Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
12 Август 2025, 18:36:12
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Да ўз'яднання беларусаў...

Страниц  : 2 3 4 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Да ўз'яднання беларусаў...  (Прочитано 52413 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« : 15 Сентябрь 2007, 22:56:39 »

Прапаную ўсім дзеля пашырэння ведаў выкладаць сюды біяграфіі й матэрыялы, якія прысвечаны ўдзельнікам адраджэнскага руху ў Заходняй Беларусі.. Прымеркавана да 17 верасня -  даты ўз'яднання беларускага народа..
« Последнее редактирование: 15 Сентябрь 2007, 22:59:23 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #1 : 15 Сентябрь 2007, 22:58:09 »

ТАРАШКЕВІЧ Браніслаў Адамавіч (8(20).1.1892, засьценак Мацюлішкі Віленскага пав. Віленскай губ. -- 29.11.1938, Менск, НКВД), грамадзкі і паліт. дзяяч, мовазнавец, перакладчык, публіцыст. У 1911 скончыў 2-ю Віленскую гімназію, у 1916 -- гісторыка-філялягічны ф-т Петраградзкага ун-ту. У бел. друку выступаў з 1913. У 1916-18 на катэдры расейскай мовы і славеснасьці Петраградзкага ун-ту. З 1917 адзін зь лідэраў БСГ, з 1918 -- Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1918 Т. выдаў «Беларускую граматыку для школ». У 1919 выкладчык бел. і грэцкай моваў у МВПІ. У тым жа годзе Т. быў арыштаваны бальшавікамі. У 1920 старэйшы рэфэрэнт дэпартамэнту асьветы Сярэдняй Літвы. У 1921-22 дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаў ТБШ. У 1922 абраны дэпутатам польскага сэйму, узначаліў у ім Беларускі пасольскі клуб. Выступаў з трыбуны сэйму ў абарону інтарэсаў бел. народу. У 1925 старшыня БСРГ. Арыштаваны 14.12.1927. У траўні 1928 на «Працэсе 56-ці» асуджаны на 12 гадоў турмы. У 1928 абраны акадэмікам АН Беларусі. У 1930 вызвалены паводле распараджэньня прэзыдэнта Польшчы. Зноў арыштаваны 5.2.1931. У ліст. 1932 асуджаны на 8 гадоў катаржнай турмы. Падчас знаходжаньня ў турме пераклаў на бел. мову паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Зь вер. 1933 праз абмен палітвязняў патрапіў у СССР. Працаваў у Міжнародным аграрным інстытуце ў Маскве. Арыштаваны НКВД 5.5.1937. 5.1.1938 «двойкай» НКВД і Пракуратуры СССР прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны 26.1.1957. Імем Т. названыя вуліцы ў Маладэчне і Радашкавічах, ліцэй у Бельску (Польшча)

http://www.martyraloh.org/victim.asp?id=13023



* sl049.jpg (4,16 Кб, 123x172 - просмотрено 1275 раз.)
« Последнее редактирование: 15 Сентябрь 2007, 22:58:46 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #2 : 15 Сентябрь 2007, 23:03:44 »

Антон Іванавіч ЛУЦКЕВІЧ - беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, лінгвіст, выдавец.

Паходзіў з шляхецкага роду герба "Навіна". Брат Івана Луцкевіча. У 1902 скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Пецярбургѓскага універсітэта, юрыдычным факультэце Дэрпцкага універсітэта. Адзін з заснавальнікаў у 1903 БРГ. Арыштаваны ў Мінску ў 1904 за распаўсюджванне партыйнай літаратуры; выпушчаны з пазбаўленнем права пакідаць горад. У лютым 1906 перайшоў на нелегальнае становішча, пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад рэдакцый газ. "Наша доля" і "Наша ніва". Першы артыкул апублікаваў у 1906 у №1 газеты "Наша доля". Пасля акупацыі Вільні ў 1915 нямецкімі войскамі ўзначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Адзін з выдаўцоў газеты "Гоман". У 1918 быў ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці БНР; з кастрычніку 1918 старшыня Рады народных міністраў і міністр замежных спраў БНР. У пачатку верасня 1919 інтэрнаваны ў Варшаве; 1 снежня 1919 вярнуўся ў Мінск. У ліпені - жніўні 1920 зняволены бальшавікамі. З 1921 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1921 арганізатар Беларускага музея імя І. Луцкевіча. З 1925 працаваў у рэдакцыйным камітэце БСРГ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў кастрычніку 1927; апраўданы судом у пач. 1928. У 1928 арыштоўваўся яшчэ раз. У 1930 польскія ўлады забаранілі дзейнасць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У 1931 звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Антон Луцкевіч стаў аб'ектам палітычных спекуляцый і нападаў; у 1933-1939 беларускія газеты яго не друкавалі. Арыштаваны 30 верасня 1939 савецкімі ўладамі ў Вільні; этапіраваны ў Мінск. Рашэннем Асобай нарады пры НКУС СССР 14 чэрвеня 1941 прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Памёр у зняволенні (дакладная дата смерці стала вядомая нядаўна). Рэабілітаваны ў 1989.

http://be.wikipedia.org/wiki/Антон_Луцкевіч
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #3 : 15 Сентябрь 2007, 23:14:09 »

Адам Станкевіч (1891-1947) - беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, гісторык, публіцыст, выдавец

А.Станкевіч быў сярод першых ксяндзоў, якія пачлі беларусізацыю Касцёла-гаварылі казанні і праводзілідадатковыя службы па-беларуску. У 1917 годзе ксёндз Станкевіч - адзін з заснавальнікаў Хрысціянска-Дэмакратычнай злучнасці (ХДЗ), пазней пераўтворанай у партыю Беларуская Хрысціянская дэмакратыя (БХД). У 1927 ён заснаваў і выдаваў часопіс «Хрысьціянская думка», дзе друкаваліся яго шматлікія творы. Сем гадоў (1922 - 1928) быў паслом Польскага Сейму ад беларускага народа, адным з кіраўнікоў Беларускага пасольскага клуба (1922 - 1930), Беларускага нацыянальнага камітэта (1921 - 1938), Таварыства беларускай школы (1921 - 1937), Бела-рускага інстытута гаспадаркі і культуры (1926 -1936), духоўным кіраўніком Беларускага студэнцкага саюза (1930-1939; з 1935 г. пад назваю Беларускае студэнцкае таварыства імя Ф.Скарыны).
Шмат папрацаваў на ніве нацыянальнай адукацыі ў Заходняй Беларусі, быў пэўны час дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі (1939 -1944). Быў адным з ініцыятараў адраджэння беларускай школы ў роднай мове.

http://cb.iatp.by/dialog/d5.htm


* stanevic_1.jpg (6,57 Кб, 180x250 - просмотрено 1429 раз.)
« Последнее редактирование: 15 Сентябрь 2007, 23:14:45 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #4 : 15 Сентябрь 2007, 23:21:01 »

Дварчанін Ігнат Сымонавіч - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, філосаф, літаратуразнаўца, паэт, настаўнік, удзельнік стварэння таварыства «Бацькаўшчына», старшыня Аб’яднання прагрэсіўных беларускіх студэнтаў у Празе, аўтар «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры»

Псеўд. І. Гудок, І. Ладанчук, крыпт. І. Д-н, І. Д.

