Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
16 Август 2025, 15:26:08
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Спынім апаганьванне Курапатаў!

Страниц  : 1  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Спынім апаганьванне Курапатаў!  (Прочитано 7850 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #30 : 18 Декабрь 2012, 02:55:01 »

МАСКОЎСКІХ ПРАВАКАЦЫЯЎ У КУРАПАТАХ БОЛЬШ НЕ ПАВІННА БЫЦЬ

(Выступ на сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ)

...Мы зноў бачым чарговую сістэмную атаку на Курапаты. Але калі раней Масква як бы прысутнічала за кадрам, то цяпер яе канторскія вушы ня тое што відаць, але выстаўлены амаль на паказ. Шмат чаго магло б адчыніцца пра пабудову рэстаран-бардэля ў ахоўнай зоне Народнага Мэмарыяла Курапаты, пра маскоўскага інвэстара гэтай авантуры і пра махінацыі з зямельнай плошчай, калі б пракуратура сур'ёзна гэтай справай занялася. Ня будзем апярэджваць падзеі, але мушу сказаць, што нягледзячы на пракурорскую праверку, якая пачалася, удзел у гэтым дасьледваньні журналістаў быў бы ня лішнім. Толькі дзе яны, тыя журналісты, здольныя на сур'ёзную працу?

Галоўным вітком атакі зьяўляецца, аднак, не будаўніцтва неадпаведнай установы з подлай назвай ля сьвятога месца, а правакацыйная дзейнасьць групы расейскіх асобаў, якія належаць да маскоўскага таварыства “Мэмарыял”. Зазначу, што гэта ўжо ня той “Мэмарыял”, які ўзьнік у 89-м годзе ў Маскве, а арганізацыя, якая знаходзіцца пад пратэктаратам Крамля і фінансуецца пуцінскім рэжымам.

Адразу відаць, што правакацыя сплянавана з зададзенай мэтай і разгортваецца ў сваім накірунку тупа і ўпарта, не зважаючы на зьмену абставін. Цікава, што гэтыя асобы адразу засьведчылі сябе як ворагі Народнага Мэмарыялу і тых людзей (сяброў КХП — БНФ), якія гэты Мэмарыял запачаткавалі, узбудавалі і даглядаюць, дзякуючы якім гэты Мэмарыял існуе. Наведваючы часам Курапаты, яны ніколі нават не наблізіліся да будаўнікоў курапацкага Мэмарыялу, ім не было што сказаць, ці хаця б запытацца.

Калі перад Дзядамі стала вядома пра правакацыю са “знакам” польскім афіцэрам, я ў сваім выступе на Дзяды папярэдзіў аб недапушэчальнасьці і неадпаведнасьці такіх дзеяньняў у Курапатах.

Вынік — нуль увагі. Правакацыя ўсяроўна была зьдзейсьнена. Яны рабілі зададзенае заданьне. У іх не ўзьнікла ніякіх сумненьняў у адпаведнасьці сваіх паводзінаў....


...Зьвяртаю ўвагу таксама на агрэсіўную пагрозу маскоўцаў, што яны прывязуць сюды ў якасьці помніка вялізны камень-валун, каб зрабіць сваё заданьне. Думаю, што пасьля такіх пагроз наўрад ці трэба ўвогуле пускаць іх у Курапаты. Хіба што, як у 2001 годзе пры пракладцы аўтастрады, яны пасунуцца на Курапацкую сьвятыню пад аховай рэжымнага АМОНа, спэцназу і афіцэраў КГБ (але й на гэта ёсьць лякарства). Хай яны ходзяць здалёку і лямантуюць, што “нацыяналісты прыватызавалі Курапаты”. Беларусы не дазволяць, каб маскоўцы (нашчадкі тых, што расстрэльвалі) сядалі ім на галаву ды гадзілі ў сьвятым месцы. Ніхто не дачакаўся ад іх ня тое што пакаяньня, але нават выбачэньня за генацыд. І тут такое нахабства. Але беларускі суд над імі прыйдзе. Яны не адкруцяцца. Маскоўскіх правакацыяў на тэрыторыі Курапатаў больш не павінна быць.

