Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
12 Август 2025, 19:49:12
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Да ўз'яднання беларусаў...

Страниц  : 1 2 4 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Да ўз'яднання беларусаў...  (Прочитано 52414 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #60 : 17 Сентябрь 2007, 22:52:24 »

БУРСЕВІЧ Максім Тарасавіч [псеўданім: Трыліснік; 9.8.1890, в. Чамяры Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 13.11.1937, Салаўкі, НКВД], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, педагог, публіцыст. Скончыў Слонімскае вучылішча. З 1911 настаўнічаў на Палессі. У 1915—21 жыў на Украіне (Харкаўшчына). Вярнуўся на Радзіму ў 1921; працаваў настаўнікам на Віленшчыне. У першай палове 1920-х г. двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі за спробы арганізаваць прыватныя бел. школы на Навагрудчыне і Слонімшчыне. У 1925 увайшоў у актыў Беларускага пасольскага клуба. З 1926 член БСРГ, кіраўнік яе Цэнтральнага сакратарыята. Арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927. На «працэсе 56-і» ў 1928 прыгавораны да 8 гадоў турмы; у 1929 апеляцыйны суд скараціў тэрмін да 4 гадоў. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1931 у выніку абмену палітвязнямі трапіў у СССР, жыў у Мінску. Працаваў у Дзяржплане БССР і ў Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 21.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Прысуджаны 9.1.1934 да расстрэлу, які быў заменены 10 гадамі зняволення. Пакаранне адбываў на Салаўках і на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. 9.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.
Літ.: Бергман А. Максім Бурсевіч: (Кароткі біяграфічны нарыс) // Беларускі каляндар — 1981. Беласток, 1981; Микула Е. Максим Бурсевич: «Я —
из венка Громады» // Чалавек і закон. 1993, № 1; ЭГБ, т. 2.

http://www.berezino.net/BNC.html
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #61 : 17 Сентябрь 2007, 22:56:34 »

Вінцук Адважны (сапраўднае імя Язэп Германовіч; 4 сакавіка 1890, Гальшаны — 26 сьнежня 1978, Лёндан) — каталіцкі сьвятар усходняга абраду, паэт, публіцыст.

Язэп Германовіч нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Вучыўся ў Гальшанскай пачатковай і Ашмянскай гарадзкой школах; у 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасьвечаны ў сьвятары; працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканату. У 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну зь беларускіх школ, у касьцёле прамаўляў па-беларуску. Гэта выклікала незадаволенасьць ерархаў, і Вінцук Адважны вымушаны быў пераехаць у Друю, дзе ў 1924 уступіў у Ордэн марыянаў. Служыў там пробашчам, адначасова выкладаў Закон Божы і лацінскую мову ў мясцовай гімназіі. Празаічныя і паэтычныя творы Вінцука Адважнага рэгулярна зьяўляліся на старонках пэрыядычнага друку («Krynica», «Chryscijanskaja Dumka»). З 1932 на місіянэрскай працы ў Харбіне (Кітай), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі. У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу. Зноў выехаў у Харбін. У 1948 арыштаваны кітайскай паліцыяй і перададзены савецкім органам бясьпекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лягерах. Знаходзіўся ў зьняволеньні ў Сыбіры. Пасьля сьмерці Сталіна вызвалены. Выехаў у Польшчу, а ў 1959 у Італію, затым у Вялікую Брытанію. Пра сваё знаходжаньне ў лягерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква», што былі апублікаваныя на беларускай, італьянскай, польскай, літоўскай мовах. У эміграцыі рэдагаваў часапіс «Божым шляхам». Памёр у 1978 годзе ў Лёндане.

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Вінцук_Адважны

ЯЗЭП ГЕРМАНОВІЧ – СВЯТАР І ПІСЬМЕННІК
http://media.catholic.by/nv/n2/art9.htm


* hiermanovicz.jpg (19,63 Кб, 180x359 - просмотрено 1292 раз.)
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #62 : 17 Сентябрь 2007, 23:01:11 »