З сям’і малазямельнага арандатара в. Погіры (в. Пецюкі – ?) Слонімскага пав. Гродзенскай губ. (зараз Дзятлаўскі раён). Сямігадовым пастушком пачаў наведваць мясцовую школу. У 1912 годзе скончыў Дзятлаўскую школу, атрымаўшы званне народнага настаўніка. У 1912-1915 гадах настаўнічаў у в. Хмяльніца на Слонімшчыне. З мая 1915 года быў у рускай арміі, восенню 1916 года – на Заходнім фронце, падпаручнік. З чэрвеня 1917 года знаходзіўся ў Мінску. Сябра БСГ, Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. У канцы снежня 1917 года выехаў да бацькі ў Новачаркаск. Звольніўся з вайсковай службы і атрымаў статус бежанца. З сакавіка 1918 года сакратар культурна-асветніцкага аддзелу Белнацкама ў Маскве. Сябра БПСР. Браў актыўны ўдзел у нарадзе настаўнікаў школ Беларусі 21-23 ліпеня 1918 года. Са жніўня 1918 года працуе на радзіме, дзе ператварыў пачатковую школу ў в. Пецюкі ў беларускую. У 1919 годзе пад час навучэння на Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах як эсэраўскі актывіст быў арыштаваны польскімі ўладамі і накіраваны ў лагер для інтарнаваных у Беласток, адкуль збег і прыехаў у Мінск, дзе быў залічаны студэнтам беларускага педінстытута. Са снежня 1920 года да ліпеня 1921 года ў Вільні. Працаваў вартаўніком, пісарам у канцылярыі беларускага аддзелу ў Дэпартамянце асветы, настаўнікам у м. Свір Свянцянскага павету. У 1921 годзе здаў экстэрнам экзамены за курс Віленскай беларускай гімназіі. Выконваў даручэння Віленскага БНК, Цэнтральнай беларускай школьнай рады. Летам 1921 года накіраваны БНК у Латвію, дзе чытаў лекцыі па беларусаўзнаўству на настаўніцкіх курсах у Дзвінску. Удзельнічаў у стварэнні культурна-асветніцкага таварыства «Бацькаўшчына», уваходзіў у яго кіраўніцтва. У якасці прадстаўніка таварыства ўдзельнічаў у верасні 1921 года ў беларускай канферэнцыі ў Празе. Быў накіраваны ТБШ на вучобу ў Пражскі Карлаў універсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, які скончыў у 1925 годзе. У 1926 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве». У 1924 годзе стварыў у Празе арганізацыю Незалежных сацыялістаў. Быў старшынём Аб’яднання прагрэсіўных беларускіх студэнтаў у Празе, сябрам Беларускай рады, рэдактарам “Бюлетэня Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый” і часопісу “Перавіасло”. Пасля вяртання ў Вільню ў 1926 годзе актыўна ўключыўся ў мясцовы беларускі нацыянальны рух, прыхільнік яго леварадыкальнага крыла. Сябра БСРГ. Працаваў сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, з 1927 года - настаўнікам літаратуры Віленскай беларускай гімназіі. Склаў і выдаў у 1927 годзе «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры». З 1927 года супрацоўнічаў у часопісах «Родныя гоні», «Маланка», рэдактарам газеты «Народны звон». У 1928 годзе быў абраны ў польскі сейм ад спісу № 39 «Змаганне за інтарэсы работнікаў і сялян» па выбарчаму округу № 61: Навагрудак. Сябра Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клубу «Змаганне». Сябра створанай у сакавіку 1929 года Галоўнай управы ТБШ. У 1930 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі. 12 студзеня 1930 года асуджаны на працэсе па справе беларускага клубу «Змаганне» агулам на 8 год турмы. У тым жа годзе беспаспяхова паўторна вылучаўся на выбарах у сейм ад Беларускага сялянска-работніцкага блоку. Прыгавор адбываў у Равічу, дзе ўступіў у турэмную ячэйку КПП. Вызвалены 15 верасня 1932 года ў выніку абмену палітвязнямі паміж СССР і Польшчай і пераехаў у Савецкую Беларусь.

http://harodnia.com/sl021.php


* sl021.jpg (5,72 Кб, 184x256 - просмотрено 1375 раз.)
« Последнее редактирование: 15 Сентябрь 2007, 23:25:06 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Paladin
FUCK GMmmm
Губернатор
*****

Репутация: +501/-51
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 11862


Просмотр профиля
« Ответ #5 : 15 Сентябрь 2007, 23:25:12 »

Цитировать
Прапаную ўсім дзеля пашырэння ведаў выкладаць сюды біяграфіі й матэрыялы, якія прысвечаны ўдзельнікам адраджэнскага руху ў Заходняй Беларусі.. Прымеркавана да 17 верасня -  даты ўз'яднання беларускага народа..
маецца на увазе 17 верасня 1939 года?
Записан
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #6 : 15 Сентябрь 2007, 23:28:18 »

Цитировать
Цитировать
Прапаную ўсім дзеля пашырэння ведаў выкладаць сюды біяграфіі й матэрыялы, якія прысвечаны ўдзельнікам адраджэнскага руху ў Заходняй Беларусі.. Прымеркавана да 17 верасня -  даты ўз'яднання беларускага народа..
маецца на увазе 17 верасня 1939 года?

Так...
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #7 : 15 Сентябрь 2007, 23:43:48 »

Шырма Рыгор Раманавіч - беларускі грамадскі дзеяч, музыказнаўца, фалькларыст

Шырма Рыгор, нарадзіўся 20.01.1892 г. у вёсцы Шакуны Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы ў Свянцянах (1912), працаваў у Гануцкай пачатковай двухгадовай школе Свянцянскага павета. У 1918 г. скончыў Седлецкі настаўніцкі інстытут (Польшча), які на той час быў эвакуіраваны спачатку ў Маскву і Яраслаўль, а потым у Варонеж. Пасля працаваў у школе сяла Навагольскае Варонежскай вобласці. У чэрвені 1922 г. вярнуўся на радзіму. З 1926 г. - настаўнік Віленскай беларускай гімназіі. Быў сакратаром Галоўнай управы культурна-асветніцкай арганізацыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага характару Заходняй Беларусі - Таварыства беларускай школы (1928-1937), адным з выдаўцоў часопіса «Беларускі летапіс». Спрыяў творчаму станаўленню маладых заходнебеларускіх рэвалюцыйных паэтаў. Выдаў першыя зборнікі М.Васілька, М.Танка, пазней - С.Крыўца. За рэвалюцыйна-прапагандысцкую і культурна-асветніцкую дзейнасць быў двойчы зняволены буржуазнымі ўладамі Польшчы, сядзеў у вядомай турме «Лукішкі».

Збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, у 1924 г. арганізаваў у Пружанах беларускі народны хор. У 1926 г. - хор у Беларускай гімназіі, у 1931 г. - Вялікі беларускі хор пры Беларускім студэнцкім саюзе ў Вільні.


http://slovo.ws/bio/bel/23/0034.html


* sl055.jpg (4,65 Кб, 200x230 - просмотрено 1301 раз.)
« Последнее редактирование: 15 Сентябрь 2007, 23:45:29 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #8 : 16 Сентябрь 2007, 01:49:49 »

Вацлаў ІВАНОЎСКІ   (25.5(7.6).1880, фальварак Лябёдка Лідзкага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н -- 7.12.1943, Менск), грамадзкі і паліт. дзяяч, выдавец, публіцыст. Католік.

Iх было 4 братоў: Юры быў поляк, Вацлаў беларус а Тадэуш : літовец. А Станіслав ?
Яны разумелі, што іх продкі былі ліцвінами ў гісторычным сэнсе.
У 1902 Вацлаў стаў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, потым Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 скончыў Пецярбурскі тэхналягічны інстытут. Доктар тэхналягічных навук (1909). Да 1913 на выкладчыцкай рабоце ў Пецярбургу.
У 1906-14 стварыў і кіраваў першым бел. выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша ваконца». Супрацоўнічаў з газ. «Наша доля» і «Наша ніва».
Дзеля таго, каб адрозьніць бел. лацінку ад польскай, ініцыяваў увядзеньне літар «c», «s», «z».
У 1913-15 у Вільні; працаваў у Сельскагаспадарчым таварыстве, кіраваў Беларускім выдавецкім таварыствам.
Удзельнік 1-га Ўсебеларускага зьезду 1917. У 1918 міністар асьветы ва ўрадзе БНР, які ўзначальваў А.Луцкевіч.
У траўні 1919 арыштаваны савецкімі ўладамі як закладнік і вывезены ў Смаленск. Пасьля вызваленьня адмовіўся ехаць у Польшчу, вярнуўся ў Менск, дзе працаваў загадчыкам літаратурна-выдавецкага аддзелу Менскага губэрнскага камісарыяту асьветы Літоўска-Беларускай ССР. Выдавец час. «Рунь». З сак. 1920 рэктар МВПІ.

З кастр. 1920 дырэктар дэпартамэнту грамадскага забеспячэння ва ўрадзе Сярэдняй Літвы Люцыяна Жалігоўского.
(Станислаў, стаў начальникам аддзела вайсковай мабілізацыі ў Дэпартамэнце ўнутранных справаў ва ўрадзе. Дырэкторам  Дэпартамэнта Замежных справаў быў Юра.)

У 1922-39 прафэсар хімічнай тэхналогіі Варшаўскага Політэхнічнага Iнстытуту.
Ёго брат Тадэуш быў професарам заалогіі Ковенскага універсітэта. Юры быў сенаторам Рэчы Паспалітай ад ББСУ.

З восені 1939 выкладчык Віленскага ун-ту.
17.11.1941 прызначаны нямецкай адміністрацыяй намеснікам бургамістра Менску - галоўным чынам - справы асветы і культуры.
Падтрымліваў сувязі з Арміяй Краёвай. Забіты членамі спэцгрупы НКГБ СССР. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.

 
http://slovo.ws/urok/historyofbelarus/150/102.html


* iwanouski.jpg (6,21 Кб, 250x293 - просмотрено 1279 раз.)
« Последнее редактирование: 16 Сентябрь 2007, 01:56:18 от marsh » Записан
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #9 : 16 Сентябрь 2007, 01:59:38 »

В дополнение к верхнему:

Вацлаў Іваноўскі – адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Вызначыўшы сябе, як беларуса, ён зрабіў беларускае адраджэньне мэтай свайго жыцьця.

