АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ ТРЭБА ІЗАЛЯВАЦЬ АД НАРОДА. НЕ СЬВЯТКУЙЦЕ ЯГО ФАЛЬШЫВЫЯ СЬВЯТЫ, НЕ ХАДЗЕЦЕ НА ЯГО ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ!Колькі разоў за гады лукашысцкага рэжыму людзі хадзілі на выбары, столькі разоў іх ашуквалі і хлусілі проста ў вочы.
Людзі нічога ня могуць зрабіць, бо кантроль за галасаваньнем фактычна ліквідаваны, у выбарчых камісіях толькі асобы, адабраныя рэжымам, яны лічаць галасы, як хочуць. Але што цікава: прымаюцца нават не фальшыва складзеныя пратаколы падліку галасоў у камісіях, а пратаколы галасаваньня — напісаныя наверсе, у рэжымнай адміністрацыі. Людзі і ня ведаюць, адкуль бяруцца тыя 83 адсоткі за “вусатага” і за ягоных лукашыстых.
То ці трэба хадзіць на такія выбары, калі ад беларуса нічога не залежыць, а ягоны ўдзел у галасаваньні выкарыстоўваюць толькі дзеля зручнай фальсіфікацыі. Пасьля выбараў лукашыстыя кажуць: “Людзі галасаваць прыйшлі? Прыйшлі. Галасавалі? Галасавалі. Галасаваньне тайнае? Тайнае.” Вось, маўляў, усе і прагаласавалі за лукашыстых. Усё, маўляў, падлічана. “Элегантная перамога”.
Але калі б беларусы галасаваць не прыйшлі? Што тады? Ну, вядома ж. Лукашыстыя зноў аформяць “элегантную перамогу”. Але цяпер ужо шыла ў мяшку не схаваеш, кожны ўбачыць, што тут за “выбары”. А гэта будзе азначаць, што ізаляцыя антыбеларускага рэжыму народам пачалася. Яна станецца незваротнай.
Нельга хадзіць на фальшывыя выбары і быць шырмай для ашуканцаў. Унутраная ізаляцыя рэжыму ад народа — вось галоўная задача байкоту выбараў і няўдзелу ў фальшывым галасаваньні. Трэба ствараць умовы, каб народ жыў, а рэжым здыхаў (а не наадварот, як робяць лукашыстыя).
Ніхто на фальшывыя выбары!
Ініцыятыва Беларуская Салідарнасьць
Зянон ПАЗЬНЯК

Добавлено: 31 Август 2012, 00:51:33
Віцебскага сябра КХП БНФ затрымалі за ўлёткі пра байкотПётр Сарапеня распаўсюджваў на Полацкім рынку ўлёткі «Не будзь скотам»
www.bielarus.net/archives/2012/07/24/2762100 улётак у актывіста забралі міліцыянты ў Чыгуначным РАУС, перадае «Радыё Свабода».
Паводле слоў Пятра Сарапені, яго затрымалі амапаўцы, забраўшы ўлёткі ў кагосьці з мінакоў:
«Я, вядома, улётак ім не даваў. Аднак я не адмаўляю, што раздаваў іх. Мяне адвезлі ў Чыгуначны РАУС, там ужо пачалі складаць пратакол. Але прыйшоў нехта з начальства, і ў мяне проста ўзялі тлумачэнні. Міліцыянты запісалі, быццам я раздаваў улёткі, «дзе адлюстоўвалася апазіцыйнае беларускай улазе меркаванне». Але я дапісаў сваёй рукой, што гэта ўлёткі «супраць антыбеларускай улады», так як у Беларусі не паважаецца родная мова і забараняецца агітацыя за байкот «выбараў», якія КХП БНФ лічыць фарсам».
Міліцыянты забралі ў Пятра Сарапені ўсе ўлёткі, іх апынулася роўна 100. Абяцалі аддаць праз тыдзень. На думку актывіста, супрацоўнікі міліцыі будуць высвятляць, дзе такія ўлёткі друкуюць і хто аддаў загад іх распаўсюджваць.