Уласаў Аляксанр Мікітавіч
16 (28).08.1874 – 11.03.1941

Нарадзіўся ў Вілейцы Віленскай губ. (зараз Мінская вобласць). Вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальнам вучылішчы ў Пінску, рэальных вучылішчах у Мінску, Лібаве. У 1905 годзе скончыў політэхнічны інстытут у Рызе. У 1905-1907 гадах уключыўся ў грамадска-палітычную барацьбу. Арганізоўваў забастоўкі батракоў у Радашковіцкім павеце, шаўцоў, музыкантаў, цырульнікаў у Мінску, прымаў удзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе. Сябра ЦК БСГ. Рыхтаваў да друку газету «Наша Доля». З 8 снежня 1906 да 16 мая 1914 рэдактар-выдавец газеты «Наша ніва». У 1909 годзе асуджаны на 4 месяцы зняволення. Адзін з з заснавальнікаў беларускага выдавецкага таварыства «Наша хатка». У 1912 годзе ў Вільні наладзіў выданне сельскагаспадарчага часопісу «Саха», у 1914 годзе ў Мінску – часопісу «Лучынка». Займаўся правядзеннем у Вільні 1-й Краёвай выстаўкі дробнага промыслу і народнага мастацтва ў 1913 годзе, выстаўкі старажытнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вільня-Мінск» у 1918 годзе. У 1914-1917 гадах служыў у царскай арміі. Дэлегат з’езду воінаў-беларусаў Заходняго фронту ў кастрычніку 1917 года, І Усебеларускага з’езду. У лютым 1918 годзе ўвайшоў у выканаўчы камітэт Мінскага беларускага прадстаўніцтва. 12 красавіка 1918 года кааптаваны ў склад Рады БНР, з ліпеня 1918 года быў у яе сакратарыяце. У снежні 1919 года ўвайшоў у прэзідыўм Найвышэйшай Рады БНР. За спробу адкрыцця ў Радашковічах беларускай гімназіі быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў канцлагер у Стшалкове. У лістападзе 1922 года абраны ў польскі сейм як беспартыйны. Цесна супрацоўнічаў з Беларускім пасольскім клубам. Адзін з актывістаў Віленскага БНК. У лютым 1924 года ўступіў у польска-беларускае таварыства ў Вільні. Прымаў удзел у рабоце БСРГ. Выступаў у абарону яе кіраўнікоў на «працэсе 56-ці». Арганізатар і адзін з кіраўнікоў ТБШ. Пад яго апякунствам у 1922-1929 гадах дзейнічала Радашковіцкая беларуская гімназія. 16 кастрычніка 1939 года арыштаваны ворганамі НКУС па абвінавачанні ў «шпіёнска-правакатарскай дзейнасці». Быў зняволены ў Вілейскай турме. 29 лістапада 1940 года асобай нарадай пры НКУС СССР асуджаны як «сацыяльна-небяспечны элемент» на 5 год зняволення. Высланы ў Сіблаг. Памёр на этапе. Рэабілітаваны 6 студзеня 1961 года.

http://harodnia.com/sl050.php


* sl050.jpg (3,89 Кб, 157x212 - просмотрено 1288 раз.)
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #63 : 17 Сентябрь 2007, 23:04:04 »

ГАЎРЫЛІК Язэп Емяльянавіч (25.3(6.4).1893, в. Калодчына Вялейскага пав. Віленскай губ., -- 8.12.1937, Салаўкі, НКВД), грамадзка-паліт. дзяяч, пэдагог, мэмуарыст. У 1914 скончыў Барунскую настаўніцкую сэмінарыю. Браў удзел у заснаваньні ў 1922 Радашкавіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. З 1925 член БСРГ. У траўні 1930 безь яго згоды залічаны ў КПЗБ. У 1928 абраны дэпутатам польскага сэйму. Старшыня арганізацыі «Змаганьне». Арыштаваны дэфэнзывай у жн. 1930 і асуджаны на 9,5 года зьняволеньня. Зь вер. 1932 у выніку абмену палітзьняволеных -- у Менску. Працаваў у Народным камісарыяце асьветы БССР. Арыштаваны ГПУ БССР 1.9.1933 у справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9.1.1934 паводле пастановы судовай калегіі ОГПУ прысуджаны да расстрэлу, замененага на 10 гадоў ссылкі. Накіраваны на Салаўкі і на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага каналу. 21.11.1937 «тройкай» НКВД Ленінградзкай вобл. прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16.8.1956. Літ.: Годы испытаний и мужества. -- Менск, 1973; Муха-Мухновский Г. М. Пути-дороги. -- Менск, 1973; ЭГБ, т. 2.

http://www.martyraloh.org/victim.asp?id=12701
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #64 : 17 Сентябрь 2007, 23:12:15 »

Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч
23.02.1902 – 1945

перакладчык на беларускую мову медыцынскіх працаў і рэлігійных тэкстаў, кіраўнік Беларускага народнага аб’яднання ў Вільні

