Прабач mchy, я веру, што ты сумленны чалавек, але пішаш ты параідальную лухту...
Ў ЗША дзьвухпатрыйная сістэма. Як, напрыклад, у Англіі- "торы" і "вігі"- г.з. радавая арыстакратыя і прагрэсіўная буржуазія. Вось, напрыклад, навошта ім нейкія "Зяленыя", калі якаясці партыя ўключае асноўныя яе становішча ў сваю праграму? Па сутнасці, ў краіне павінна быць адна аб'ядноўваючая сіла (ў Амэрыцы гэта Рэспубліканская партыя, ў нас нацыялісты (што ўвогуле адное і тое ж). Дзьвухпартыйная сістэма склалася гістарычна (але хоць і зрэдку, але і іншым партыям таксама некалі удаецца атрымаць хоць невялікую, але колькасць адсоткаў).
У прэзідэнцкай форме праўлення няма нічога дрэннага. Кожная краіна ў залежнасці ад абставін фарміруе сваю мадэль кіравання. Справа ў тым, што ЗША вялізная краіна у якой шмат культур і народнасцяў, вялізарная разнастайнасць сацыяльных груп. Пры такім раскладзе прэзідэнцкай формай кіраваць лепей. Беларусь жа краіна невялікая таму нам лепш усяго падыйдзе парляманцкая. Прэзідэнцкая не страшна, галоўнае каб не
.
Наконт выбаршчыкаў... яны галасуюць за выбаршчыкаў, якія у сваю чаргу за кандыдатуру. Але амаль заўсёды выбаршчыкі галасуюць менавіта за таго кандыдата, за якога, так сказаць, павінны.
І, сказаць сумленна, я гляджу на Ромні і не бачу, што нешта яшчэ можа быць лепей... Цалкам задавальняе.
Але яшчэ хацелася б адзначыць, што амэраканцы таксама абіраюць губэрнатара штата, якія таксама мае моцныя паўнамоцтвы (напрыклад, пытанне смяротнага пакарання).