Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Август 2025, 02:53:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #895304

Страниц  : 1 ... 20 21 23 24 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 73995 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #630 : 10 Сентябрь 2007, 18:27:37 »

Ещё интересная информация:
7 лютага 1944 года ў Слуцак прыехаў Прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады прафэсар Радаслаў Астроўскі. Случчыне і случчакам асабліва пашчасьцілаі з асобаю прэзыдэнта. Ён зьяўляецца случчаком. Ягоныя землякі хутка ўбачылі і пераканаліся, што Р. Астроўскі ёсьць беларус і случчак ня толькі папаходжаньню, але і па ўсёй сваёй натуры. Случчане былі ў гонары яшчэ і тым,што іменна Случчына дала Цэнтральнай Радзе гэтую асобу.

У той жа дзень 7 лютага ў Слуцку адбылася вузкая нарада з удзелам Прэзыдэнта Р. Астроўскага і кіраўнікоў паветаў Слуцкай акругі. Прысутнічала ўсяго 8 чалавек. Пытаньне стаяла толькі адно, — аб утварэньні абароны. Р. Астроўскі, як вопытны грамадзкі дзеяч, паставіў скромна пытаньне так: маскоўска-бальшавіцкія забойцы лютуюць на нашай зямлі; трэба тварыць сталую збройную абарону; ці зможам правясьці мабілізацыю і стварыць сваё войска? Усамым характары і тоне пастаноўкі Р. Астроўскім пытаньня чуўся перакананы і не выклікаючы ніякага сумлева адказ: безумоўна правядзем. Чуўся духСлуцкіх паўстанцаў, а ў натуры самога Астроўскага — дух случчака. На працягу двух гадзін нарады быў ня толькі дан станоўчы адказ на пастаўленаепытаньне, але абмеркаваны і таксама станоўча вырашаны грунтоўныя арганізацыйныя пытаньні мабілізацыі. Гэтыя пы[таньні] былі не такія ўжо лёгкія; справа йшла аб забясьпечэньні паклікаемых і іх сем’яў ад бальшавіцка-бандыцкага тэрору, аб афіцэрскіх кадрах, аб кашарах, вопратцы, харчаваньні, зброі, абсталяваньні, аб транспарту і інш. Самым лёгкім для Случчыны было пытаньне, — ці гатоў да мабілізацыі народ, ці пойдзе ён у войска. Гэтаепытаньне не выклікала ані жадных спрэчак і было вырашана надта хутка, бонарод даўно быў гатоў. А гэта галоўнае. Калі ж гэтае пытаньне ўсё такі ставілася, дык іменна таму, што прадугледжвалася мабілізацыю праводзіць не мэтадамі бальшавіцкага прымусу і тэрору, а толькі ў згодзе з усім народам,на падставе ягоных стыхійных імкненьняў і ягонае волі. А раз лёгка вырашана галоўнае, то прыватнасьці вырашаліся самі-сабой. Народ, які стыхійнагатоў да стварэньня свайго войска, які гатоў паслаць на бой сваіх лепшыхі дужэйшых сыноў, здолее вырашыць сваімі сіламі ўсе пытаньні ўтрыманьнятакога войска; бо яно зьяўляецца не чужынскаю сілаю прыгнечаньня народу, а сваім родным, собскім народным тварэньнем.

На другі дзень, 8 лютага 1944 году, у Слуцку адбыўся народны сход жыхарства Случчыны, на якім Прэзыдэнт Цэнтральнае Рады Р. Астроўскі выступіў з вялікай прамоваю аб становішчы і задачах беларускага народу. Такога сходу памногалюднасьці Случчына не бачыла з часоў 1917 году. Мімавольна ўспамінаюцца бальшавіцкія часы. І тады былі сходы, нарады, мітынгі, дэманстрацыі, паседжаньня і т.д. і т.д.; іх было занадта многа, так што і дыхаць не давалі. Але на іх тады людзей сілком цягнулі, агіціравалі, пагражалі, шпіёнілі, упаўнаважаных прызначалі, камуністым і камсамольцам спецыяльныя “нагрузкі” давалі, адсутных у газэтах працягвалі і што толькі не выраблялі, каб забясьпечыць прысутнасьць. Бо абрыдлі людзям бальшавіцкія сходы з іхашуканскаю балбатнёю. На сход 8 лютага 1944 года зьявілася з усёй акругі столькі прадстаўнікоў народу, што іх не магло ўмясьціць памяшканьне; яны запоўнілі сабою калідоры, двары і прылегаючую вуліцу. Яны зьявіліся толькітаму, што пачулі аб сходзе. Кожнаму хацелася паслухаць аб тым, як ягоны зямляк-прэзыдэнт афар[м]ляе ў сваім рэфераце народную думку. А думка была адна: ўзбраеньне народа, змаганьне за вольную і незалежную Беларусь, зьніштажэньне бальшавіцкіх забойцаў. У народнай думцы стаяла і такое пытаньне: чаму так позна? Прэзыдэнт даў адказ:

“Змагацца за сваю радзіму і за свой народ ніколі ня позна”.

Ня сум і сьлёзы аб новых падатках і новых “ворагах народу” бальшавіцкіхчасоў панесьлі з сходу людзі па вёсках усяе Случчыны, а надзею радасьці. Бо кожнае слова прэзыдэнта біла ва ўнісон усенародным жаданьням.

Пасьля гэтага ўсім стала зразумелым, што там у сталіцы Беларусі, у пакояхЦэнтральнае рады зараз жа пойдзе творчая праца па ператварэньню народных жаданьняў у жыцьцё.
 Улыбка
---
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 20 21 23 24 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,076 секунд. Запросов: 20.