Нарадзіўся ў мястэчку Новы Двор Сакольскага павета ў сялянскай сям’і, брат ксяндза Ф. Грынкевіча. Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковага настаўніка. У 1914 годзе разам са сваім стрыечным дзядзькам выехаў у Дарагабуж Смаленскай губерніі, дзе скончыў мясцовую гімназію. У 1921 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэту, але пазней перавёўся ў Познань, дзе і закончыў вучобу. Да 1935 года працаваў у Познані. З 1935 года ардынатар аддзелу нервовых захворванняў у псіхіятрычнай клініцы ў Хорашчы. Вёў лабараторныя досведы і пісаў навуковыя працы. Адначасова перакладаў на беларускую мову медыцынскія працы і рэлігійныя тэксты. У 1936 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі на два тыдні за выданне брашуры «Асьвета». У 1937 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Вільню, дзе ўзначаліў Беларускае народнае аб’яднанне. У 1940 годзе быў арыштаваны органамі НКУС, але здолеў уцячы. У гады Другой сусветнай вайны быў звязаны з беларускім незалежніцкім рухам. Займаўся культурніцкай дзейнасцю, але ад супрацоўніцтва з немцамі ўстрымліваўся. Быў прыхільнікам кантактаў з польскім эмігранцкім урадам. Прымаў захады па арганізацыі на Навагрудчыне нацыянальных партызанскіх атрадаў, якія павінны былі змагацца і з немцамі, і з бальшавікамі. Адмовіўся ад прапанаванай яму ў 1944 годзе Р. Астроўскім пасады раднага ў Беларускай цэнтральнай радзе. У канцы 1944 года арыштаваны савецкімі органамі дзяржбяспекі ў Вільні і адасланы ў Мінск, а адтуль – у Магілёў. Там 18 траўня 1945 года ваенным трыбуналам Беларуска-Літоўскай ваеннай акругі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны.

http://harodnia.com/sl018.php
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #65 : 18 Сентябрь 2007, 01:51:10 »

АРХИМАНДРИТ  АНДРЕЙ (ЦИКОТО)
родился 5 декабря 1891г., в фамильном имении Тупольщизна, с 1919 по 1913гг. учился в Виленской духовной семинарии.
 Прослужив некоторое время приходским настоятелем в Молодечно, молодой священник в 1918г. приглашается на должность преподавателя в Минскую семинарию. Как пишет биограф о. Цикото: «Будучи в Минске, отец Андрей активно участвовал в процессе религиозного и национального возрождения на Беларуси, однако, после занятия белорусской столицы большевиками, духовная деятельность в ней оказалась невозможной»
Вступает в орден мариан и приступил к основанию и  организации монастыря в г. Друе.

Как пишет биограф о. Андрея: «Основание монашеских обителей для белорусов в польском государстве, в котором в то время находилась Друя, оказалось для отца Андрея нелегким заданием… Однако абсолютным большинством не только католиков, но и православных и даже евреев игумен друйской обители был почитаем, как настоящий наставник и духовный отец».

По примеру древнего монашества, игумен Андрей не только был занят созерцательной жизнью, но также служил и духовному просвещению народа. Он был директором, созданной им гимназии им. Стефана Батория в Друе, по его инициативе возникла молодежная организация «Iuventus Christiana», он также инициировал открытие нескольких начальных школ в крае, при женском монастыре действовало женское профессиональное училище кройки и шитья и интернат для девушек гимназисток.

По замечанию исследователя жизни о. Андрея: «Особенностью всех учебных и воспитательных заведений, основанных в Друе, был их многонациональный и межконфессиональный характер. В школах, училище и в гимназии вместе получали образования католики, православные и немалое количество евреев, что особенно раздражало местных антисемитов.

С приходом в Друйский монастырь многих способных и высокообразованных священников, марианская обитель постепенно становилась центром религиозной, и культурной деятельности региона. Друя быстро стала известной в Виленской Епархии, и для многих становилась примером широкой деятельности ордена среди населения.

В 1933г. монашеская братия на своем капитуле избрала отца Андрея Цикото на пост генерала ордена. В 1939 Папа Пий XII вверяет отцу Цикото должность Апостольского Администратора для католиков восточного обряда в Манчжурии, который сразу же принимает восточный обряд и отправляется в Харбин.

22 декабря 1948 года арестован и выдан в СССР.
По групповому делу мариан приговорен к 25 годам лагерей (Ему было тогда 58 лет).

В 1950 г.получил от НКВД предложение принять православие и стать православным митрополитом Минска. После категорического отказа был лишен медицинской помощи.

Свидетели вспоминают, что отец Цикото умирал в страшных физических муках, так как из-за яко бы инфекционной язвенной болезни, разлагающей его тело, к больному запрещалось даже кому-либо подходить.
Умер от истощения 13 февраля 1952 года.

http://www.marianie.pl/pdf/KTrojan_Marianie_na_Bialorusi.pdf


* Tsikoto_001.jpg (12,52 Кб, 151x230 - просмотрено 1579 раз.)
« Последнее редактирование: 18 Сентябрь 2007, 01:54:11 от marsh » Записан
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #66 : 18 Сентябрь 2007, 12:15:17 »

