Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
17 Август 2025, 20:49:45
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Спынім апаганьванне Курапатаў!  (Прочитано 7875 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #0 : 27 Ноябрь 2012, 22:45:34 »

Пазьняк пра «трэці аспэкт» «Бульбаш-холу»
Адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк патрабуе ад пракуратуры высьветліць дэталі будаўніцтва ў ахоўнай зоне.

27.11.2012 18:22

Распавядаючы ў інтэрнэт-выданьні «Салідарнасць» пра захады КХП-БНФ, грамадзкага аб’яднаньня «Хрысьціянская злучнасьць Курапаты» і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў справе спыненьня будаўніцтва так званага «Бульбаш-холу», Зянон Пазьняк падкрэсьліў, што ахоўная зона месцамі парушана на 70 адсоткаў тэрыторыі.

«Пабудова сумнеўнага аб’екту ля Курапатаў можа застацца (як кажуць расейцы, „назло врагам“), калі пракуратура ня стане разьбірацца ў трэцім аспэкце гэтага дзіўнага будаўніцтва, — лічыць Пазьняк. — . Мы займаемся гэтым „аспэктам“ ужо пэўны час, каб падрыхтаваць матэрыял у пракуратуру, але адчуваем, што без удзелу самой пракуратуры (і, дарэчы, журналістаў) падняць яго даволі цяжка.

Калі коратка, то справа вось у чым. Удалечыні ад ахоўнай зоны (бліжэй да вёскі Цна) у 2007 годзе быў прададзены праз аўкцыён участак зямлі пад будаўніцтва сэрвіснага цэнтру ля бэнзінавай аўтазапраўкі. Празь нейкі час гэты ўчастак беларускім уласьнікам быў прададзены маскоўскаму пакупніку, які пачаў будаваць тут свой сумнеўны рэстаранны аб’ект, але на тэрыторыі шматкроць перавышаючай плошчу купленай пляцоўкі. Будаўніцтва заняло ня толькі зону рэгуляванай забудовы, але й палову ахоўнай зоны Народнага Мэмарыялу Курапаты.

Узьнікае шмат пытаньняў. Якім чынам была набытая дадатковая зямля ў зоне рэгуляваньня забудовы (ці законна, за якую суму і ці ўвогуле яна была прададзена і куплена, і г. д.)? Якая была першапачатковая дакумэнтацыя праекту, узгодненая некаторымі ўстановамі? Якое было тэхніка-эканамічнае абгрунтаваньне першапачатковага праекта і г. д.?» — пытаецца Пазьняк.

Добавлено: 29 Ноябрь 2012, 14:04:55
І зноў правакатары...

У Курапатах зноў паставяць крыж польскім афіцэрам
29 лістапада прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял», дэмакратычныя актывісты ды прадстаўнікі грамадзкасьці зьбіраюцца правесьці акцыю памяці ў Курапацкім лесе.

Яны маюць намер усталяваць крыж у памяць афіцэраў Войска Польскага, закатаваным у Беларусі. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» актывістка Ганна Шапуцька.

29 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты адкрылі мэмарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі зь беларускага катынскага сьпісу. На наступны дзень гэты мэмарыяльны знак зьнік.

Таксама ў Курапатах працягнуць чытаньне імёнаў беларусаў, рэпрэсаваных ў 30-х гадах.

Ужо 5 гадоў беларуская дэмакратычная грамадзкасьць адзначае 29 кастрычніка як дзень памяці ахвяраў рэпрэсій. Імпрэзы ладзяцца штомесяц 29-га чысла.
« Последнее редактирование: 29 Ноябрь 2012, 14:04:55 от Head » Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,094 секунд. Запросов: 20.