Япония, Северная Корея, Западная Германия.
Мяркую, што народы у гэтых краінах маліліся, каб Амэрыка іх заваявала. Гэта была адзіная магчымасць пазбавіцца ад вар'яцкіх самадураў ва ўладзе. (толькі незразумела пры чым тут
Паўночная Карэя)
Добавлено: 02 Декабрь 2012, 19:15:18
Аўтар гімну ЗША “Божа, блаславі Амэрыку!” родам з ТалачынаВіталь Сямашка, Талачын, Віцебская вобласьць
(фрагмэнт новай перадачы сэрыі “Палітычная геаграфія”)
09.02.2006 14:08
У раённай газэце “Наша Талачыншчына” мясцовы краязнаўца Анатоль Шнэйдар нядаўна перадрукаваў інфармацыю пра ўсясьветна вядомага талачынца, пра якога, дарэчы, дагэтуль спрачаюцца дасьледчыкі. “Расейскі эмігрант Ірвін Бэрлін нарадзіўся ў Сібіры, у памежнай вёсцы Цюмень”, — гэта цытата паводле некаторых замежных даведнікаў. У Талачыне ягонае імя — белая пляма, як для ўладаў, так і мясцовых. Мне яго агучыў Мікалай Петрушэнка — апазыцыйны палітык Талачыншчыны, журналіст і краязнаўца.
(Петрушэнка: ) “У Талачыне нарадзіўся аўтар гімну ЗША “Божа, блаславі Амэрыку” — габрэй па нацыянальнасьці, Бэрлін. Гэта было яшчэ да рэвалюцыі, ён аўтар паўтары тысячы песень, жыў у Амэрыцы. Перад сьмерцю заснаваў фонд падтрымкі скаўтаў і зь яго фінансуюцца дзіцячыя праграмы з усяго сьвету — толькі ня ў нашым Талачыне! Але ў гэтым вінаватыя мы самі — абыякавасьць да гісторыі”.