Ужо падчас вучобы ў Пецярбургу ён здолеў згуртаваць вакол сябе студэнтаў-беларусаў, якія ўзімку 1901-1902 гадоў утварылі нелегальную Беларускую рэвалюцыйную партыю. Стаў яе лідэрам. У 1903 годзе В. Іваноўскі разам з А. Пашкевіч (Цёткай), і братамі Луцкевічамі выдае ў Лябёдцы першы нумар нелегальнага часопіса “Свабода”. (Увесь наклад, каб пазьбегнуць арышту, вымушаныя былі знішчыць самі выдаўцы). Да 1904 года намаганьнямі Іваноўскага ў Пецярбургу і Кракаве выйшлі 8 друкаваных выданьняў. Пасля расколу БРП узначаліў “Круг беларускай народнай прасьветы і культуры”. У 1904 – 1905 г.г. сябар ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады, займаўся прапагандысцкай працай, заснаваў партыйную друкарню ў Менску і выдавецтва “Грамада” ў Пецярбургу. Адначасова пад псэўданімам Вацюк Тройка супрацоўнічаў з газэтамі “Наша доля” і “Наша ніва”. Адзін з арганізатараў створанай у 1906 годзе ў Пецярбургу выдавецкай суполкі “Загляне сонца і ў наша ваконца”.

Укладальнік першага беларускага лемантара, выдадзенага лацінкай і кірыліцай. Зрабіў апрацоўку першага буквара сучаснай беларускай мовы з асноўнымі мовазнаўчымі тэрмінамі. Быў ініцыятарам увядзеньня знакаў “ч”, ”ш”, ”ж” у беларускай лацініцы па чэшскім варыянце, каб адрозьніваць яе ад польскага алфавіту.

У першыя месяцы нямецкай акупацыі кіраваў адноўленым Беларускім нацыянальным камітэтам. У канцы 1941 года прыехаў у Менск. Ён легальна супрацоўнічае з акупацыйнымі ўладамі. У 1942 годзе прызначаны на пасаду бурмістра Менску. Ведучы адначасова кансьпіратыўную палітычную дзейнасць праз падпольную Партыю Беларускіх Нацыяналістаў, імкнуўся стварыць незалежную беларускую дзяржаву. Кантактаваў з польскай Арміяй Краёвай, спрабуючы спыніць польска-беларускі канфлікт у Заходняй Беларусі і навязаць сувязь з заходнімі альянтамі.


Памёр В. Іваноўскі 7 снежня 1943 году з прычыны ран, атрыманых у выніку замаху, зьдзейсьненага савецкімі партызанамі альбо ворганамі СС. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #10 : 16 Сентябрь 2007, 02:00:19 »

Ох, мляць... а я ад кракадзілу чакаў тут Юзэфа Пілсудзкага Улыбка
Записан
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #11 : 16 Сентябрь 2007, 02:06:09 »

 
Ян Станкевіч (26.11.1891-16.11.1976) - беларускі палітычны дзеяч, ведамы заходнебеларускі й эміграцыйны філёляг, гісторык, грамадзкі дзяяч.
Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію й Пражскі ўнівэрсытэт. Доктар філасофіі (1926). Працаваў выкладчыкам у Варшаўскім і Віленскім унівэрсытэтах. Пасол Сейма (1928-30). Пад час нямецкай акупацыі быў лідэрам падпольнай Арганізацыі Беларускіх Нацыяналістаў, а пасьля - Беларускага Нацыянальна-Дэмакратычнага Аб'яднаньня. Пасьля вайны жыў у ЗША.
Ян Станкевіч нарадзіўся 26 лістапада 1891 году ў сялянскай сям'і ў сяле Вурняняты (ці паводле цяперашняе беларускае вэрсіі - Арляняты) Крэўскай воласці Ашмянскага павету (цяперашняга Смургонскага раёну), г. зн. на самым узьмежку Беларусі й Літвы: ад ягонае сялібы, дзе ён зьявіўся на сьвет, да беларуска-літоўскае мяжы - колькі дзясяткаў кілямэтраў.
Першую грамату дастаў у арганізаванай сялянамі школе ў вёсцы Чатыркі. У 1903-1906 гг. вучыўся ў пачатковай школе ў Гальшанах, пасля заканчэння якой паступіў у Ашмянскую месцкую вучэльню. У 1909г. прыйшоў да ўсведамлення сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Вось як піша сам Станкевіч пра гэта: Цытата:
"Канчаючы ў 1909г. месцкую школу ў Ашмяне (мне было тады 16 год), я быў ужо сьвядомы Беларус. Стрэўшыся із спраціўленьнем пры першай спробе ўсьведамленьня сваіх суседзяў, я стаўся бязупынным працаўнём у вадражэнскім беларускім руху. Выпісаная ўвосень таго-ж году "Нашая Ніва" выпрастала некаторыя мае пагляды. Я адразу стаўся ейным карэспандэнтам."



У Вільні Станкевіч распачаў высокую асвету ў каталіцкай духоўнай семінарыі. Аднак навука працягвалася нядоўга: ужо ў першы год яго выключаюць "за агрэсіўную беларускасць". У 1914г. працуе ў рэдакцыі "Нашай Нівы". Забраны ў войска ў часе Першай сусветнай вайны, вядзе беларускую агітацыю салдатаў-беларусаў. У 1917г. трапляе ў аўстрыйскі палон. Увосень таго ж году вяртаецца ў Вільню: ён прагнуў актыўнай нацыянальнай працы.

Як сведчаць тагачасныя водгукі, Станкевіч выдзяляўся сярод дзейных асобаў беларускага руху ўпорлівасцю і фанатычнай адданасцю нацыянальна-вызвольнай справе. Ужо тады з'явіліся першыя публікацыі на мовазнаўчую тэматыку.

На пачатку 1918г. Станкевіч актыўна працаваў у Віленскай беларускай радзе, удзельнічаў у заснаванні Беларускага навуковага таварыства ў Вільні. У сакавіку 1918-га браў удзел у пасяджэннях Рады БНР у Менску, пазней увайшоў у склад беларускай квоты Літоўскай Тарыбы. У гэтым жа годзе ён сам і ў суаўтарстве з іншымі ўкладае і выдае шэраг падручнікаў па беларускай мове.


Займаў шэраг пасадаў, у тым ліку школьнага рэферэнта беларускага аддзела пры Міністэрстве Асветы т. зв. Сярэдняй Літвы (1920-1922), адкрыў на Віленшчыне больш як 200 пачатковых і сярэдніх школаў, працягваючы пісаць падручнікі і артыкулы мовазнаўчай тэматыкі. Улетку 1921г. ён экстэрнам здае экзамены за курс навукі ў Віленскай беларускай гімназіі, а тады ўжо з атрыманым атэстатам накіроўваецца ў Прагу. Студыі ў Карлавым універсітэце на працягу пяці гадоў далі Станкевічу магчымасць здабыць, спецыялізуючыся ў славянскім мовазнаўстве і гісторыі, вучоную ступень доктара.

І ў Празе не пакідае ён беларускай працы – выдае часопіс "Беларускі студэнт", дасылае свае допісы ў некаторыя беларускія выданні ("Беларускі сцяг", "Крывіч"). У Празе і ажаніўся (з чэшкай Марыяй Новак). На Бацькаўшчыне выкладае беларускую мову, рэдагуе газету "Народ". У 1928г. выбраны ў польскі Сойм. У 1930г. засноўвае выданне беларускага спецыялізаванага мовазнаўчага часопіса "Родная мова". У 1930-я гг. бярэ актыўны ўдзел у працы Беларукага навуковага таварыства, Таварыства прыяцеляў беларусаведы, а таксама мовазнаўчай секцыі навукова-даследчага інстытута Усходняй Еўропы ў Вільні. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1939г., вызваліўся ў сярэдзіне верасня, да прыходу бальшавікоў. Ён выязджае ў Літву.

У 1940г. у Варшаве Ян Станкевіч, праф. Вацлаў Іваноўскі і доктар медыцыны Станіслаў Грынкевіч закладаюць падпольную Партыю беларускіх нацыяналістаў, канспіратыўная дзейнасць якой працягвалася ў Беларусі і ў гады нацысцкай акупацыі. З дазволу немцаў ён пісаў і выпускаў падручнікі а таксама выпусціў свой "Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў".

У 1944г. Станкевіч выязджае ў Прагу, далей – у Нямеччыну. Пэўны час займаў пасаду каменданта лагера для перамешчаных асобаў – Крывіцкага (Беларускага) селішча ў Рэгенсбургу. Там вёў народны універсітэт і заснаваў "Крывіцкае навуковае таварыства Пранціша Скарыны", выдае беларускія кнігі.

