Вацлаў ІВАНОЎСКІ (25.5(7.6).1880, фальварак Лябёдка Лідзкага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н -- 7.12.1943, Менск), грамадзкі і паліт. дзяяч, выдавец, публіцыст. Католік.
Iх было 4 братоў: Юры быў поляк, Вацлаў беларус а Тадэуш : літовец. А Станіслав ?
Яны разумелі, што іх продкі былі ліцвінами ў гісторычным сэнсе.
У 1902 Вацлаў стаў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, потым Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 скончыў Пецярбурскі тэхналягічны інстытут. Доктар тэхналягічных навук (1909). Да 1913 на выкладчыцкай рабоце ў Пецярбургу.
У 1906-14 стварыў і кіраваў першым бел. выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша ваконца». Супрацоўнічаў з газ. «Наша доля» і «Наша ніва».
Дзеля таго, каб адрозьніць бел. лацінку ад польскай, ініцыяваў увядзеньне літар «c», «s», «z».
У 1913-15 у Вільні; працаваў у Сельскагаспадарчым таварыстве, кіраваў Беларускім выдавецкім таварыствам.
Удзельнік 1-га Ўсебеларускага зьезду 1917. У 1918 міністар асьветы ва ўрадзе БНР, які ўзначальваў А.Луцкевіч.
У траўні 1919 арыштаваны савецкімі ўладамі як закладнік і вывезены ў Смаленск. Пасьля вызваленьня адмовіўся ехаць у Польшчу, вярнуўся ў Менск, дзе працаваў загадчыкам літаратурна-выдавецкага аддзелу Менскага губэрнскага камісарыяту асьветы Літоўска-Беларускай ССР. Выдавец час. «Рунь». З сак. 1920 рэктар МВПІ.
З кастр. 1920 дырэктар дэпартамэнту грамадскага забеспячэння ва ўрадзе Сярэдняй Літвы Люцыяна Жалігоўского.
(Станислаў, стаў начальникам аддзела вайсковай мабілізацыі ў Дэпартамэнце ўнутранных справаў ва ўрадзе. Дырэкторам Дэпартамэнта Замежных справаў быў Юра.)
У 1922-39 прафэсар хімічнай тэхналогіі Варшаўскага Політэхнічнага Iнстытуту.
Ёго брат Тадэуш быў професарам заалогіі Ковенскага універсітэта. Юры быў сенаторам Рэчы Паспалітай ад ББСУ.
З восені 1939 выкладчык Віленскага ун-ту.
17.11.1941 прызначаны нямецкай адміністрацыяй намеснікам бургамістра Менску - галоўным чынам - справы асветы і культуры.
Падтрымліваў сувязі з Арміяй Краёвай. Забіты членамі спэцгрупы НКГБ СССР. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.
http://slovo.ws/urok/historyofbelarus/150/102.html