Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 18:00:26
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #888655

Страниц  : 1 ... 20 21 23 24 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 73943 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #630 : 07 Сентябрь 2007, 18:09:59 »

— Наместнік, это вам рыба! Я прівел вам большіх асобых военных спеціалістов с саветской арміі...

Саветчыкі павайсковаму засалютавалі ды прадставіліся. Падаўшы ім руку, я папрасіў іх сесьці. Гутарка ішла вёртка, мы жартавалі на ўсе лады. Выявілася, што гэта былі людзі адукаваныя, культурныя. Разьвітваючыся зь імі я абяцаў даць адказ за два-тры дні.

У міжчасе была нарада зь беларускімі прадстаўнікамі, як паступаць з савецкімі вайскавікамі, якія могуць быць і добрымі, і агентамі. На нарадзе былі галасы, што гэта радыёнаўскія шпіёны, хоць яны й адракаюцца ад бальшавізму.

Калі пра гэта пазьней даведаўся Перамыкін, ён гарлапаніў:

— Віш, как Белорусы преследуют нашіх православных русскіх, даже спеціалістов не берут к себе!

Мабілізацыю мы правялі адно ў 6 раёнах. У трох іншых, дзеля розных прычынаў, не праводзілі. Раён Жодзішкі намінальна належыў да Галоўнага Камісарыяту Беларусі. Аднак пасьля нападу на Жодзішкі польскіх збройных аддзелаў ды расправы над мясцовай адміністрацыяй і паліцыяй, Немцы паставілі там лятувіскую роту ды далучылі гэты раён, разам з раёнамі Ашмяна ды Сьвір, да Камісарыяту Лятувы.

У раёне Мядзела мы не праводзілі мабілізацыі, бо гэты раён, багаты ў лясы й балоты, меў засільле савецкіх бандаў, і гэта тварыла небясьпеку для сем'яў змабілізаваных. Само Мядзела было абведзенае, як цьвярдыня, баявымі бункярамі. Ахоўвала яго 200 Немцаў і 250 чалавек беларускай самааховы.

У Валожыне таксама не праводзілася мабілізацыя на просьбу Ю.Мурашкі, які быў там раённым начальнікам. Справа прадстаўлялася гэтак, што пад канец мабілізацыі да мяне ў намесьніцтва зьявіўся Мурашка ды казаў:

— Я не праводзіў у сябе мабілізацыі, і думаю, што няма патрэбы. У мяне ад паўтара году пад аружжам 250 чалавек Самааховы. Няма афіцэраў, зброі й адзежы. — З гэтым я згадзіўся ды выслаў рапарт у вайсковы аддзел БЦР у Менск.

Агулам у Вялейскай акрузе было змабілізавана каля 15000 жаўнераў. Аднак Немцы далі зброю толькі на тры тысячы чалавек. Таму рэшту давялося звольніць да часу новых загадаў.

He зважаючы на недахоп зброі, вайсковага выснашчэньня, памешканьняў, настрой у беларускім войску быў бадзёры, патрыятычны. Была вера, што калі народ будзе мець сваё войска, дык здабудзе й сваю дзяржаву. Вось таму падрыхтова да складаньня прысягі 25 Сакавіка йшла асабліва напружана.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 20 21 23 24 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,071 секунд. Запросов: 20.