З 1946г. Ян Станкевіч – надзвычайны прафесар славянскай філалогіі Украінскага вольнага універсітэта ў Мюнхэне. Вясною 1949-га сям'я вучонага пераязджае ў ЗША і пасяляецца ў Нью-Ёрку. Там Станкевіч працягваў сваю выдавецкую і навуковую дзейнасць. З 1951 па 1954 і ў 1973г. пад Станкевічавай рэдакцыяй выходзіў навукова-літаратурны часопіс "Веда". Станкевіч на працягу ўсяго эміграцыйнага перыяду заставаўся таксама на прыкметных ролях у нацыянальна-грамадскім жыцці (доўгі час браў удзел у працы Беларуска-амерыканскага задзіночання, быў віцэ-старшынёй Беларуска-амерыканскага звязу). Паказваючы прыклад рэальнай помачы беларускай справе, Ян Станкевіч у апошнія гады жыцця з мэтаю падтрымкі беларусазнаўства заснаваў "Вялікалітоўскую (Станкевіч лічыў назву "Беларусь" навязанай Масквою) Фундацыю ймя Лява Сапегі". Памёр Ян Станкевіч 16 ліпеня 1976 года, пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку ў штаце Нью-Джэрсі.
« Последнее редактирование: 16 Сентябрь 2007, 02:07:25 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #12 : 16 Сентябрь 2007, 02:07:07 »

У характарыстыках, даваных гэтаму чалавеку сучаснікамі, найчасцей сустракаюцца словы "энергічнасць", "упорлівасць", "ідэйнасць". "Мы [з Іванам Луцкевічам] ... казалі, што гэта наш Саванарола, дзеля ягонай фанатычнай адданасьці беларускай справе" – успамінала Юліяна Мэнкэ (Дубейкаўская). Сёння вялікая колькасць яго твораў перавыдадзена ў Беларусі. Гэта Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік [1990] больш як на 1300 старонак, а таксама "Збор твораў у двух тамах" (2002) і "Гістарычныя творы" (2003). Станкевічаў пераклад Бібліі, на жаль, пакуль не перавыдаваўся.

Ідэйны беларус з беларусацэнтрычным мысленнем, філолаг Ян Станкевіч вядомы як найзырчэйшы прадстаўнік пурыстычнай плыні беларускага мовазнаўства. На працягу ўсяго жыцця ён змагаўся за ачышчэнне беларускай мовы ад русіцызмаў, паланізмаў, непатрэбных новатвораў, украінізмаў, карацей – за беларусізацыю беларускай мовы. "Кажнае беларускае слова (пісаў ён), ці яно абазначае штось добрае ці благое, ёсьць твор душы беларускага народу, душэўная пэрла, дарожшая за дарагое каменьне. Дзеля таго трэба ўсякае беларускае слова шанаваць, зьбіраць – запісаваць і заховаваць – ужываць".

Не месца тут пералічваць і пераказваць ягоныя працы – іх было вельмі шмат. На жаль, часта бывала і так, што ягоныя пурыстычныя погляды здаваліся занадта радыкальнымі нават яго "братам па ідэі", але шмат якія словы і формы "прыжыліся" ў нашай мове (бальшыня, задзіночанне, зацемка, меншыня і шмат іншых). Мала хто ведае, што, прыкладам, слова "спадар" (а таксама спадарыня, спадарычна, спадарства) дастаў з забыцця менавіта Ян Станкевіч, атрымаўшы ў дадатак жартаўлівую мянушку "Янка-Спадар".

У сучасным варыянце "тарашкевіцы" мяккія знакі на канцы прыназоўнікаў (празь цябе, безь яго) – таксама інавацыя Станкевіча. У наш рацыяналістычны век у ягоных творах (асабліва гістарычных) найбольш уражвае вера. Вера ў свой ідэал, які ён пранёс праз усё сваё жыццё і якім жыў да самай сваёй смерці.

Станкевіч-філолаг здабыў міжнароднае прызнанне (яго згадвалі на міжнародных кангрэсах славістаў яшчэ за савецкім часам), на яго працы і даўней спасылаліся, і цяпер спасылаюцца вучоныя розных краёў свету. Але менавіта ў гістарычных творах, нягледзячы на крытыкаваную шмат кім "метадалагічную слабасць", адчуваецца гэты "ілюзіянізм", "дагматызм", "фанатызм" і вера, на якія ў цяперашнія часы інтэлектуалізму мала хто здатны і якія так захапляюць.

Партрэт Яна Станкевіча вісіць над маім сталом, прыбраны ў рамку пад шкло. Бо нацыянальныя героі – гэта не толькі тыя, у якіх была вінтоўка або каса (хоць вінтоўкі і косы – гэта класна). Гэта і тыя, што прысвяцілі жыццё служэнню свайму народу. Як пісаў сам Станкевіч у 1958 годзе: "Беларускі народ найболей патрабуе [працы для сябе], бо ён паняволены, і адно невялічкая часьць ягоных дзяцей працуе для яго, іншыя – несьвядомыя – аддаюць свае сілы й час чужніком, звычайна сваім нацыянальным варагом. Дзеля таго сьвядомыя Беларусы павінны аддаць усе магчымыя свае сілы й час свайму народу, а то яны будуць ужо сьведама абкрадаць свой народ, што несьвядомыя робяць нясьведама".

І д-р Ян Станкевіч аддаваў. Пасля смерці паводле ягонага тэстаменту ўся яго рухомая і нерухомая маёмасць адышла да "Вялікалітоўскай Фундацыі ймя Лява Сапегі".
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #13 : 16 Сентябрь 2007, 02:10:18 »

Станіслаў Язэпавіч Станкевіч (23 лютага 1907 г., с. Арляняты Крэўскай воласці Ашмянскага павету Віленскай губерні - 6 лістапада 1980 г., Нью-Ёрк) - выдатны, хоць пакуль што амаль не вядомы на Бацькаўшчыне беларускі літаратуразнаўца, крытык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Ужываў таксама псеўданімы Язэп Каранеўскі, Алесь Крыга, Дзівасіл. Цытата:
Окончил Виленский университет, доктор философии (1936). Во время оккупации — бургомистр Борисовского уезда, позднее — наместник председателя БЦР в Барановичском округе. После войны входил в руководство Антибольшевистского блока народов.


Паходзіць са знакамітага ў беларускім руху роду Станкевічаў. Ягоны родны дзядзька па матчынай лініі - адзін з найбуйнейшых беларускіх мовазнаўцаў Ян Станкевіч.
Станіслаў Станкевіч з юначае пары ўзгадоўваўся ў віленскім беларускім асяроддзі. Вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі, у 1933 г. абараніў у Віленскім універсітэце імя С.Батуры магістарскую дысертацыю на тэму «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі», а ў 1936 г. набыў годнасць доктара філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры за працу «Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі». Дзеіў у Беларускім Студэнцкім Саюзе, рэдагаваў часопіс «Студэнцкая Думка», быў стваральнікам і старшынёй універсітэцкага Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Шмат публікаваў на тэмы з гісторыі літаратуры ў віленскай беларускай прэсе. Пісаў і для адзінага беларускага мовазнаўчага часопіса «Роднае слова».
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939 г. працаваў выкладчыкам Настаўніцкага інстытута ў Наваградку. У часе другой сусветнай вайны, падобна як шматлікія іншыя дзеячы былой Заходняй Беларусі, застаўся на Бацькаўшчыне, спадзеючыся і пры чарговай акупацыі працаваць для беларускае справы ці прынамсі не аддаваць у чужацкія рукі адміністрацыйных пасадаў. Станіслаў Станкевіч пагадзіўся заняць пасаду старшыні Барысаўскай акругі ў зоне нямецкай тылавой вайсковай адміністрацыі. Гэта дало пасля вайны падставы абвінавачваць С.Станкевіча ў калабарацыянізме. Але захаваліся сведчанні, што гэты чалавек, маючы на сваёй цывільнай пасадзе вельмі абмежаваныя паўнамоцтвы, тым не менш рабіў усё магчымае, каб ратаваць мірных грамадзянаў. А.Шукелойць сведчыць, як С.Станкевіч папярэджваў габрэйскі актыў пра задуманую гітлераўцамі ліквідацыю барысаўскага гета; шырока вядомы факт, што Станкевіч уратаваў ад нямецкай расправы захопленага разам з савецкімі партызанамі старшыню Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі і будучага аўтара гімна БССР Міхася Клімковіча. Станіслаў Станкевіч удзельнічаў у II Усебеларускім Кангрэсе (Менск, 27 чэрвеня 1944 г.).
Пасля вайны на эміграцыі С.Станкевіч разам з М.Абрамчыкам аднаўляе Раду БНР. Не пакідаючы беларускае палітычнае дзейнасці, зноў грунтоўна бярэцца за рэдактарскую і навуковую працу. У 1948-1962 гг. рэдагуе найбуйнейшую газету беларусаў у вольным свеце - «Бацькаўшчыну» (выпусціў каля паўтысячы нумароў). Стварыў філію нью-ёркскага Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва ў Нямеччыне, рэдагаваў усе чатыры кнігі «Запісаў» БІНіМ, выдадзеныя ў Мюнхене. Быў навуковым сакратаром і старшынёй навуковае рады буйнога саветалагічнага асяродка - Інстытута вывучэння СССР (Мюнхен), рэдагаваў «Беларускі зборнік» ды іншыя беларусазнаўчыя працы гэтага Інстытута (разам блізу 70). Укладаў выданні беларускае літаратурнае класікі выдавецтва «Бацькаўшчына» ды пісаў да іх прадмовы (вартая адзначэння праца «Янка Купала. Жыцьцёвы і творчы шлях паэты», якой распачынаецца фундаментальны том «Спадчына. Выбар паэзіі Янкі Купалы»).
З 1962 г. жыве ў Нью-Ёрку, з 1963 г. і да смерці - галоўны рэдактар газеты «Беларус», якой выпусціў каля 200 нумароў; стала супрацоўнічаў з радыё «Свабода». У ЗША выдаў кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першае паловы 1960-х гадоў» (1967) і «Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня» (1982). Рэдка які нумар рэдагаваных д-рам С.Станкевічам перыёдыкаў абыходзіўся без ягонага артыкула на філалагічныя тэмы.
Станіслаў Станкевіч - рэдактар знаходзіўся пад відавочным уплывам свайго дзядзькі, найбуйнейшага мовазнаўчага аўтарытэта на эміграцыі Янкі Станкевіча, хаця не ўсе з прапанаваных Я.Станкевічам унармаванняў і навацыяў ён прыняў на практыцы.
Яго цікавіла і беларуская класіка, і актуальны літаратурны працэс.
Галоўнае месца ў велізарнай бібліяграфіі артыкулаў й дасьледаваньняў Станіслава Станкевіча належыць ягоным кнігам “Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 60-х гадоў” (Нью-Ёрк – Мюнхэн, 1967) і “Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня” (Нью-Ёрк, 1982).

