Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
13 Август 2025, 21:37:48
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 4 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Да ўз'яднання беларусаў...  (Прочитано 52464 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 16 Сентябрь 2007, 02:06:09 »

 
Ян Станкевіч (26.11.1891-16.11.1976) - беларускі палітычны дзеяч, ведамы заходнебеларускі й эміграцыйны філёляг, гісторык, грамадзкі дзяяч.
Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію й Пражскі ўнівэрсытэт. Доктар філасофіі (1926). Працаваў выкладчыкам у Варшаўскім і Віленскім унівэрсытэтах. Пасол Сейма (1928-30). Пад час нямецкай акупацыі быў лідэрам падпольнай Арганізацыі Беларускіх Нацыяналістаў, а пасьля - Беларускага Нацыянальна-Дэмакратычнага Аб'яднаньня. Пасьля вайны жыў у ЗША.
Ян Станкевіч нарадзіўся 26 лістапада 1891 году ў сялянскай сям'і ў сяле Вурняняты (ці паводле цяперашняе беларускае вэрсіі - Арляняты) Крэўскай воласці Ашмянскага павету (цяперашняга Смургонскага раёну), г. зн. на самым узьмежку Беларусі й Літвы: ад ягонае сялібы, дзе ён зьявіўся на сьвет, да беларуска-літоўскае мяжы - колькі дзясяткаў кілямэтраў.
Першую грамату дастаў у арганізаванай сялянамі школе ў вёсцы Чатыркі. У 1903-1906 гг. вучыўся ў пачатковай школе ў Гальшанах, пасля заканчэння якой паступіў у Ашмянскую месцкую вучэльню. У 1909г. прыйшоў да ўсведамлення сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Вось як піша сам Станкевіч пра гэта: Цытата:
"Канчаючы ў 1909г. месцкую школу ў Ашмяне (мне было тады 16 год), я быў ужо сьвядомы Беларус. Стрэўшыся із спраціўленьнем пры першай спробе ўсьведамленьня сваіх суседзяў, я стаўся бязупынным працаўнём у вадражэнскім беларускім руху. Выпісаная ўвосень таго-ж году "Нашая Ніва" выпрастала некаторыя мае пагляды. Я адразу стаўся ейным карэспандэнтам."



У Вільні Станкевіч распачаў высокую асвету ў каталіцкай духоўнай семінарыі. Аднак навука працягвалася нядоўга: ужо ў першы год яго выключаюць "за агрэсіўную беларускасць". У 1914г. працуе ў рэдакцыі "Нашай Нівы". Забраны ў войска ў часе Першай сусветнай вайны, вядзе беларускую агітацыю салдатаў-беларусаў. У 1917г. трапляе ў аўстрыйскі палон. Увосень таго ж году вяртаецца ў Вільню: ён прагнуў актыўнай нацыянальнай працы.

Як сведчаць тагачасныя водгукі, Станкевіч выдзяляўся сярод дзейных асобаў беларускага руху ўпорлівасцю і фанатычнай адданасцю нацыянальна-вызвольнай справе. Ужо тады з'явіліся першыя публікацыі на мовазнаўчую тэматыку.

На пачатку 1918г. Станкевіч актыўна працаваў у Віленскай беларускай радзе, удзельнічаў у заснаванні Беларускага навуковага таварыства ў Вільні. У сакавіку 1918-га браў удзел у пасяджэннях Рады БНР у Менску, пазней увайшоў у склад беларускай квоты Літоўскай Тарыбы. У гэтым жа годзе ён сам і ў суаўтарстве з іншымі ўкладае і выдае шэраг падручнікаў па беларускай мове.


Займаў шэраг пасадаў, у тым ліку школьнага рэферэнта беларускага аддзела пры Міністэрстве Асветы т. зв. Сярэдняй Літвы (1920-1922), адкрыў на Віленшчыне больш як 200 пачатковых і сярэдніх школаў, працягваючы пісаць падручнікі і артыкулы мовазнаўчай тэматыкі. Улетку 1921г. ён экстэрнам здае экзамены за курс навукі ў Віленскай беларускай гімназіі, а тады ўжо з атрыманым атэстатам накіроўваецца ў Прагу. Студыі ў Карлавым універсітэце на працягу пяці гадоў далі Станкевічу магчымасць здабыць, спецыялізуючыся ў славянскім мовазнаўстве і гісторыі, вучоную ступень доктара.

І ў Празе не пакідае ён беларускай працы – выдае часопіс "Беларускі студэнт", дасылае свае допісы ў некаторыя беларускія выданні ("Беларускі сцяг", "Крывіч"). У Празе і ажаніўся (з чэшкай Марыяй Новак). На Бацькаўшчыне выкладае беларускую мову, рэдагуе газету "Народ". У 1928г. выбраны ў польскі Сойм. У 1930г. засноўвае выданне беларускага спецыялізаванага мовазнаўчага часопіса "Родная мова". У 1930-я гг. бярэ актыўны ўдзел у працы Беларукага навуковага таварыства, Таварыства прыяцеляў беларусаведы, а таксама мовазнаўчай секцыі навукова-даследчага інстытута Усходняй Еўропы ў Вільні. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1939г., вызваліўся ў сярэдзіне верасня, да прыходу бальшавікоў. Ён выязджае ў Літву.

У 1940г. у Варшаве Ян Станкевіч, праф. Вацлаў Іваноўскі і доктар медыцыны Станіслаў Грынкевіч закладаюць падпольную Партыю беларускіх нацыяналістаў, канспіратыўная дзейнасць якой працягвалася ў Беларусі і ў гады нацысцкай акупацыі. З дазволу немцаў ён пісаў і выпускаў падручнікі а таксама выпусціў свой "Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў".

У 1944г. Станкевіч выязджае ў Прагу, далей – у Нямеччыну. Пэўны час займаў пасаду каменданта лагера для перамешчаных асобаў – Крывіцкага (Беларускага) селішча ў Рэгенсбургу. Там вёў народны універсітэт і заснаваў "Крывіцкае навуковае таварыства Пранціша Скарыны", выдае беларускія кнігі.

З 1946г. Ян Станкевіч – надзвычайны прафесар славянскай філалогіі Украінскага вольнага універсітэта ў Мюнхэне. Вясною 1949-га сям'я вучонага пераязджае ў ЗША і пасяляецца ў Нью-Ёрку. Там Станкевіч працягваў сваю выдавецкую і навуковую дзейнасць. З 1951 па 1954 і ў 1973г. пад Станкевічавай рэдакцыяй выходзіў навукова-літаратурны часопіс "Веда". Станкевіч на працягу ўсяго эміграцыйнага перыяду заставаўся таксама на прыкметных ролях у нацыянальна-грамадскім жыцці (доўгі час браў удзел у працы Беларуска-амерыканскага задзіночання, быў віцэ-старшынёй Беларуска-амерыканскага звязу). Паказваючы прыклад рэальнай помачы беларускай справе, Ян Станкевіч у апошнія гады жыцця з мэтаю падтрымкі беларусазнаўства заснаваў "Вялікалітоўскую (Станкевіч лічыў назву "Беларусь" навязанай Масквою) Фундацыю ймя Лява Сапегі". Памёр Ян Станкевіч 16 ліпеня 1976 года, пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку ў штаце Нью-Джэрсі.
« Последнее редактирование: 16 Сентябрь 2007, 02:07:25 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 2 3 4 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,077 секунд. Запросов: 20.