www
|
--- Пакліканьне да Беларускае Краёвае Абароны пачалося 11 сакавіка 1944 году. Гэты тэрмін быў вызначаны загадам №1 Беларускае Цэнтральнае Рады ад дня 7 сакавіка 1944 г. За два дні на зборныя пункты зьявіліся ўсе мужчыны тых гадоў, якія падлягалі паклікань[н]ю, за выняткам тых, каторыя загадам Цэнтральнае Радыаслабаняліся ад пакліканьня. У павятовыя цэнтры — Слуцак, Старобін, Семежава, Копыль і Грэск ішлі аграмадныя абозы, на якіх случчакі зья[ж]джаліся да войска. Характэрным зьяўлялася арганізаванасьць і спакой. З кожнайволасьці паклікаемыя зьяўляліся разам і прадстаўляліся старшынёю воласьці ў прызыўныя камісіі. Першай цяжкасьцю ў пакліканьні было тое, што працаўнікі прыймовых камісіяў ня мелі мабілізацыйнага вопыту. Прыймовая праца зацягнулася да 14-га, а ў двух паветах нават да 15-га сакавіка. Але адсутнасьць вопыту прыймовых камісіяў была васпоўнена іх жаданьнем і арганізаванасьцю паклікаемых. Шмат іх абвяшчала сябе здаровымі, годнымі да службы ў войску і залічвалася ў аддзелы Краёвае Абароны без усякай прыймовае працэдуры. Усе ж тыя, хто павінен быў такую працэдуру прайсьці і не пасьпявалі зрабіць гэтага заадзін дзень, зьяўляліся ў камісію з самай раніцы чарговага дня. Камісіі не пасьпявалі рэгістрыраваць. Аблягчалася прыймовая праца тым, што паклікаемых ня трэба было правяраць адносна іх мандатных якасьцей, як гэта робіцца ў бальшавікоў праз розныя энкавэдыстскія, партыйныя, савецкія і іншыя досьледы. Цяпер людзі былі ўсе свае незалежна ад сацыяльнагапаходжаньня, роду заняткаў, прафэсіі і т.п. Бальшавікі пры ўсякім пакліканьні праяўляюць “бдительность” і сочаць за тым, каб у іх армію не папаў “ворожы элемэнт”. Дзеля гэтага яны зьбіраюць на кожнага паклікаемага весткі і дасьледуюць, хто такі быў яго дзед і прабабка, якую гаспадарку мелі яго прародзічы, кім быў ён і бацька да рэвалюцыі, ці быў на тэрыторыі, занятай “белымі”, хто з родзічаў быў ці ёсьць за граніцаю і ці мае ён сувязь зь ім,якую сувязь меў з расстрэляным дзядзькай і высланай цёткай, ці быў у палоне ў “белых”, ці пад судом, ці пакараны, колькі родзічаў пазбаўлена правоўці сядзіць у турмах і т.д. і т.д., прыстаўлялі да новага ваякі колькі патайных агэнтаў, а самога рабілі такім жа патайным даносчыкам на другога ваяку,сартавалі на “маланадзейных”, “ненадзейных”, “падазроных”, “падучотных” і так без канца, зацягваючы такім чынам працу на цэлыя тыдні толькі на пакліканьні якога-небудзь аднаго году. Бальшавікі баяліся падуласнага ім народу. Пры пакліканьні ў Беларускую Краёвую Абарону праца праходзіла так, нібы ўсе паклікаемыя былі сябрамі аднэй сямьі. Беларуская Цэнтральная Рада і беларускія мясцовыя ўлады неабмежавана верылі свайму народу. З першага і да апошняга дня пакліканьня з’яўляліся дабраахвотнікі і прасілі залічыць іх у Краёвую Абарону. ---
По Случчине (по материалам "Беларускі Рэзыстанс на старонках Камунікат"):
Загад аб пакліканьні ў Беларускую Краёвую Абарону, зразумела, стаў вядомы бандытам. Гэтыя валацугі па[с]прабавалі прапагандзіраваць супроць выкананьня загаду Цэнтральнае Рады. Вынікі гэтай прапаганды абярнуліся якраз супроць бандытаў. Напярэдадні пакліканьня ўцяклі з бандаў 620 чалавекмаладых случчакоў аднаго толькі Слуцкага павету, якіх бандыты гвалтам зацягнулі зімою ў лес і там трымалі іх пад вартаю і пад пагрозаю расстрэлаў. Усе гэтыя ўцекачы з бандаў зьявіліся ў Слуцак у першыя дні пакліканьня,каб залічыцца ў Беларускую Краёвую Абарону. Зразумела, што яны былі залічаны. Загадам Цэнтральнае Рады былі зволены ад пакліканьня кіраўнікі паветаў і валасьцей, некаторыя лекары і аграномы, інжынэрна-тэхнічныя кадры чыгуначнікаў, работнікі прадпрыемстваў вайсковай важнасці, настаўнікі івучні сярэдніх школ, паліцыянты і г.д., а таксама адзінокія працаўнікі ў сямьі і наогул вельмі патрэбныя ў прадпрыемствах работнікі. На зборныя пункты пакліканьня зьявілася 7740 чалавек, амаль у два разы больш таго, што былопатрэбна для ўкамплектаваньня аддзелаў. Не зьявілася па невядомых, але,як лічылася, па неўважлівых прычынах па Слуцкаму павету 4 чалавекі, па Старобінскаму — 41, па Семежаўскаму — 35, па Капыльскаму — 16 і па Грэскаму — 14. Гэта склала 1,4% ад усяго ліку тых, якія падлягалі пакліканьню. Большасьць іх прыпадае на хворых. Зьявілася 98,6%. Гэта было на справе ўсенародным выказаньнем волі супроць бальшавізму, за Вольную і Незалежную Беларусь, за Беларускую Цэнтральную Раду, словамза Радзіму без бальшавікоў, жыдоў і іншых чужынцаў.
|