Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
14 Август 2025, 04:53:43
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 4 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Да ўз'яднання беларусаў...  (Прочитано 52489 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #30 : 16 Сентябрь 2007, 23:14:59 »

Рагуля Васіль Цімафеевіч
16 (28).07.1879 – 16.06.1955
сябра Расійскай аб’яднанай радыкальна-дэмакратычнай групы, адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускага сялянскага саюзу, беларускі пасол у польскі Сейм

Нарадзіўся ў в. Ачукевічы Любчанскай вол. Навагрудскага пав. У 1900 годзе скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у Мінскім павеце, выкладчыкам Смаргонскага і 3-га Мінскага вышэйшых пачатковых вучылішчаў. З 1914 года служыў на Заходнім фронце. У 1917 годзе балаціраваўся ў склад Устаноўчага сходу Мінскай губерніі ад спісу Расійскай дэмакратычнай партыі. Адзін з ініцыятараў правядзення з’езду настаўнікаў Мінскай губерніі ў 1917 годзе, дзе выступіў з прамовай пра немэтазгоднасць пераводу навучання ў школах на беларускую мову. Удзельнік Усебеларускага з’езду ў 1917 годзе. У 1918 годзе выкладчык у сярэдніх навучальных установах Мінска. У час польскай акупацыі 1919-1920 гадоў уваходзіў у Расійскую аб’яднаную радыкальна-дэмакратычную групу. Летам 1920 года быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, адкуль дэзерціраваў у красавіку 1921 года і вярнуўся ў родную вёску. Беларускі пасол у польскі Сейм з 1922 года ад Цэнтральнага беларускага выбарчага камітэту. Сябра Беларускага пасольскага клубу. Адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускага сялянскага саюзу. У снежні 1925 года ўваходзіў у ініцыятыўную групу па стварэнню Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 годзе абраны сенатарам польскага сейма, але хутка па абвінавачанню ў антыдзяржаўнай дзейнасці быў пазбаўлены дэпутацкага імунітэту і зняволены на два гады ў турму. Пасля вызвалення вярнуўся ў родную вёску, працаваў на гаспадарцы. З прыходам савецкай улады ў верасні 1939 года настаўнічаў у мясцовай школке. У чэрвені 1941 года арыштаваны органамі НКУС, але, дзякуючы пачатку вайны, здолеў уцячы з–пад арышту. У перыяд нямецкай акупацыі Беларусі быў прызначаны бургамістрам Дзятлаўскага раёну. З 1944 года ў Германіі, з 1950 – у ЗША.

http://harodnia.com/sl041.php
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 3 4 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,117 секунд. Запросов: 20.