Чытаць усё.

Зянон Пазьняк

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

9 сьнежня 2012 г.
Записан
Head
Гость
« Ответ #31 : 18 Декабрь 2012, 17:37:21 »

МАСКОЎСКІХ ПРАВАКАЦЫЯЎ У КУРАПАТАХ БОЛЬШ НЕ ПАВІННА БЫЦЬ
І ня будзе.

А боксам па перапісцы займаешся ты і табе падобныя.
Записан
Head
Гость
« Ответ #32 : 18 Декабрь 2012, 19:52:54 »

 Непонимающий Зянон Пазьняка, вядома.
Записан
Head
Гость
« Ответ #33 : 06 Январь 2013, 02:39:53 »

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Вядома, якое абурэньне выклікала будаўніцтва маскоўскай фірмай рэстарана-бардэля “Бульбаш-хол” на сьвятой курапацкай зямлі. Пачало нават апраўдвацца рэжымнае мінкультуры. Маўляў, яны не давалі дазволу на пабудову гэтага аб'екта, а давалі на нешта іншае. Да шуму падключыліся пэрсанажы з нядаўна рэанімаванага “камітэту за выратаваньне Курапатаў” (вядомай з 2001 года крэатуры рэжымных структураў). Камітэтчыца Г. Шапуцька пачала запэўніваць грамадзтва праз СМІ, што “будаўніцтва “хола” у Курапатах будуць спыняць...”

На гэта ёсьць досьвед нашага грамадзтва. Варварская забудова вольных плошчаў бяз згоды людзей, якія жывуць побач, — гэта распаўсюджаны спосаб дзеяньня цынічнай мафіі, якая нажываецца на гэтым працэсе. Ніхто ня лічыцца ні зь якімі нормамі будаўніцтва. Часам людзі арганізоўваюць стыхійны пратэст і ўстаюць на шляху экскаватараў і кранаў. Тэхніка нібыта адступае, канфлікт нібыта ўлагоджваецца. Жыхары сьвяткуюць перамогу. А праз некалькі месяцаў, без якога-кольвечы папярэджваньня на будпляцоўку ўрываецца тэхніка і ўсё пачынаецца нанова. Ня трэба слухаць зьвяганьне шапуцек-кузняцовых, ім няма веры. Нельга пакідаць Курапаты, трэба бараніць сьвятыню ўвесь час.

Янка Базыль

http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20130102--01
Записан
Head
Гость
« Ответ #34 : 12 Февраль 2013, 14:29:42 »

ЗЬНІШЧАЛЬНІКІ КУРАПАТАЎ ХОЧУЦЬ ПАМЕНШЫЦЬ АХОЎНУЮ ЗОНУ, КАБ ЗАХАВАЦЬ РЭСТАРАН-БАРДЗЕЛЬ

6 лютага “незалежныя дэмСМІ РБ” паведамілі нам чарговую сэнсацыю. На прыёме ў міністра культуры РБ пабыла Г. Шапуцька, вядомая сваёй псэўдаактыўнасьцю на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах і вакол яе. Да паведамленьня Радыё Свабода яна дадала нават свой камэнтар, у якім (нягледзячы на непісьменнае выкарыстоўваньне беларускай мовы) выказаны сэнс гэтага візыту да лукашыстоўскага начальніка па культуры. Цытуем камэнтар:

Імя:: Ганна Шапуцька
06.02.2013 16:10
Хачу сказаць, што пытнанняў да міністра культуры было шмат, а гэта было адно з іх і не самае галоўнае. Сустрэча адбылася станоўчай, Дыялог быў распачаты, здаецца па шэрагу пытанняў мы знайшлі паразуменне. Галоўнае пытанне сустрэчы — гэта магчымыя зменны пры распрацоўке праэкта ахоўных зон Курапат і ўдзел прадстаўнікоў грамадскасці ў абмеркаванні. На вялікі жаль, карэспаднэнт вельмі прыблізна агучыў тое,што я казала. (http://www.svaboda.org/content/article/24894260.html)