Будзеце ў Іст-Брансьвіку пад Нью-Ёркам, знайдзіце на тамтэйшым беларускім нэкропалі ягоную магілу.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #14 : 16 Сентябрь 2007, 02:13:01 »

Цитировать
В дополнение к верхнему
не понравилось.. Плачущий  налицо есть различия.

Записан
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #15 : 16 Сентябрь 2007, 02:15:34 »

Харэўскі Якуб (сапраўднае прозьвішча Новік) (1900, в. Харэва Пружанскага павету (цяпер Пружанскі раён) - загінуў 02.04.1968 у аўтамабільнай катастрофе ў Рью-Грандэ Порт Алекра ў Бразыліі) - беларускі партызанскі атаман, камандзір партызанскага аддзелу імя ат. Нябабы, адзін з кіраўнікоў Беларускай Народнай Партызанкі 1942-1948.
З 1922 маючы каля дваццаці гадоў Новік удзельнічае ў беларускай антыпольскай партызанцы, становіцца камандзірам аддзелу ў Ружанскай пушчы. Спачатку аддзел уваходзіў у «5-ю групу партызанскіх войскаў БНР», а з 1923, калі згубілася сувязь, дэейнічаў самастойна. Магчыма, якраз тады Якуб Новік і ўзяў сабе кансьпірацыйнае імя, утворанае ад назвы роднай палескай вёскі Харэва.
Атаман Харэўскі, разам зь Сяргеем Хмарам (атаман Іскра) і атаманам Рудым у Сталавічах сустракаўся з чэкістам Кірылам Арлоўскім, аддзел якога партызаніў супраць польскіх уладаў у Заходняй Беларусі. Харэўскі дамогся падзелу тэрыторый дзейнасьці свайго й чэкістаўскага аддзелаў, адмаўляючы прапанаваную Арлоўскім «каардынацыю» і «агульны штаб». Перамовы завяршыліся не на карысьць чэкіста, якому загадалі не пераходзіць лінію Віленска-Берасьцейскай чыгункі.
Пасьля спыненьня партызанскае барацьбы, калі палякі ўзялі ягоны аддзел у атачэньне, Харэўскаму ўдалося захаваць людзей, распусьціўшы іх па хатах. З 1925 Харэўскі няўдала спрабаваў легалізавацца. Ратуючыся ад перасьледу польскае паліцыі, ён з фальшывымі дакумэнтамі перабіраецца ў БССР. Адтуль Харэўскі, ратуючыся ад масавых арыштаў НКВД вяртаецца ў Зах. Беларусь у 1937, хаваецца на Валыні.
На пачатку 1939 г. ў Баранавічах адбылася падпольная канфэрэнцыя былых сяброў Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Харэўскі удзельнічае ў баранавіцкай нелегальнай канфэрэнцыі грамадоўцаў, якая прыняла рашэньне аб падрыхтоўцы антыпольскага паўстаньня на Палесьсі на выпадак нямецка-польскай вайны. Атаман Харэўскі атрымаў заданьне рыхтаваць зброю й зьбіраць людзей. У жніўні 1939 г. сілы Харэўскага ўжо складалі 5 тысяч чалавек. 1 верасьня 1939 арганізоўвае партызанскі аддзел. Пасьля стварэньня паўстанцкага штабу ён быў прызначаны намесьнікам Івана Тарасюка, камандзіра паўстанцаў. Пасьля гібелі Тарасюка Харэўскі камандуе паўстанцкімі сіламі на заходнебеларускім Палесьсі (да 5000 чалавек). 17 верасьня ён адмяніў штурм Пінску, заплянаваны на 18 верасьня 1939, бо пачаўся паход Чырвонай Арміі на Польшчу.
Да чэрвеня 1941 Харэўскі хаваецца ад НКВД.
Ужо ў ліпені 1941 Х. зноў зьбірае свой аддзел, які ўдзельнічаў у сумеснай беларуска-ўкраінскай антыбальшавіцкай вайсковай апэрацыі на Палесьсі.
У 1942 г. Якуб Харэўскі робіцца адным з кіраўнікоў Беларускай народнай партызанкі і ўзначальвае яе “Лаву атаманаў”. Падчас адыходу немцаў ягоны аддзел імя Нябабы захоплівае ў Любяшове, на беларуска-ўкраінскім памежжы, нямецкі арсэнал. Да канца 1940-х аддзел пасьпяхова ваюе з бальшавікамі на Берасьцейшчыне і Піншчыне, даходзячы да Косава, Століна і Каменя-Кашырскага.

Уваходзіць у кіраўніцтва падпольнай Беларускай Народнай Грамады.
З 1943 аддзел Х. знаходзіцца на Валыні, дзе актыўна супрацоўнічае з УПА ат. Бульбы-Бараўца. Захапіўшы ў Любяшове вялікія запасы нямецкае зброі, аддзел імя Нябабы адыходзіць на Берасьцейшчыну. Да 1948 ён дзейнічае супраць савецкіх уладаў, працягваючы супрацоўніцтва з «бульбаўцамі».
Пасьля цяжкіх баёў з савецкімі войскамі Х. перапраўляе каля Тэрэспалю свой аддзел у Польшчу, а адтуль, праз Чэхію, у Заходнюю Нямеччыну. У 1949 Х. са сваімі партызанамі выяжджае ў Бразылію. Быў кіраўніком паўднёва-амэрыканскага аддзелу Саюзу Былых Удзельнікаў Збройнай Барацьбы за Вызваленьне Беларусі.
У студзені 1968 газэта “Беларускі Голас”, якую выдаваў ў Таронта былы паплечнік Сяргей Хмара, зьмясьціў артыкул «Аб беларускай партызанцы ў апошнюю вайну», дзе Харэўскі-Новік згадваўся як палеглы ў баях за Беларусь. Сам Харэўскі надрукаваў у адказ ліст, што чуткі пра ягоную сьмерць перабольшаныя.
02.04.1968 Харэўскі гіне разам са сваім ад'ютантам Кастунам Гукам у аўтамабільнай катастрофе ў Рью-Грандэ Порт Алекра ў Бразыліі.

Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #16 : 16 Сентябрь 2007, 02:16:33 »

Цитировать
Цитировать
В дополнение к верхнему
не понравилось.. Плачущий  налицо есть различия.

