Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 17:58:02
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #895243

Страниц  : 1 ... 20 21 23 24 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 73942 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #630 : 10 Сентябрь 2007, 18:07:36 »

Ну например:
У жніўні-верасьні 1941 году падпольле БНП ствараў Усевалад Родзька, які трымаў сувязь непасрэдна з Гадлеўскім. Ён правёў некалькі сходаў маладых беларускіх дзеячоў зь Менску і правінцыі, дзе знаёміўся зь імі, пераконваў у неабходнасьці падпольнай барацьбы. З найбольш дзейнымі адбываліся нарады ў вузкім коле. Не мог не патрапіць у лік гэтых найбольш надзейных людзей і Дзьмітры Касмовіч. У сваіх успамінах ён занатаваў:

“21-га жнівеня 1941 г. на былой кватэры Галоўнакамандуючага Беларускага Адцінку Чырвонай Арміі ў Менску сабраліся на тайную нараду Дзімітры Касмовіч, Міхась Вітушка, Усевалад Родзька і Юліян Саковіч, каб разважыць створаную палітычную сытуацыю на Беларусі і выпрацаваць плян і тактыку змаганьня за незалежную і вольную Беларускую Дзяржаву.

Пасьля ўсебаковага аналізу ўсіх тагачасных палітычных і вайсковых падзеяў было аднадумна сьцьверджана:

1. Мэта Гітлера ёсьць каланізацыя і паняволеньне Беларусі,

2. Беларускі народ павінен выкарыстаць вайну для сваёй мэты — аднаўленьня Вольнай Беларускай Дзяржавы,

3. Для ажыцьцяўленьня гэтай мэты патрэбная ёсьць Беларуская Збройная Сіла,

4. Нямецкая армія ў барацьбе з Масквою і Заходнімі Дзяржавамі аслабее. Гэтую хвіліну павінен выкарыстаць беларускі народ для аднаўленьня незалежнасьці Беларусі,

5. Камуністычная Масква ёсьць ворагам № 1 беларускага народу, фашыстоўская Нямеччына — ворагам № 2,

6. Беларускі народ яшчэ слабы, каб змагацца адкрыта супраць гэтых двух ворагаў,

7. Палякі, захапіўшы ў свае рукі цывільную адміністрацыю і ОД у Заходняй Беларусі, фальшывымі абвінавачваньнямі аддаюць немцам на расстрэл або самі страляюць беларускі патрыятычны актыў,

8. Заходнія Дзяржавы не зьяўляюцца ворагамі беларускага народу і беларускі народ не змагаецца супраць гэтых Дзяржаваў, аб чым яны павінны ведаць,

9. Заходнія Дзяржавы павінны разумець вялікую небясьпеку, якая пагражае ўсяму сьвету з боку імпэрыялістычна-камуністычнай Масквы і павінны будуць гэтую небясьпеку ліквідаваць,

10. Патэнцыяльнымі саюзьнікамі беларускага народу зьяўляюцца паняволеныя Масквою народы, якія змагаюцца за сваю незалежнасьць і прызнаюць права беларускага народу на аднаўленьне вольнай Беларускай Дзяржавы ў яе этнаграфічных граніцах.

ПАСТАНОЎЛЕНА:

а) Стварыць тайную антыкамуністычную і антыфашысцкую арганізацыю — Беларускую Незалежніцкую Партыю, якая-б згуртавала ў сваіх радох найбольш адданых беларускіх патрыётаў, заданьнем якіх ёсьць імкнуцца арганізаваць беларускія вайсковыя адзінкі з мэтай аб’яднаць іх у адну Беларускую Вызвольную Армію, якая павінна змагацца за аднаўленьне Беларускай Народнай Рэспублікі і бараніць яе граніцы,

б) выціскаць палякаў і расейцаў з адміністрацыйных пасадаў і ОД, і замяніць іх беларусамі. Гэтакім чынам не дапушчаць да польскіх і бальшавіцкіх правакацыяў адносна беларускага насельніцтва,

в) навязаць кантакт з прыязнымі паняволенымі Масквою народамі і Вольным Сьветам,

г) імкнуцца ўтварыць тайны Урад Беларускай Народнай Рэспублікі.

Затым абгавораны былі падставовыя пункты Праграмы Беларускай Незалежніцкай Партыі (БНП). Мэтай БНП было аб’яднаць увесь беларускі народ у этнаграфічных межах Беларусі і абнавіць Беларускую Народную Рэспубліку, дзе-б кожны яе грамадзянін павінен быць поўнасьцю свабодным і роўны ў правох і абавязках. Становячы прымат духовы над матэрыяльным і разумеючы, што царква служыць разьвіцьцю маральна-духовых вартасьцяў чалавека, дзяржава мусіць, пры поўнай свабодзе веравызнаньняў, усебакова падтрымоўваць царкву.

Зямельнае пытаньне павінна быць вырашано ў карысьць беларускага сялянства; 8-мі гадзінная праца і ахова малалетніх ад працы павінна быць гарантаванымі законам для ўсіх працоўных і малалетніх жыхароў Беларусі; асьвета, забясьпячэньне старасьці, хворых, матак і сірот і іншыя правы для насельніцтва Беларусі павінна пазытыўна вырашыцца на карысьць ўсіх жыхароў Беларусі і г. д. Сябры — арганізатары БНП добра разумелі, што ніхто з чужынцаў ня дасьць беларускаму народу вольнасьці, а яе трэба самым здабыць.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 20 21 23 24 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,077 секунд. Запросов: 20.