Значыць, вырысоўваюцца дзьве асноўныя тэмы “міністэрскага абмеркаваньня” з Г. Шапуцькай. Тэма першая — “магчымыя зьмены” пры распрацоўцы праекта ахоўных зон Курапатаў. Патрыётам вядома, што антыбеларускі рэжым рыхтуе (з дапамогай фальшывых псэўдаабаронцаў тыпу Шапуцькі і Кузняцова) зьмены ў вызначаныя Законам межы тэрыторыі Народнага мэмарыялу, зьбіраюцца перанесьці гэтыя межы бліжэй да Мэмарыяла і паменшыць такім чынам яго тэрыторыю. У выніку акажацца, што ўсе пабудовы блюзьнерскага комплексу рэстарана-бардэля “Бульбаш-хол” апынуцца па-за зонай аховы Помніка рэспубліканскага значэньня — Народны мэмарыял у Курапатах. Можна будзе “абсалютна легальна” завозіць путан, гарэлку, музыку і адкрываць вэртэп каля нашай сьвятыні.

Тэма другая — “удзел прадстаўнікоў грамадзкасьці ў абмеркаваньні”. Прадстаўнікі, кшталту Г. Шапуцькі, будуць “абмяркоўваць” усё і пагаджацца на ўсё. Такое мы назіраем на працягу апошніх 25 гадоў абароны Курапацкай сьвятыні. Для таго, каб агучыць “зьмены”, рэжыму трэба было скарыстаць Г. Шапуцьку пад выглядам “грамадзкасьці”.

Папярэднікамі цяперашніх “грамадзкіх абмеркавальнікаў” былі вядомыя пэрсанажы псэўдаапазыцыі Слава Сіўчык, Паша Севярынец, І. Жыхар, В. Арэшка і іншыя больш дробныя дзеячыкі. Яны падпісвалі з рэжымам пагадненьні на ўсё, на любы акт зьнішчэньня нашай сьвятыні. Пасьля іхных “пагадненьняў” патрыётам-фронтаўцам з цяжкасьцю прыходзілася ратаваць магілы пакутнікаў і крыжы ад поўнага зьнішчэньня. Манера сёньняшніх “грамадзкіх прадстаўнікоў” тая ж самая. Яны робяць гучныя і блытаныя заявы пасьля сваіх сустрэчаў з начальнікамі рэжыму. Сапраўдныя абаронцы Курапатаў добра разумеюць, што мінкультуры антыбеларускага рэжыму існуе для выкананьня праграмы русіфікацыі і ліквідацыі ўсяго беларускага ў Беларусі. Няма пра што “раіцца і задаваць пытаньні” у гэтай лукашыстоўскай канторы. Але шапуцькі-кузняцовы ствараюць “грамадзкую” дымавую заслону, якой спрабуюць прыкрыць вандальскія дзеяньні рэжыму.

Набліжаецца вясна. Падстаўныя псэўдаабаронцы ўжо паведамілі грамадзтву, што рыхтуюцца да новай хвалі дзеяньняў у Курапатах. Вядома, што іх абслугоўваюць міліцыя і КГБ рэжыму, ім даюць рэкламу “дэмСМІ”. Дзейнасьць гэтых няшчырых асобаў небясьпечная. Яны зьяўляюцца арганічнай часткай структураў антыбеларускага рэжыму. Сапраўдныя абаронцы Курапацкай сьвятыні будуць бараніць магілы і крыжы ад гэтай навалы.

Алесь Хадасевіч

http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20130211--03
Записан
Страниц  : 1  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,237 секунд. Запросов: 16.