Различий нету. В твоей есть недоговорки. В моей же более подробно рассмотрены факты из жизни. Улыбка
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #17 : 16 Сентябрь 2007, 02:19:30 »

Цитировать
Ох, мляць... а я ад кракадзілу чакаў тут Юзэфа Пілсудзкага Улыбка
Сделано. Завтра будет.
Записан
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #18 : 16 Сентябрь 2007, 02:21:07 »

Дзямідаў Мікалай Іванавіч (10.12.1888, Беласточчына? -- 23.6.1967, Чыкага, ЗША), вайсковы, паліт., грамадзкі дзяяч, публіцыст, настаўнік, палкоўнік войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі, рэпрэсаваны бальшавікамі; інспэктар Лідзкае акругі ў 1943-1944 годзе.
Мікола Дзямідаў, з роду Каліноўскага, нарадзіўся ў Гарадку пад Беластокам.
У 1905 скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю, у 1910 Беластоцкую рэальную сярэднюю вучэльню. У 1907 працаваў у канцылярыі Прывісьленскіх чыгунак, адначасова вольны слухач Варшаўскага ун-ту. З 1914 на вайсковай службе ў царскай арміі. Капітан.
У 1917 скончыў Паўлаўскую вайсковую вучэльню ў Петраградзе. У 1918 займаўся ў Вільні арганізацыяй бел. вайсковых адзінак. У 1918-19 камэндант Горадні, прадстаўляў у камэндатуры Раду БНР, пасьля ў Беларускай вайсковай камісіі. Цытата:
Свой пачатак Першы беларускі гродзенскі полк бярэ ў снежні 1918 года, калі ў Вільні было вырашана стварыць беларускія часткі ў складзе літоўскага войска. Першапачаткова літоўскім урадам планавалася арганізаваць адну беларускую брыгаду агульнай колькасцью ў 8-10 тысяч салдат. Тым часам да Вільні збліжаюцца бальшавікі і фарміраванне беларускага палка пераносіцца ў Гродне.
Менавіта М. Дзямідаў, які безумоўна меў арганізатарскі талент, стварае асобны батальён, эскадрон гусараў, жандармерыю, чыгуначную, пачтовую і тэлеграфныя службы. Сваеасаблівая “беларусізацыя” палка пачынаецца з сярэдзіны сакавіка 1919 года разам з прызначэннем Кастуся Езавітава ягоным новым камандуючым. 27 сакавіка полк афіцыйна атрымаў назву Першага беларускага гродзенскага палка пяхоты. На пачатак красавіка 1919 года, калі распачынаецца эвакуацыя нямецкіх войск з Гродна, беларускія часткі ў горадзе налічвалі каля 500 чалавек.
Напярэдадні канчатковай эвакуацыі немцаў, у ноч з 26 на 27 красавіка штурмавы атрад Польскай арганізацыі вайсковай раззброіў эскадрон беларускіх гусараў. Салдат эскадрона пад вартай палякі адвялі вакольным шляхам у маёнтак Станіславова, дзе забарыкадаваліся ў палацы, выставіўшы перад брамай захоплены ў беларусаў кулямёт. 28 красавіка ў Гародню ўвайшлі польскія рэгулярныя часткі. На наступны дзень беларускі полк перайшоў у падначаленне польскага камандавання Гарадзенскай крэпасці.
Лёс Першага беларускага гродзенскага палка і, ў значнай ступені, усяго беларускага руху ў Гродне вырашыўся летам 1919 года. Роўна праз месяц пасля прыходу палякаў беларускі полк зменьшыўся амаль на палову і налічваў усяго 37 афіцэраў і каля 200 салдатаў. 1 чэрвеня каля 18.00 гадзін польская рота была выстраена насупраць штабу беларускага палка. З будынку беларускай камендатуры былі зняты беларускія і літоўскія штандары і шыльда з пагоняй, а афіцэры беларускага палку мелі здаць зброю каменданту крэпасці пад распіску. Адначасова ў казармах былі разброены салдаты, а ў начы жандармерыяй праведзены вобыск у кватэрах афіцэраў. Тым ня меньш, сам полк, як вайсковая адзінка, праз нейкі час яшчэ захоўваўся. Толькі 11 чэрвеня палякі выстраілі беларускі полк каля казарм і зрабілі пераклічку паводле іменных спісаў. Пасля гэтага жаўнеры-каталікі былі выдзелены асобна і адведзены ў польскія казармы, а ўсе астатнія атрымалі пасведчанне аб дэмабілізацыі. Афіцэры палка часова заставаліся ў рэзерве крэпасці з забаронай выязджаць з Гродна…

Арыштаваны польскімі ўладамі ў чэрв. 1919. Улетку 1920 уступіў у армію С.Булак-Булаховіча, арганізаваў асобны бел. баталён, які ўдзельнічаў у паходзе 1920.

27 лістапада беларускія батальёны капітана Дзямідава і палкоўніка Таалат-Келпша, якія затрымаліся на дэмаркацыйнай лініі паміж Альшанамі і Малешавам атрымалі вестку, што па супрацьлеглым баку Прыпяці рухаецца група Булак-Балаховіча, якой пагражае акружэньне пад Жыткавічамі. Тады абодва атрады пад агульным камандаваньнем палкоўніка Жгуна пераправіліся на левы бераг Прыпяці паміж вёскамі Сяміхочы і Веча і прыйшлі на дапамогу свайму Галоўнакамандуючаму. Іхняя дапамога выратавала параненага Булак-Балаховіча ад савецкага палону. Булак-Балаховіч хацеў яшчэ працягваць змаганьне. У нейтральнай зоне за­ставаліся тысячы дзьве з паловаў афіцэраў і жаўнераў, у большасьці з беларускіх часьцей. Галоўнакамандуючы спадзяваўся перакінуць іх на Случчыну, дзе пачаўся Cлуцкі збройны чын. 31 сьнежня Булак-Балаховіч разам з дзеячамі Беларускага палітычнага камітэту паехаў у Варшаву, каб шукаць падтрымкі ў польскіх уладаў. Тым часам яго брат, ген. Язэп Булак-Балаховіч, які камандаваў на месцы, вырашыў перайсьці 4 сьнежня на польскі бок мяжы.
На савецкім баку мяжы засталіся ў раёне Сянкевічы-Жыткавічы-Леніна, на поўнач ад чыгуначнай лініі да Калінкавічаў, беларускія батальёны капітана Дзямідава і палкоўніка Таалат-Келпша. Атрад Таалат-Келпша (палкоўнік паходзіў з вядомага роду літоўскіх татараў) налічваў 200 штыкоў з 2 гарматамі і 2 кулямётамі і яшчэ ў сярэдзіне сьнежня апераваў у раёне Сітніцы, на поўнач ад чыгуначнай лініі Лахва-Калінкавічы. На польскі бок мяжы перайшоў у невядомы час.
Найдаўжэй на савецкім баку мяжы заставаўся батальён Дзямідава, які налічваў каля 400 штыкоў (у тым ліку 12 афіцэраў). На ўзбраеньні меў 2 палявыя гарматы і 4 кулямёты. Жаўнеры батальёна паходзілі з Беласточчыны...
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #19 : 16 Сентябрь 2007, 02:23:13 »

...Дзямідаў абвясьціў, што “давераны яму батальён на заклік не пакідаць роднай зямлі і абараняць яе да апошняга, не зважаючы на поўны адыход расейскай арміі, з энтузіязмам прывітаў гэтую вестку”. Відаць да беластачанаў дайшла вестка аб пачатку Слуцкага збройнага чыну.
29 лістапада батальён правёў пераможны бой з бальшавіцкім 40-ым стралковым палком, страціўшы пры тым 4 забітымі і 10 параненымі. За надзвычайную мужнасьць вылучаныя былі малодшы лейтэнант Уладзіслаў Казлоўскі28 і штабс-капітан Кастыцэвіч29 .
3 сьнежня батальён даў бой пад вёскай Вялікая Малышоўка, адбіваючы атакі бальшавікоў.
У студзені 1921 г. жаўнеры Дзямідава ня мелі чаго есьці, скончылася амуніцыя і абмундзіраваньне. Капітан Дзямідаў, ня хочучы рабаваць насельніцтва навакольля Мазыра, паехаў у Варшаву прасіць падтрымкі з боку палякаў. На жаль, палякі інтэрнавалі Дзямідава ў лагер у Радаме. У гэты ж лагер накіраваны быў таксама ўвесь яго батальён31 . То і быў апошні акорд паходу Булак-Балаховіча.

З 1921 у Польшчы.
З 1923 у Латвіі. З 1924 у Рызе. Арганізаваў таварыствы «Беларуская хатка» і «Рунь»; працаваў у бел. грамадзкіх арганізацыях. Рэдагаваў час. «Школа і жыцьцё» (1930).

Па меры таго як набліжалася нямецка-польская вайна розныя інстанцыі Нямеччыны праяўлялі ўсё большую цікавасьць да беларускага нацыянальнага руху.
Павароту значнай часткі беларускага незалежніцкага лягеру ў адносінах да Нямеччыны садзейнічала праведзеная па ініцыятыве Бэрліна ў Гданьску ў чэрвені 1939 г. раней ужо ўзгаданая Ўсебеларуская Нацыянальная Канфэрэнцыя, на якую былі запрошаны прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў зь Нямеччыны, Польшчы, ЗША, Чэхіі, Летувы, Латвіі й Эстоніі. Паводле рашэньня канфэрэнцыі, калі верыць шэфу менскага НКВД Л. Цанаве, у Бэрліне быў утвораны Беларускі Камітэт Самапомачы (БКС), якому немцы абяцалі, что ён складзе будучы беларускі ўрад.