МЯТЛА Пётра Васілевіч (1890, в. Кухцінцы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н -- 12.8.1936, Белбалтлаг), дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, пэдагог, публіцыст. У 1906-10 вучыўся ў Дзісенскай гарадзкой вучэльні, у 1911-12 на пэдагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914-17 у арміі; вучыўся ў Аляксееўскай вайсковай вучэльні, юнкеры якой у 1917 выступілі супраць бальшавікоў. М. сярод іншых быў арыштаваны. З канца 1917 да 1921 настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 у Вільні. Працаваў у каапэрацыі. Удзельнічаў у стварэньні бел. школ у Зах. Беларусі. У 1922 выбраны дэпутатам польскага сэйму. Член КПЗБ з 1926; адзін са стваральнікаў БСРГ. Быў рэдактарам грамадаўскіх газэт. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 у Менск. Арыштаваны 16.1.1927 у сувязі з разгромам Грамады. У 1928 на «працэсе 56-ці» прысуджаны да 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязняў з 1930 у БССР. Працаваў у ВСНГ БССР, у Камісіі па вывучэньні Зах. Беларусі пры Прэзыдыюме БелАН; старшыня Камісіі ў 1932-33. Арыштаваны ГПУ БССР 1.9.1933 у справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9.1.1934 «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй ОГПУ СССР прысуджаны да расстрэлу, замененага на 10 гадоў лягераў. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага каналу. Рэабілітаваны 16.8.1956. Тв.: Прамовы дэпутатаў соймавага клюбу Беларускай сялянска-работніцай грамады. -- Вільня, 1926; Аб таварыстве беларускай школы і яго барацьбе. -- Менск, 1932. Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.

http://www.martyraloh.org/victim.asp?id=12914


* myatla.jpg (55,35 Кб, 369x500 - просмотрено 1369 раз.)
« Последнее редактирование: 18 Сентябрь 2007, 12:16:28 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
southernwood
Молодой Гродненец
*

Репутация: +4/-0
Offline Offline

Сообщений: 21


Может быть

Просмотр профиля
« Ответ #67 : 18 Сентябрь 2007, 19:04:33 »

Найбольш поўны спiс знайсцi вам наўрад цi ўдасца.

Леанід Маракоў, Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1.

http://www.kamunikat.net.iig.pl/www/knizki/historia/marakou/01/index.htm

Леанід Маракоў, Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 2. Лавіцкі—Ятаўт. — Мінск, 2003. — 380 с.

http://www.kamunikat.net.iig.pl/www/knizki/historia/marakou/02/index.htm


* kniha_marakou.jpg (11 Кб, 221x320 - просмотрено 1585 раз.)
Записан
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #68 : 18 Сентябрь 2007, 20:23:51 »

на специальное желание www фотки Командиров "повстанческих групп"
на Западней Беларуси, 1920 - 1939.  Читай: бандитов из НКВД, прям из БССР.
Все сражались за "совецкую", объединённую Беларусь.
Константин Николаевич Такушевич — руководитель подпольной группы (1920-24 гг.).


* takushevich.jpg (14,6 Кб, 231x300 - просмотрено 1260 раз.)
Записан
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #69 : 18 Сентябрь 2007, 20:25:25 »

на специальное желание www фотки Командиров "повстанческих групп"
на Западней Беларуси, 1920 - 1939.  Читай: бандитов из НКВД, прям из БССР.
Все сражались за "совецкую", объединённую Беларусь.
Филипп Матвеевич Яблонский, командир отряда повстанцев (1920-25 гг.).


* yablonskij.jpg (15,01 Кб, 232x300 - просмотрено 1276 раз.)
Записан
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #70 : 18 Сентябрь 2007, 20:26:53 »

на специальное желание www фотки Командиров "повстанческих групп"
на Западней Беларуси, 1920 - 1939.  Читай: бандитов из НКВД, прям из БССР.
Все сражались за "совецкую", объединённую Беларусь.
Никон Григорьевич Коваленко — доброволец-разведчик партизанского корпуса.


* kovalenko.jpg (40,97 Кб, 503x300 - просмотрено 1351 раз.)
Записан
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #71 : 18 Сентябрь 2007, 20:28:23 »

на специальное желание www фотки Командиров "повстанческих групп"
на Западней Беларуси, 1920 - 1939.  Читай: бандитов из НКВД, прям из БССР.
Все сражались за "совецкую", объединённую Беларусь.
Михаил Федорович Орлов — командир Отдельной мотострелковой бригады особого назначения НКВД.


* orlov.jpg (15,46 Кб, 237x300 - просмотрено 1185 раз.)
Записан
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #72 : 18 Сентябрь 2007, 20:31:18 »

на специальное желание www фотки Командиров "повстанческих групп"
на Западней Беларуси, 1920 - 1939.  Читай: бандитов из НКВД, прям из БССР.
Все сражались за "совецкую", объединённую Беларусь.
Иосиф Нехведович — руководитель подполья в Западной Белоруссии и Станислав Ваупшасов — его заместитель (слева направо), 1927 г.


