Оказывается, что это они, фронтовцы-поздняковцы, добились того, что народ не пошел на выборы в сентябре этого года, что это только они совершили недавно марш на Куропаты, что это именно они… Впрочем, зачем я буду перечислять все заслуги сторонников Зенона Позняка, вы можете сами услышать первоисточник. Правда, вам может показаться, что нечто очень похожее говорит первое лицо государства, но вы гоните от себя сомнения, так говорить по-белорусски Лукашенко точно не сможет.
Так і ёсць. Тут дзве стараны каўгасны рэжым і беларускі народ. Каўгасны рэжым- Лукашэнка, а беларускі народ- Пазьняк. Канечне, ўсё дасягненні, якія датычацца беларусаў дасягнуты самімі беларусамі, а ўсё беды- маскалямі.
А свабода ніколі ні на каго так не звальваецца і нічога Масква не дарыла. Ўсяго толькі разваліўся Савецкі саюз, але беларусы ўзнялі ўласны сьцяг над Беларуссю. Каб не праўда пра Курапаты і Чарнобыль- маральнай перамогі не было б, каб не дзянні ў Вярхоўным савеце, то не было б і матэрыяльнай... А калі б перамогі не было, то паехалі б нашыя хлопцы ваяваць у Чачэнію і былі б якойскі рэспублічкай у складзе Расеі.
Добавлено: [time]Птн 09 Ноя 2012 15:21:00[/time]
Пазьняк: Трэба ствараць паралельныя структуры грамадзтва
На нашым сайце адбываецца онлайн-канфэрэнцыя. На вашы пытаньні адказвае старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.
Добавлено: [time]Сбт 10 Ноя 2012 11:10:29[/time]
Спэцыяльна для Ніхто.
Імя:: Пятрусь
09.11.2012 08:43Паважаны Зянон Станіслававіч.
Вы жудасна не любіце Захад, яго культуру, яго каштоўнасці.
Ці не здаецца вам, што калі б на Захадзе не панавалі яго каштоўнасці, якiя завуцца правамі чалавека (а для Захаду чалавек гэта і Пазьняк і гомасэксуаліст і апазіцыя прадаўшаяся Захаду), то вам бы ніхто не даў там прытулак і не вылучыў бы фінансавую дапамогу як пацярпеламу ад дыктатуры якая парушала вашы правы?
Захад даў вам прытулак і аказаў дапамогу не таму, што вы заўзяты нацыяналіст, а таму што вы чалавек і вашы правы быць нацыяналістам, парушаюцца ў вашай краіне.
Чаму вы не папрасілі прытулак у Іране? Або якой іншай мусульманскай краіне.
Там таксама ненавідзяць заходнія каштоўнасці, правы чалавека і Прэзідэнт Ірана заявіў што ў іх гамасэксуалістаў няма.
Пажыўшы ў Іране, вы змаглі б набрацца вопыту барацьбы з заходнімі каштоўнасцям і пазбавіцца ад штодзённага кашмара маральнага разлажэння Захаду.
Дарэчы, камуністы таксама змагаліся з iм.
У вашу маладосць працэс маральнага разлажэння Захаду праходзіў у выглядзе сэксуальнай рэвалюцыі, доўгавалосых хіпі, стыляг. І тых жа гомасэксуалістаў.
Колькі ўжо гадоў прайшло з тых часоў?
Вы хоць памятаеце?
А Захад усё не разлажыўся.
І, разлагаючыся, дапамог вам калі вы ўцяклі ад Лукашэнкі. Які таксама як і вы ненавідзіць заходнія каштоўнасці. І змагаецца з імі.
Галоўнай сілай у барацьбе з уплывам маральнага разлажэння Захаду на наша насельніцтва быў i ёсць КДБ. Галоўны санітар і дэзінфектар.
Ці ёсць яшчэ што аб'ядноўвае вас, камуністаў, мусульман і Лукашэнку?
Імя:: Пазьняк09.11.2012 19:28
Паважаны Пятрусь, розьніца паміж намі ў тым, што я – чалавек заходні, а Вы – савецкі, бо думаеце Вы па-савецку. Тое, што я крытыкую Захад і яго дэмакратыю, гэта ня значыць, што мяне трэба аб'явіць ворагам Захаду, і што я ня маю на гэту крытыку права, як Вы, відаць, мяркуеце. Карэнныя заходнія людзі яшчэ больш востра крытыкуюць Захад, чым я. Нават дысэртацыі абараняюць па гэтым пытаньні.
Што датычыць фінансавай дапамогі, у Вас таксама вельмі «савецкае» ўяўленьне. Злучаныя Штаты Амэрыкі нікому з азылянтаў-уцекачоў не даюць аніякай фінансавай дапамогі. Атрымліваеш свабоду, права на пражываньне і права на працу. На гэтым усё. Круціся, як умееш. Нікому да цябе справы няма. Ад Амэрыкі ні я, ні мой паплечнік Сяргей Навумчык не атрымалі ні цэнту. Трэба,спадар Пятрусь, пазбаўляцца ад такіх фантазіяў.
Імя:: Iван Грозны Горад:: Мiнск
08.11.2012 22:12Два пытаннi. На якiя грошы усе гэтыя годы жыве пан Пазняк? Калi ён вернецца у Беларусь для змагання с Лукашенко?
Імя:: Пазьняк
09.11.2012 17:08
1. На свае.
2. Просьба глядзець адказ Севу.
Добавлено: [time]Сбт 10 Ноя 2012 11:37:17[/time]
Імя:: Костусь Горад:: Менск
08.11.2012 22:18На ваш взгляд кому выгодна власть Лукашенки? Какие цели преследовали белорусские депутаты выдвигая его на президентский пост? Нет ли у вас чувства аномалии в Беларуси и что нами руководит другая сила которая делает за Лукашенко всю черновую работу?
Імя:: Пазьняк
09.11.2012 17:121. Улада Лукашэнкі выгадная яму самому і Маскве.
2. Лукашэнка зьбіраў подпісы насельніцтва.
3. Уплыў Масквы на рэжым адчуваецца ў вайсковай сфэры, у ідэалёгіі і антыбеларускай палітыцы, у сфэры адукацыі і культуры. Астатняе – мяшанка інтарэсаў, і асабістае кіраваньне Лукашэнкі.
Зрэшты, Вы маеце рацыю. Адчуваньне такое, што ўлада сатанінская.