:23, 30.11.2012 | © Сяргей Гудзілін. На зварот «Нашай Нівы» ў Мінскі райвыканкам з нагоды будаўніцтва «Бульбаш-хола» побач з месцам пахавання ахвяраў масавых рэпрэсій прыйшоў нечаканы адказ. СТАА «БелРэстІнвест», якое выступае заказчыкам будаўніцтва, «распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па стварэнні мемарыяла «Курапаты». Дадзеныя мерапрыемствы накіраваны для зацвярджэння ў Міністэрства культуры». Праўда, у лісце не расшыфроўваецца, што мае ўваходзіць у гэты комплекс мерапрыемстваў. Уласна, мемарыял — гэта Гара Крыжоў, і ён ужо ёсць. Плітачна-асфальтавае добраўпарадкаванне толькі нашкодзіла б некропалю. Гісторыкі не раз выступалі з ідэяй стварэння побач музея ахвяраў савецкага панавання, але гэта вялікая задача, якая патрабуе адпаведнага палітычнага рашэння дзяржаўных уладаў. «Наша Ніва» разаслала іншыя запыты ў пытанні «Бульбаш-хола» і будзе знаёміць чытачоў з адказамі на іх. Згодна з Мінскім райвыканкамам, будаўніцтва «аб’екта прыдарожнага сэрвісу» здзяйсняецца ў межах інвестыцыйнай дамовы ад 1 сакавіка 2010. А эскізны праект будаўніцтва быў ўзгоднены ў Міністэрстве культуры яшчэ ў 2006-м, задоўга да Латушкі. Але таксама як «прыдарожны сэрвіс на 51-м км МКАД». Аднак у часе будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс. 30 кастрычніка Мінкультуры выдала прадпісанне на праверку дакументаў у забудоўніка на адпаведнасць законадаўству. Бо выявілі парушэнні: часткова работы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурай каштоўнасці. І пакуль будаўніцтва спынена. Пра ўзвядзенне рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» каля Курапатаў стала вядома ў кастрычніку. Пасля пратэстаў грамадскасці з будоўлі спачатку знікла рэклама комплексу, а цяпер пачаліся праверкі. Сяргей Макарэвіч Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=101120
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Правакатары зноў скардзяцца! Паказальна, што на гэты раз ім ужо дапамагае рэжымная міліцыя, бо калі звычайна робіцца вандалізм- яна толькі адмахіваецца. У Курапатах зьнік крыж у памяць афіцэраў польскага войскаСтаршыня беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» Уладзімер Раманоўскі заявіў «Свабодзе», што раніцай 3 сьнежня ён з паплечнікамі пачынаюць шукаць у Курапатах крыж у памяць афіцэраў польскага войска. Невядомыя скралі крыж напярэдадні. 11.30 Раманоўскага выклікалі ў міліцыю Менскага раёну. Пасьля допыту Раманоўскі заявіў «Свабодзе», што супрацоўнікі МУС цікавіліся, хто мог бы выкрасьці крыж. Раманоўскі кажа, што будзе раіцца з гісторыкам Ігарам Кузьняцовым ды іншымі паплечнікамі, што рабіць далей. Раманоўскі таксама адзначыў, што помнік расстраляным афіцэрам польскага войска ўсё адно будзе пастаўлены. Гэта можа адбыцца ўвесну. І гэта будзе ўжо ня крыж, а камень, сказаў праваабаронца. «Я зараз еду на месца. Ня выключана, што крыж недзе кінулі. Міліцыянты самі пазванілі мне ўчора. Была прапанова ехаць і шукаць крыж 23.30. Але ноччу там няма чаго рабіць», — заявіў Раманоўскі. Старшыня беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» таксама адзначыў, што ня будзе прасіць міліцыю разабрацца ў выкраданьні крыжа. «Папярэднія просьбы паказалі, што міліцыя бяссільна», — патлумачыў Раманоўскі. Невядомыя скралі крыж у памяць расстраляных афіцэраў польскага войска напярэдадні. Сам крыж быў усталяваны за тры дні да гэтага Ўладзімерам Раманоўскім, былым савецкім палітвязьнем Сяргеем Ханжанковым і грамадзкай актывісткай Ганнай Шапуцькай. Другая спроба ўсталяваць помны крыж 29 лістапада прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял», дэмакратычныя актывісты і прадстаўнікі грамадзкасьці правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты ў 1920-40-я гады. У рамках жалобнай імпрэзы быў усталяваны крыж у памяць афіцэраў Войска Польскага, якія былі закатаваныя ў Беларусі падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Зрэшты, крыж усталяваны паўторна: у Дзень памяці ахвяраў рэпрэсій 29 кастрычніка ў Курапатах зьявіўся мэмарыяльны знак у памяць пра расстраляных польскіх афіцэраў зь беларускага катынскага сьпісу. Але літаральна на наступны дзень гэты знак зьнік. http://www.svaboda.org/content/article/24787478.html Добавлено: [time]Срд 05 Дек 2012 14:54:50[/time] Фотафакт: У Курапатах выгульваюць сабакГэтыя здымкі карэспандэнт «Свабоды» зрабіў раніцай 3 сьнежня ў Курапатах.    Добавлено: [time]Срд 05 Дек 2012 15:21:45[/time] СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ28 кастрычніка на тэрыторыі аднаго будаўніцтва ў РБ было абвечшана “ваеннае становішча”. Маецца на ўвазе будпляцоўка рэстарана-бардэля “Бульбаш-хол” побач з магіламі пакутнікаў у Курапатах. Расейскія рэстараншчыкі (гэтую гнюснасьць у ахоўнай зоне нашай нацыянальнай сьвятыні будуюць расейская фірма і расейскія “дзелавыя колы”) напалохаліся нашых Дзядоў і са страху папрасілі паратунку ў антыбеларускага рэжыму. Рэжым пачаў іх ратаваць ад народнага шэсьця і мітынгу. На подступах да рэстарана-бардэля стаяла цэлая цемра амонаў у поўнай выкладцы. Яны чакалі штурму. Але арганізатары мэмарыяльных мерапрыемстваў (КХП — БНФ) не зьбіраліся граміць і ламаць у гэты дзень. Важна было даць магчымасьць раскрыцца маскоўскай рэстаранна-бардэльнай публіцы. Аказалася, што яны моцна баяцца. Яны добра разумеюць, у якім месцы робяць сваю гнюснасьць. Яны не памыляюцца, іхны блюзьнерскі “бізнэс” ня мае будучыні на нашай зямлі. Беларусы ліквідуюць яго ў рамках Закону. Янка Базыль
|
|
« Последнее редактирование: 05 Декабрь 2012, 16:22:02 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
|