Не, не ён флюгер...
Добавлено: 09 Ноябрь 2012, 12:42:32
Хрысціянская дэмакратыя далучаецца да віленскага Мемарандуму Рады БНРЗП | 11:36, 9 лiстапада 2012
Аргкамітэт партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя далучаецца да Мемарандуму, падпісанага прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў і Радай БНР. Пра гэта сёння паведаміла прэс-служба БХД.
На віленскай сустрэчы не маглі прысутнічаць лідары партыі Павел Севярынец (адбывае пакаранне ў Купліне) і Віталь Рымашэўскі (знаходзіцца пад умоўным турэмным пакараннем).
3 лістапада ў Вільні прайшла сустрэча кіраўніцтва Рады БНР з лідарамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Вынікам сустрэчы стаў Мемарандум, дзе былі вызначаныя накірункі сумеснай дзейнасці.
Дакумент у Вільні падпісалі: Уладзімір Барадач (Аргкамітэт Рады нацыянальнага адраджэння), Вінцук Вячорка (Аргкамітэт «Беларускага Руху)», Аляксандр Дабравольскі (АГП), Мікола Дземідзенка («Малады Фронт»), Уладзімір Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі), Вольга Карач (грамадзянская кампанія «Наш Дом»), Аляксандр Мілінкевіч (Рух «За свабоду»), Станіслаў Шушкевіч (БСДГ), Аляксей Янукевіч (партыя БНФ), ад імя Рады БНР — Івонка Сурвіла.
Пазней да ініцыятывы далучыўся лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк. Таксама Мемарандум быў ухвалены Палітрадай АГП.
Пакуль не далучыліся да Мемарандуму «Гавары праўду» і партыя «Справядлівы свет».
Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=83361