У склад гэтага Камітэту ўвайшлі:

1. Акінчыц Фабіян — старшыня;
2. Захарка Васіль (у тэксьце названы Іванам) — намесьнік старшыні;
3. Шкутка Анатоль — другі намесьнік;
4. праф. Гэрхард фон Мэндэ — палітычны кіраўнік;
5. Габарыцкі Сяргей — старшыня выведкі й прапаганды;
6. Сябры:
а) Езавітаў Кастусь — старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту (Латвія);
б) Дзямідаў Мікола — прадстаўнік таго-ж Камітэту (Латвія);
в) Гавендо;
г) Якавюк Сымон;
д) Амельяновіч Янка;
е) Герасімовіч

У Латвіі (г. Рыга), дзе штогод зьязджаліся з былой Польшчы 10-15 тысяч беларусаў у пошуках сезоннай працы, Міколе Дзямідаву даручалася арганізаваць іх наём у Нямеччыну паводле лісту нейкага Крытса, які прасіў завербаваць яму 1000-1500 беларусаў.
8 ліпеня 1939 г., калі ў Бэрлін прыехаў Дзямідаў, нямецкія ўлады прапанавалі яму неадкладна накіраваць у Рэйх 2000 беларусаў „для збору ўраджаю” й падкрэслілі, што „Нямеччына на гэта не пашкадуе грошай”.
Дзямідаў адну такую групу накіраваў у Нямеччыну пры дапамозе нямецкага консульства ў Латвіі, чыноўніка Латвійскае Паліцыі В. Корці ды спэцыяльных эмісараў Рэйху.
Пра зацікаўленасьць Нямеччыны ў атрыманьні беларусаў сьведчыць і тое, што да Дзямідава спэцыяльна прыязджаў зь Нямеччыны нейкі Шмідт для перамоваў па паскарэньні эміграцыі, а таксама нямецкі эмісар Энгэльгарт, якога латышскія ўлады арыштавалі.
_
У 1940 Дзямідаў арыштаваны і этапаваны на Лубянку. Неўзабаве вызвалены. У 1941 кіраваў Беларускім нацыянальным камітэтам у Дзьвінску, потым увайшоў у склад Беларускага нацыянальнага камітэту ў Рызе. У 1942 пераехаў у Беларусь, працаваў інспэктарам Генэральнага камісарыяту, потым рэфэрэнтам у школьных справах. Удзельнічаў у фармаваньні баталёну Беларускай краёвай абароны ў Лідзе. У 1944 вярнуўся ў Рыгу.
З канца 1944 у Бэрліне пры БЦР. У 1948 адзін з ініцыятараў скліканьня сабору Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Канстанцы (Зах. Нямеччына)
. З 1950 у ЗША.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #20 : 16 Сентябрь 2007, 02:50:35 »

Мікалай Шкялёнак (1899-1946?), беларускі палітычны дзеяч. Першы віцэ-прэзыдэнт БЦР (намесьнік Старшыні). Адзін з кіраўнікоў Беларускага Рэзыстансу ў гады Другой сусьветнай вайны.

Закончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэта (1930). Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага Студэнцкага Саюзу, рэдагаваў часапіс «Студэнцкая думка». Кіраваў спартыўным аддзелам Аб^яднаньня Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый у Вільні. У другой палове 1930-х гг. уваходзіў у незалежніцкую групу а. Гадлеўскага, быў сябрам рэдкалегіі газэты «Беларускі Фронт». Аўтар дасьледаваньняў па гісторыі Беларусі. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі. З 1940 г. працуе ў Бэрліне, рэдагуе газэту «Раніца». Удзельнік заснаваньня Беларускага Нацыянальнага Цэнтру (Бэрлін, чэрвень 1941 г.).
З пачатку 1943 г. - у Менску. Першы віцэ-прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады. Кіраваў аддзелам прапаганды і прэсы Рады. Адзін з арганізатараў Другога Ўсебеларускага кангрэсу напрыканцы чэрвеня 1944 г. у Менску, выступаў на ім з дакладам. У 1944-45 гг. знаходзіўся ў Бэрліне, кіраваў Калегіяй БЦР. Выдаў чацьверты нумар падпольнага «Бюлетэня БНП».

Вясной 1945 г. разам з групай беларускіх патрыётаў перабраўся ў Польшчу, каб адтуль трапіць у Беларусь з мэтай удзелу ў антысавецкім Супраціве. Быў арыштаваны й павешаны ў Менску (?).

Автор исторического исследования "Беларусь i cуседзi", где в частности, поведал о мифе рожденном в России и подхваченном в Жмуди и требовал пересмотреть пакт 1921 года о разделе Беларуси и требовал признать большевистские и польские действия относительно раздела белорусского государства недействительными.
 Улыбка
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #21 : 16 Сентябрь 2007, 12:55:46 »

ВАЛОШЫН Павал Пятровіч (28.6(10.7).1891, в. Гаркавічы Сакольскага пав. Гарадзенскай губ., цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча -- 3.11.1937, Салаўкі, НКВД), грамадзка-паліт. дзяяч, публіцыст. У 1908-12 працаваў паштовым служкам у Крынках (Беласточчына). У 1912 прызваны ў войска. Удзельнічаў у 1-й сусьветнай вайне, быў паранены, трапіў у нямецкі палон. Пасьля кастр. 1917 служыў міліцыянтам у Екацярынаславе. У жн. 1919 у дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку Чырвонай арміі (у атрадзе Р.Катоўскага). У 1922 вярнуўся на Радзіму. Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў. 31.7.1923 абраны дэпутатам польскага сэйму, увайшоў у Беларускі пасольскі клюб. Стаў адным з заснавальнікаў БСРГ, у 1926-27 член яе ЦК. У 1926 увайшоў у КПЗБ. Пасьля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лют. 1927; на працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-ці») асуджаны на 12 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зьняволеных з 1932 у СССР. Выступаў зь лекцыямі і публікацыямі. З сак. 1933 у Менску. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадзкай дзейнасьцю. Арыштаваны 1.9.1933 у справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9.1.1934 Калегіяй ГПУ БССР прысуджаны да расстрэлу, замененага на 10 гадоў лягераў. Сасланы на Салаўкі. 9.10.1937 Асобай «тройкай» УНКВД Ленінградзкай вобл. зноў прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.

http://martyraloh.org/victim.asp?id=12669

Яўген МІРАНОВІЧ: "Біяграфія Валошына сімвалічна паказвае, што беларусы не мелі ў ХХ стагоддзі ніякіх саюзнікаў. Суседзі забаранялі быць беларусамі. Адны за гэта саджалі ў турму, другія — расстрэльвалі."
http://niva.iig.pl/issue/2001/42/art_07.htm
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Paladin
FUCK GMmmm
Губернатор
*****

Репутация: +501/-51
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 11862


Просмотр профиля
« Ответ #22 : 16 Сентябрь 2007, 13:08:49 »

Цитировать
Цитировать
Цитировать
Прапаную ўсім дзеля пашырэння ведаў выкладаць сюды біяграфіі й матэрыялы, якія прысвечаны ўдзельнікам адраджэнскага руху ў Заходняй Беларусі.. Прымеркавана да 17 верасня -  даты ўз'яднання беларускага народа..
маецца на увазе 17 верасня 1939 года?

Так...
Прабач за магчымую памылку... а ці 17 верасня усходнюю граніцу II Рэчпаспалітай перайшли беларускія войскі ці савецкія?
Записан
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #23 : 16 Сентябрь 2007, 13:24:40 »

Цитировать
Цитировать
Цитировать
Цитировать
Прапаную ўсім дзеля пашырэння ведаў выкладаць сюды біяграфіі й матэрыялы, якія прысвечаны ўдзельнікам адраджэнскага руху ў Заходняй Беларусі.. Прымеркавана да 17 верасня -  даты ўз'яднання беларускага народа..
маецца на увазе 17 верасня 1939 года?

Так...
Прабач за магчымую памылку... а ці 17 верасня усходнюю граніцу II Рэчпаспалітай перайшли беларускія войскі ці савецкія?
Усе спрэчкі й пытанні ў галінку "Рэч Паспалітая.."  Улыбка
« Последнее редактирование: 16 Сентябрь 2007, 13:25:22 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #24 : 16 Сентябрь 2007, 13:34:28 »

Драздовіч Язэп Нарцызавіч (01.10.1888, засценак Пунькі Дзісенскага павета Віленскай губерні, зараз Глыбоцкі р-н — 15.8.1954), беларускі мастак, скульптар, зтнограф, археолаг, педагог.  