* NehvedovichVp.jpg (32,84 Кб, 539x300 - просмотрено 1302 раз.)
Записан
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #73 : 18 Сентябрь 2007, 20:34:40 »

Цитировать
Все сражались за "совецкую", объединённую Беларусь.
Да-да, фотку Ластовского, Жилки и т.д., пожалуйсто, они тоже за советскую.  Смеющийся

Цитировать
на специальное желание www фотки Командиров
Я просил русских генералов, лидеров Белого Движения Улыбка
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #74 : 18 Сентябрь 2007, 20:34:43 »

на специальное желание www фотки Командиров "повстанческих групп"
на Западней Беларуси, 1920 - 1939.  Читай: бандитов из НКВД, прям из БССР.
Все сражались за "совецкую", объединённую Беларусь.
Дмитрий Иванович Балашко — командир повстанческой группы ЗБ


* blalashko.jpg (13,33 Кб, 234x300 - просмотрено 1327 раз.)
Записан
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #75 : 18 Сентябрь 2007, 20:37:53 »

на специальное желание www фотки Командиров "повстанческих групп"
на Западней Беларуси, 1920 - 1939.  Читай: бандитов из НКВД, прям из БССР.
Все сражались за "совецкую", объединённую Беларусь.
Адам Никанорович Дзик — командир подпольной группы.


* dzik.jpg (15,37 Кб, 233x300 - просмотрено 1284 раз.)
Записан
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #76 : 18 Сентябрь 2007, 22:09:18 »

Алесь Феафілавіч Салагуб (18.10.1906, в. Зарудзічы Смаргонскага раёна- 17.05.1934)- паэт, літаратуразнаўца, публіцыст. Закончыў Віленскую беларускую гімназію (1927), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931). Член КСМ Заходняй Беларусі, арганізатар гурткоў Беларускай сялянска- работніцкай грамады на Смаргоншчыне.
За рэвалюцыйную дзейнасць ён пабываў ва ўсіх віленскіх турмах: у 1924 годзе сядзеў у турме на Стэфанаўскай вуліцы, потым яго перавялі на Лукішкі, у 1927 годзе правёў ноч у гарадскім арышце і паўгода зноў на Лукішках. Выдаў зборнік вершаў “Лукішкі” (1929). Асобныя творы надрукаваныя ў “Анталогіі беларускай паэзіі” (1961, т.2)
Мастацкі талент Алеся Салагуба развіваўся ў рэчышчы рамантычнай стылёвай плыні. Яго творчасць апладнялася ідэямі актыўнага грамадска- сацыяльнага руху, змагання за народную волю, ахвярнага служэння Радзіме, усведамленнем іх высокай духоўна- маральнай сутнасці і значэння.

http://library-smorgon.ucoz.ru/news/2006-10-14-12
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #77 : 18 Сентябрь 2007, 22:16:34 »

Аляхновіч, Францішак (псеўд. Юры Монвід і інш.; 9 сакавіка 1883, Вільня – 3 сакавіка 1944) — драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, празаік.

"Увесну 1919 году вяртаецца ў Вільню разам з Савецкімі ўладамі. Выдае газэту «Беларускае жыцьцё». Спрабуе арганізаваць тэатар. Увосені 1919 году зноў пераяжджае ў Менск. Польскае войска стаіць тым часам на рацэ Бярэзані. Быў дырэктарам і рэжысэрам Беларускага тэатру, які фундаваўся польскімі ўладамі. Піша п'есу «Цені». Дапісвае купалаўскую «Паўлінку» — дадаўшы трэці акт «Заручыны Паўлінкі». Разам з палякамі ў ліпені 1920 ад'яжджае ў Вільню. У гэтым годзе піша п'есы «Птушынае шчасьце», «Няскончаная драма». Спрабуе арганізаваць беларускі тэатар. У 1921 годзе Аляхновіч — адзін з заснавальнікаў «Таварыства Беларускай Школы».
У 1921 – 1923 гадах рэдагаваў газэту «Беларускі звон». У 1922 годзе выдае п'есу «Шчасьлівы муж».
У 1923 — камэдыю «Пан Міністар». У 1924 годзе выдаў кнігу «Беларускі тэатар». У 1925 годзе дадае да ранейшае драмы «Манькагодзе 2 акты і называе яе «Дрыгвагодзе. (Гэта яго 17-я п'еса).
У лістападзе 1926 году прыяжджае у Менск на Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу. Вырашае застацца ў БССР. Працаваў літаратурным кіраўніком у адкрытым БДТ-2 у Віцебску.
Францішка Аляхновіча арыштоўваюць 1 студзеня 1927 году па абвінавачваньню у супрацоўніцтве з польскай выведкай і прыналежнасьці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. У Маскве яго завочна асуджваюць да 10 год. Трапляе на Салаўкі.
Літаратар адсядзеў амаль 7 год. 6 верасьня 1933 году дзякуючы сваякам яго абменьваюць на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Пасьля вяртаньня ў Вільню напісаў успаміны пра знаходжаньне ў савецкіх лягерах «У кіпцюрох ГПУ». Твор упершыню надрукаваны ў польскай віленскай газэце «S[ch322]owo». Расейскі пераклад успамінаў апублікавала парыская газэта «Возрождение». У 1935 годзе у Вільні ўспаміны выйшлі асобнай кнігай на польскай мове пад назвай «Siedem lat w szponach G.P.U.». У 1937 годзе у Варшаве выдадзены яшчэ адзін польскі варыянт кнігі пад назвай «Prawda o Sowietach». Твор перакладаўся на італьянскую мову («La verita sulla Russia Bolscevica») і на партугальскую ў Бразыліі («Sete annos nas garras sovieticas»). Украінскі пераклад друкавала газэта «Діло», рэдакцыя якой затым выпусьціла ўспаміны асобнай кнігай «7 літ на Соловках». За колькі год выходзіць шматлікія пераклады па ўсім сьвеце. Толькі на прыканцы 1937 году аўтар здолеў выдаць кнігу на беларускай мове сваім коштам."

