sembat
|
Нашёл книгу с интересной информацией. Делюсь. Швед ВВ :"Напярэдадні вайны вакол Гродна ішло будаўніцтва 13 тыповых фартоў на адлегласці 8-15 вёрстаў ад горада, 23 нумарных апорных пунктаў на ўзвод пяхоты і 19 літарных - на паўроты (так званыя "малыя фарты"). Да баёў за гродзенскую крэпасць яе ўмацаванні былі ў рознай ступені гатоўнасці. Штотыднёвая каталіцкая газета "Віеlarus", якая выдавалася ў Вільне, у № 27 ад 3 ліпеня 1914 г. па-ведамляла: "Ужо заканчваюцца работы па пабудове крэпасці, якую восенню будуць пасвячаць. На гэту ўрачыстасць з'едуцца Важныя Асобы, дык ужо цяпер шмат дзе па гродзеншчыне рамантуюць дарогі". Мяжа Гродзенскага крапаснога раёна, як піша даследчык С. Піваварчык, "праходзіла прыкладна ў 10 км ад праектуемых ліній фартоў і ўключала наступную тэрыторыю: ад р. Нёмана на захад па Аўгустоўскаму каналу да шашы каля в.Чортак, затым па шашы на м.Сапоцкін і далей на паўднёвы захад па дарозе на в. Кайчаны і Ліпск, ад Ліпска па р. Сідры, Сідоркі, праз м. Сідра да в.« Цімані па дарозе да ст. Кузніцы, ад ст. Кузніцы па дарозе праз в. Падліпкі да м. Індуры, ад м. Індуры па р. Індурцы, Лашанцы, Свіслачы да р. Нёмана. Па р. Нёман уверх па цячэнню да в. Плавы, ад в. Плавы па р. Котры, Піры праз в. Гушыцы, Машталеры да м. Азёрах. Ад м. Азёры на поўнач па азёрам да ст. Парэчча. Па чыгунцы на паўд-нёвы захад да паўстанка Сабаляны, па дарозе на в. Сабольцы, Вер-хаполле, Крынічна, Плябанішкі да в. Пальніцы, а затым па Нёману да Аўгустоўскага канала". Акрамя названых фартоў, часткова захаваліся тыя, якія былі па-будаваны ў 1880-1890-х гадах з зямлі і дрэва па праекту 1887 г: форт № 1 размеркаваўся на правым беразе Нёмана ва ўрочышчы Пышкі (я думаю, кожны гродзенец ведае прыпынак "Фарты"); № 2 - у раёне сучаснай СШ № 12 (у час майго дзяцінства яго сляды былі яшчэ бач-ны); № 3 - каля каталіцкіх могілак і адным бокам упіраўся ў іх; № 4 -у раёне "Хімвалакна"; № 5 - у раёне шпіталя № 4 камбіната "Азот"; № 6 знаходзіўся ў Дзевятоўцы, а № 7 - у Грандзічах. Камендантам Гродзенскай крэпасці з 4 верасня 1913 г. быў генерал Міхаіл Нікіфаравіч Кайгародаў Ён меў добрую ваенную адукацыю, якую атрымаў паступова ў 2-й Пецярбургскай ваеннай гімназіі, Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы і Мікалаеўскай акадэміі Генеральнага штаба. Кайгародаву давялося будаваць гродзенскія фарты ў 1887-1888 гг, узначальваць у 1911-1912 гг. "изыскательную партню для разработки первоначального проекта крепости на месте". У № 28 газеты "Віеlarus" (10.07.1914) гаварылася пра тое, што казна купіла ў па-бернардынскага касцёла зямлю для пабудовы дома каменданта крэпасці, які будзе лічыцца "сярэдзінай крэпасці, дык касцёл Бернардынскі будзе блізка ад яе". 19 жніўня 1915 г. Кайгародаў атрымаў тэлефанаграму ад галоўнакамандуючага Паўночна-Заходнім фронтам: "...Крэпасць Гродна лічыць умацаванай пазіцыяй на фронце Нёман - Гродна - Брэст, прычым загадана распачаць неадкладна эвакуацыю крапасных запасаў і маёмасці". Такім чынам, першы ўдар па Гродзенскай крэпасці нанёс Мікалай II, фактычна пераўтварыўшы яе ў звычайную франтавую пазіцыю, пры гэтым пазбавіўшы сродкаў абароны. 27 жніўня было прапанавана "зменшыць колькасць пакінутых гармат на крапасной пазіцыі, давёўшы іх да мінімуму, у дапамогу палявым войскам". А напярэдадні, 25 жніўня, Кайгародаў атрымаў загад: "Гродна абара-няць упарта"."
|