Адзін з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу. Нарадзіўся ў сям'і збяднелага шляхціца-арандатара. Скончыў Віленскую школу малявання (1908). У 1910-14 служыў у арміі, дзе скончыў фельчарскія курсы, у 1-ю сусв. вайну - на Заходнім фронце. Пасля звальнення з арміі з-за стану здароўя жыў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля в. Германавічы. У 1919-20 у Мінску: мастак-дэкаратар у «Беларускай хатцы», Беларускім дзяржаўным тэатры; у 1919 арганізаваў культурна-асветніцкае т-ва «Заранка», якое адчыняла школы, аматарскі тэатр, бібліятэку; выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі,супрацоўнічаў з літ. выдаведствамі як ілюстратар. Пасля вяртання на Дзісеншчыну, якая паводле Рыжскага дагавора 1921 адышла да Польшчы, у 1921-22 спрабаваў арганізаваць на радзіме беларускія школы. У 1924-26 выкладаў маляванне ў Глыбоцкай польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з ТБШ. Працаваў у Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. У 1926-27 супрацоўнічаў у сатырычным часопісе «Маланка». У 1927 заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай беларускай гімназіі. У 1927-29 выкладаў маляванне ў беларускай гімназіі ў Навагрудку, вёў работу па зборы экспанатаў для Віленскага беларускага музея. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і ў 1940-41 працаваў настаўнікам малявання і батанікі ў Глыбокім і Лужках.

http://pawet.net/drazdovicz/


* drazdovicz.jpg (14,31 Кб, 150x202 - просмотрено 1719 раз.)
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
DarkAvenger
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +359/-22
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 4186


Просмотр профиля
« Ответ #25 : 16 Сентябрь 2007, 13:42:52 »

Притыцкий Сергей Осипович.

Видный государственный деятель, прославленный участник белорусского национально-освободительного движения. Уроженец д. Гаркавичи Сокольского уезда Гродненской губернии (ныне в Польше), советский государственный и партийный деятель. Член КПСС с 1932 [член КП Западной Белоруссии, с 1941 - ВКП (б)]. Окончил в 1948 ВПШ при ЦК ВКП (б). Из крестьянской семьи, с 12 лет батрачил. В 1932-36 на подпольной комсомольской работе в Западной Белоруссии. В 1936 арестован властями буржуазной Польши, приговорён к смертной казни, замененной пожизненным заключением. В 1939-41 заместитель председателя Белостокского облисполкома. В годы Великой Отечественной войны 1941-45 на политработе в Советской Армии, затем в Центральном штабе партизанского движения и 2-й секретарь ЛКСМ Белоруссии; в 1944-45 начальник Польского штаба партизанского движения. В 1948-51 2-й, затем 1-й секретарь Гродненского обкома КПБ. В 1951-53 в аппарате ЦК КПБ. В 1953-54 1-й секретарь Барановичского, в 1954-60 Молодечненского, в 1960-62 Минского обкомов КПБ. В 1962-65 председатель Комитета партийно-государственного контроля ЦК КПБ и Совета Министров БССР, одновременно в 1962-68 секретарь ЦК КПБ. С января 1968 председатель Президиума Верховного Совета БССР; заместитель председателя Президиума Верховного Совета СССР (1968-71). На 22-24-м съездах КПСС избирался членом ЦК. Был членом Бюро ЦК КПБ. Депутат Верховного Совета СССР 1-8-го созывов. Награжден 4 орденами Ленина, 2 др. орденами, а также медалями.



[/pre]
« Последнее редактирование: 16 Сентябрь 2007, 13:44:24 от DarkAvenger » Записан

Здесь могла быть ваша реклама.
Paladin
FUCK GMmmm
Губернатор
*****

Репутация: +501/-51
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 11862


Просмотр профиля
« Ответ #26 : 16 Сентябрь 2007, 13:49:34 »

А Феликса Эдмундовича забыли? Улыбка Он жаж тоже на вашей мельнице работал... Улыбка
http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B5%D0%BB%D0%B8%D0%BA%D1%81_%D0%AD%D0%B4%D0%BC%D1%83%D0%BD%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87_%D0%94%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B6%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9
Записан
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #27 : 16 Сентябрь 2007, 14:29:08 »

 Смеющийся
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #28 : 16 Сентябрь 2007, 18:40:17 »

Максім Танк

Нарадзіўся Максім Танк (Яўген Скурко) у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна ў 1912 годзе у сялянскай сям’і. У 1914 г. сям’я Скурко падалася ў бежанства, да 1922 года будучы паэт жыў у Маскве. Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай рускай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях. З апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Набываў веды ў віленскіх беларускай (1929) і рускай гімназіях (1930-1932), з-за рэвалюцыйнай дзейнасці ніводную з іх не скончыў. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932-1933). У 1933 і 1934 гадах арыштоўваўся, сядзеў у віленскай турме “Лукішкі”, дзе выдаваў рукапісны часопіс “Краты”. Быў супрацоўнікам абласной газеты “Віленская праўда” (1939-1940)

Першая кніга паэзіі “На этапах” (1936) была канфіскавана паліцыяй. Выйшлі зборнікі вершаў і паэм “Журавінавы цвет” (1937), “Пад мачтай” (1938)
http://litaratura.info/tank.php

***
Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога, -
Дык для каго будуеце, панове,
Канцлагеры, катоўні і астрогі?
Супроць каго рыхтуеце расправы
І шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
Штодня арганізуеце аблавы
І ўсіх мабілізуеце жандараў?
Супроць каго рыхтуеце вы змовы
З прадажнымі і юдамі і богам, -
Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога!
(1931)


* 180px-Maksim_Tank_1937.jpg (9,4 Кб, 180x267 - просмотрено 1335 раз.)
« Последнее редактирование: 16 Сентябрь 2007, 18:49:00 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #29 : 16 Сентябрь 2007, 19:48:37 »

РАК-МІХАЙЛОЎСКІ Сымон Аляксандравіч (2(14).4.1885, в. Максімаўка Вялейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладачанскі р-н -- 27.11.1938, Менск, НКВД), грамадзка-паліт. дзяяч, публіцыст, перакладчык, паэт, пэдагог. У 1900-04 вучыўся ў Маладачанскай настаўніцкай сэмінарыі; настаўнічаў на Маладачаншчыне. У часе рэвалюцыі 1905-07 за распаўсюджаньне сацыял-дэмакратычнай літаратуры зьняволены на 3 месяцы ў Вялейцы, потым вымушаны зьехаць у Крым. У 1912 у Феадосіі скончыў пэдінстытут. Вярнуўся на Радзіму. Арганізоўваў бел. школы. Стаў членам БСГ. У 1914 мабілізаваны ў армію; ваяваў на Румынскім фронце. Пачаў публікавацца ў 1915 (артыкул «З думак у паходзе» ў «Нашай ніве»). Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у Менску. Узначаліў Цэнтральную вайсковую раду. З 1918 сябра Рады БНР. У 1918-20 жыў у Горадні, працаваў у бел. гімназіі. Рэгулярнай публіцыстычнай творчасьцю стаў займацца з 1919. У 1920-22 дырэктар Беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах. Адначасова, з восені 1920, настаўнік Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 абраны дэпутатам польскага сэйму. З 1923 сябра Цэнтральнай школьнай рады (з 1926 -- Галоўнай управы) ТБШ. З 1925 нам. старшыні ЦК БСРГ. З 1926 член КПЗБ. Рэдактар «Бюлетэня пасольскага клюбу БСРГ»; сябра Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні. Арыштаваны польскімі ўладамі у справе БСРГ 15.1.1927; Віленскім акруговым судом 22.5.1928 на «працэсе 56-ці» асуджаны на 12 гадоў турмы. Паводле рашэньня апэляцыйнага суду вызвалены ў 1930. Увайшоў у склад камітэту «Змаганьне». З-за пагрозы новага арышту ў кастр. 1930 перабраўся ў Менск. З лют. 1931 працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэя. У 1931-32 быў членам ЦВК БССР. Арыштаваны ГПУ БССР 16.8.1933 у справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9.1.1934 рашэньнем судовай калегіі ОГПУ СССР прысуджаны да расстрэлу; прысуд заменены на 10 гадоў лягераў. Адпраўлены на Салаўкі. 5.9.1937 этапаваны ў Менск; 14.11.1938 «асобай тройкай» НКВД БССР прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956. У Маладэчне яго імем названа вуліца. Тв.: Гутарка аб беларускай мове. -- Менск, 1919; Страшны вораг: Кніжка пра гарэлку. -- Вільня, 1924; Прамовы дэпутатаў Беларускага пасольскага клюбу ў Польскім Сойме. Паводле соймавых стэнаграм. -- Вільня, 1924; Прамовы дэпутатаў соймавага клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады. -- Вільня, 1926.

http://www.martyraloh.org/victim.asp?id=12960


* sl042.jpg (4,71 Кб, 123x183 - просмотрено 1296 раз.)
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 2 3 4 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,204 секунд. Запросов: 19.