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Францішак_Аляхновіч
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #78 : 18 Сентябрь 2007, 23:33:49 »

САМОЙЛА Уладзімер Іванавіч (17(29).1.1878, Менск -- чэрв. 1941, Менск?, НКВД), публіцыст, філёзаф-эстэтык, літаратуразнавец, паэт, празаік. Пасьля сканчэньня Менскай гімназіі вучыўся ў Маскоўскім ун-це, у 1916 скончыў Петраградзкі ун-т. У 1906 стаў адным з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мянчук». Спрыяў першым публікацыям твораў Я.Купалы. З 1918 жыў у Вільні. Выкладаў у розных навучальных установах. У 1918-22 быў рэдактарам-выдаўцом газ. «Виленская речь». Аўтар шматлікіх артыкулаў і эсэ, прысьвечаных творчасьці бел., зах.-эўрапейскіх, расейскіх пісьменьнікаў. У 1922-27 быў адным зь вядучых публіцыстаў у зах.-бел. друку. Пасьля разгрому БСРГ адышоў ад актыўнага ўдзелу ў грамадзка-паліт. жыцьці. Публікаваў працы пераважна культуралягічнай тэматыкі. На пачатку 1930-х працаваў бібліятэкарам Беларускага музэя імя І.Луцкевіча. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў кастр. 1939. Этапаваны ў Менск (?), расстраляны. Тв.: Праф. Зьдзяхоўскі аб беларускай душы. -- Вільня, 1924; Які «Самаўрад» гатуе Беларускаму народу Польская рэспубліка? -- Вільня, 1924; «Nowy» i «najnowszy» kurs polityki polskiej w sprawie biaіoruskiej. -- Wilno, 1932; У кн.: Александровіч С., Александровіч В. Беларуская літаратура ХІХ -- пачатку ХХ ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў. -- Менск, 1978. Літ.: Бас І. Уладак з Казіміраўкі // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. -- Менск, 1971; Калинкович Н. Как дань глубокого уважения… // Нёман. 1979, №11; Александровіч С. Уладзімер Самойла -- дасьледчык паэзіі Янкі Купалы // Песьні беларускай валадар. -- Менск, 1981; Конан У. Прарок у сваёй Айчыне: Ул.Самойла, 1878-1941 // Вяртаньня маўклівая споведзь: постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксьце часу. -- Менск, 1994; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.

http://www.martyraloh.org/victim_only.asp?id=12986
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #79 : 16 Сентябрь 2008, 17:29:57 »

Думаю прыйшоў час трохі аднавіць гэтую тэму....
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #80 : 16 Сентябрь 2008, 17:33:09 »

Багдановіч Вячаслаў (1878 - пасля 1940), праваслаўны рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, багаслоў, удзельнік беларускага хрысціянскага руху міжваеннага дваццацігоддзя ў Заходняй Беларусі, педагог, сенатар Польскай Рэспублікі.

Нарадзіўся ў 1878 г. на Лепельшчыне ў Віцебскай губ. Паходзіў з сям'і праваслаўнага святара. Пасля заканчэння Віцебскай духоўнай семінарыі прадоўжыў вучобу ў Кіеве, дзе ў 1903 г. скончыў духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. З 06.11.1903 - выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі. Увесну 1907 г. пераехаў у Менск, дзе працаваў на пасадзе інспектара ў мясцовай праваслаўнай семінарыі (з 18.05.1907). З восені таго ж года - інспектар Літоўскай духоўнай семінарыі. У 1911-1913 гг. - хавальнік Літоўскага епархіяльнага сховішча старажытных каштоўнасцей. Дэлегат Вялікага царкоўнага сабора ў Маскве (1917-1918). У пачатку 1920-х гадоў выконваў абавязкі рэктара духоўнай праваслаўнай семінарыі. Сакратар Літоўскага епархіяльнага савета (1921). З верасня 1921 г. - сябра Таварыства беларускай школы. У 1922 г. абраны ў сенат Польскай Рэспублікі. Сябра Беларускага пасольскага клуба. У 1920-1930-я гады - сябра Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) у Вільні, да 28.11.1933 - старшыня царкоўнай Праваслаўнай камісіі пры БНК. Выступаў супраць аўтакефаліі праваслаўнай царквы ў Польшчы. Сябра Духоўнай праваслаўнай кансісторыі і епархіяльнага савета. Працаваў выкладчыкам у жаночай епархіяльнай навучальні і Віленскай расейскай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў царкоўна-рэлігійнай суполкі «Беларускае дэмакратычнае праваслаўнае аб'яднанне» ў Вільні. Да сярэдзіны 1930-х гадоў звязаны з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй. Падтрымліваў кантакты з беларускімі каталіцкімі дзеячамі і з суполкай віленскіх марыявітаў. Паводле некаторых крыніц, у канцы 1930-х гадоў быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. З прыходам у Вільню савецкіх войскаў арыштаваны 30.09.1939 органамі бяспекі. Далейшы лёс невядомы.

http://slounik.org/146794.html
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #81 : 16 Сентябрь 2008, 17:41:15 »

НАЙДЗЮК Язэп

[15.5.1909, в. Рэпля Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 13.2.1984, Польшча], грамадскі і культурны дзеяч, рэдактар, гісторык. З канца 1920-х працаваў у Беларускай друкарні імя Ф.Скарыны ў Вільні, быў яе дырэктарам. Рэдагаваў час. «Шлях моладзі». Арыштаваны польскімі ўладамі ў жн. 1939; зняволены ў лагеры Картуз-Бяроза. Вызвалены пасля прыходу савецкіх войск; вярнуўся ў Вільню. Восенню 1941 пераехаў у Мінск. Працаваў у «Выдавецтве падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Мінску», быў членам Цэнтральнай рады Беларускай народнай самапомачы. У 1943 (на вокладцы 1944) выдаў у Мінску падручнік па гісторыі «Беларусь учора і сяньня». Летам 1944 выехаў у Польшчу, дзе жыў і друкаваўся пад прозвішчам Александровіч. Пакінуў рукапіс працы па гісторыі Беларусі.

http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19683
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #82 : 16 Сентябрь 2008, 17:47:21 »

ШУТОВІЧ Янка

[Іван Іосіфавіч; псеўданімы: Іван Дубневіч; Ян Дубневіч; Я.Сцяблінскі; крыптанімы: І.Ш.; Я.Ш.; Я.Ш-ч і інш.; 11(24).1.1904, в. Шутавічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 9.12.1973, Вільня], літаратуразнавец, выдавец, грамадскі і культурны дзеяч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Першыя публікацыі ў зах.-бел. друку з’явіліся ў 1927. У 1934 скончыў юрыдычны ф-т Віленскага ун-та; магістр права. Належаў да партыі хрысціянскіх дэмакратаў. Працаваў карэктарам у бел. друкарні імя Ф.Скарыны. Член Беларускага студэнцкага саюза і Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры ў Вільні. У 1935—39 быў выдаўцом і рэдактарам літаратурна-навуковага час. «Калоссе». Апублікаваў артыкулы пра творчасць М.Машары, Я.Драздовіча. Кіраваў міжарганізацыйным сакратарыятам па справах бел. школ. У пачатку 1939 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў лагеры Бяроза Картузская, адкуль вызвалены савецкімі войскамі. З лют. 1941 да ліст. 1944 быў супрацоўнікам, загадчыкам Беларускага музея ў Вільні; ратаваў матэрыялы музея падчас акупацыі. Арыштаваны органамі НКДБ у ліст. 1944. Рашэннем Асобай нарады пры НКДБ прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ва Унжлагу Горкаўскай вобл. і Пясчанлагу Карагандзінскай вобл. Вызвалены з лагера 28.8.1954. Да 10.4.1956 знаходзіўся ў ссылцы ў Карагандзе і Сарані Карагандзінскай вобл. Пасля ссылкі вярнуўся ў Вільню. З 1957 працаваў пажарнікам у Віленскім дзяржаўным мастацкім музеі. Рэабілітаваны 25.4.1958. Разам з жонкай, літоўскай паэтэсай Онай Міцютэ, займаўся перакладамі твораў літоўскіх і бел. пісьменнікаў. Адшукаў у архіве рукапіс рамана-хронікі М.Гарэцкага «Віленскія камунары». Рукапісны фонд Ш. знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАНБ.

http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19902
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Aleksandr_Sever
Почетный гродненец
*****

Репутация: +151/-3
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1649


Просмотр профиля
« Ответ #83 : 16 Сентябрь 2008, 18:30:33 »

17 сентября в 17.00 в областной библиотеке (в Новом замке) на втором этаже состоится круглый стол, посвященный объединению Западной Белоруссии с БССР.
Записан
lenin
Гость
« Ответ #84 : 16 Сентябрь 2008, 20:12:36 »

хацеўбы я там папрысутнічаць, дазнацца пра тое як бальшавікі Гродна захоплівалі.
Записан
Sonnelon
Гродненец
**

Репутация: +2/-5
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 58


Просмотр профиля
« Ответ #85 : 16 Сентябрь 2008, 23:10:01 »

Но не сакрэт. Маё меркаванне па гэтаму пытанню, я лічу і так зразумелым (: Несьвяточна неяк...
Записан
sol
Почетный гродненец
*****

Репутация: +90/-12
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 2084


И снова бой, покой нам только снится!

S Просмотр профиля
« Ответ #86 : 17 Сентябрь 2008, 11:46:37 »

Но не сакрэт. Маё меркаванне па гэтаму пытанню, я лічу і так зразумелым (: Несьвяточна неяк...
Как это не праздник. В результате этого дня РБ почти вдвое увеличила свою территорию и население. Жалко только что Вильню с Белостоком не удалось удержать.  Плачущий
Записан

Вместе мы сильнее!
lenin
Гость
« Ответ #87 : 17 Сентябрь 2008, 12:06:12 »

але з другога боку дзень вялікай жалобы, калі на Гродзеншчыну прыйшла бальшавіцкая навала, якую да сіх пор пракліная карэннае насельніцтва.
Записан
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #88 : 17 Сентябрь 2008, 21:58:25 »

Можна па-рознаму трактаваць гэтую дату.. Аднак думаю зразумела адно, 17 верасня адбылося ўз'яднанне беларусаў у адзіную нацыю, адбылася гістарычная справядлівасць, якую так доўга чакалі (прынамсі з іншай уладай, але ж...) асобы, тут пералічаныя... Усё ж такі разам лягчэй змагацца за сваю нацыянальную годнасць...

"У прыватнасьці, можна задумацца, ці ў выніку ўсіх міжваенных і пасьляваенных выпрабаваньняў існавала б сёньня беларуская нацыя, калі б не адбылося яе ўзьяднаньне, калі б Заходняя Беларусь працягвала заставацца ў межах Польшчы?" (Ю.Туронак. Адзін народ, адна дзяржава)
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #89 : 17 Сентябрь 2008, 22:01:59 »

МАШАРА Міхась

(Міхаіл Антонавіч; 18.11.1902, хутар Падсосна Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. – 07.06.1976), беларускі пісьменнік. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Інструктар Беларускай сялянска-рабочай грамады, рэдагаваў газету “Наша воля”. Зняволены ў Віленскую турму на Лукішках. Супрацоўнік часопіса “Полымя”, “Настаўніцкай газеты” (1945 – 1949). Друкаваўся з 1927 г. У Вільні выдаў зборнікі вершаў “Малюнкі” (1928), “На сонечны бераг” (1934), “Напрадвесні” (1935), “Са стрэх саламяных” (1937 – канфіскаваны), паэм “Вяселле”, “Смерць Кастуся Каліноўскага” (абедзве 1934), “Мамчына горка” (1936), п’есы “Вось тут і зразумей...” (1934), “Чорт з-пад печча” (1935), “Лёгкі хлеб” (1936). Асноўны пафас творчасці – пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, вера ў свабодалюбівыя сілы народа. Для творчасці 1920 – 1930 гг. характэрна летуценнасць, маральны максімалізм, чуллівасць. Творы ваенных і пасляваенных гадоў склалі зборнікі: “Беларусі” (1944), “Праз навальніцы” (1944), “Урачыстасць” (1952), “Мая азёрная краіна” (1952). Аўтар казак у вершах “Кракатушка” (1944). У 1960 –1970 гг. працаваў пераважна як паразаік: цыкл раманаў пра вызваленчую барацьбу ў Заходняй Беларусі (“Крэсы змагаюцца”, 1966; “Лукішкі”, 1970; “Ішоў дваццаты год”, 1970; “І прыйдзе час”, 1975), у якіх шырока выкарыстаў факты з біяграфіі.


http://www.adradjency.narod.ru/zahod/mashara.html
« Последнее редактирование: 18 Сентябрь 2008, 17:33:33 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 2 4 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,231 секунд. Запросов: 19.