Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 23:58:06
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #888650

Страниц  : 1 ... 20 21 23 24 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 73976 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #630 : 07 Сентябрь 2007, 18:07:58 »

Весь раздел о  "БЕЛАРУСКАЯ МАБІЛІЗАЦЫЯ" -

Напачатку сакавіка 1944 году я дастаў з БЦР загад падрыхтаваць у акрузе памешканьні-казармы на прыблізна 20000 жаўнераў, што хутка будуць змабілізаваныя. Мы агледзілі школы, народныя дамы ды іншыя будынкі ў самой Вялейцы й у паветах. Аж тут на табе! — Немцы на другі ўжо дзень занялі некаторыя нашы будынкі для Казакоў, якіх нейдзе ля Себежа ўзялі ў палон. Былі яны ў лягеры палонных у Латвіі, цяпер-жа выявілі ахвоту змагацца з бальшавізмам.

Вось і яны, Казакі з-над Дону! Іхны табар падобны быў да цыганскага: мужчыны рознага веку, жанчыны, дзеці. Страявых жаўнераў коньнікаў было каля 120, а ўсіх — да 200 чалавек. Падначаленыя яны былі нейкай асобнай нямецкай камандзе.

Мясцовыя Немцы сустрэлі гэтых новых расейскіх калябарантаў няпрыхільна. Яны добра помнілі нядаўна ліквідаванага ў Вялейшчыне Радыёнава зь ягоным расейскім "вызвольным корпусам" з палонных, што з "саюзьнікаў" Немцаў сталі іх зраднікамі, перайшлі да савецкіх партызанаў, ды ў Глыбоччыне, Каралеўшчыне й іншых раёнах нападалі й на Немцаў, і на беларускае жыхарства. Толькі Перамыкін цешыўся з казацкай ватагі. Мы, Беларусы, трымаліся на ўсякі выпадак напагатове. I чакаць доўга ня прыйшлося. Пасьля двух тыдняў ватага ноччу села на вазы й коні ды па даўгінаўскім гасьцінцы накіравалася ў лясы. Немцы спачатку ня сьцямілі ў чым тут справа. Казалі, што Казакі выйшлі на ваенныя заняткі. Тыя-ж далучыліся тымчасам да партызанскіх бандаў.

8-га сакавіка 1944 году мы разарвалі лісты з БЦР з загадам аб мабілізацыі вызначаных гадавікоў у Беларускую Краёвую Абарону (БКА). Праца закіпела. Трэба было змабілізаваць аж 14 гадавікоў ды ў сьпешным парадку. Усюды па мястэчках мы вызначылі прызыўныя пункты з камісіямі. Сама мабілізацыя пачалася 10 сакавіка. На зборных пунктах камісіі пераглядалі змабілізаваных. Няздольных і шматдзетных звальнялі ад абавязку ваеннай службы.

Немцы былі заскочаныя масавай яўкай змабілізаваных. Былі й бальшавіцкія правакацыі. Так, з адной вёскі ў партызанскім валоданьні зьявіўся толькі гарбаценькі чалавек, пасланы відавочна з насьмешкай на нашую вайсковую акцыю й для шпіянажу. З суседніх вёсак камісіі данясьлі, што "гарбаценькі" — агент партызанскіх бандаў. Яго затрымалі ды выслалі ў Нямеччыну на працу.

Мабілізацыя трывала тры дні й набрала ў Вялейскай акрузе каля 15000 чалавек, а па ўсёй Галоўнай Акрузе Беларусі — каля 100000. У самой Вялейцы было згрупавана каля 6000. Усе падрыхтаваныя будынкі былі перапоўненыя. Бурмістр Чалоўскі біўся як рыба аб лёд, каб даць жаўнерам харч, пасьцель, абутак. На ўзбраеньне Немцы далі толькі 7 куляметаў, 1 200 старых італьянскіх, аўстрыйскіх і савецкіх стрэльбаў, ды колькі аўтаматаў. Амуніцыя выдзялялася дзясяткамі на чалавека; далі й колькі гранатаў. Ня было, зразумела, ніякіх танкаў, панцырнікаў, артылерыі, самалётаў.

Што ў гэткіх умовах маглі рабіць змабілізаваныя жаўнеры? Немцы назіралі змабілізаваных ды маўчалі. Ды з аружжам і ім самым было ўжо крута. Аж да свайго адыходу Немцы не адважыліся даць беларускаму войску поўнага ўзбраеньня, вайсковага аснашчэньня, ды навет і не скарыстоўвалі яго ў шырэйшым маштабе. Тармазіла іх відавочна ўсё яшчэ нацыская ідэя, што Немцы не павінны дзяліцца з падбітымі народамі ні аружжам, ні перамогай. Трэба думаць, што яны таксама не давяралі, падазравалі, што мы хінёмся ў бок Аліянтаў.

Войска змабілізаванае, няма зброі, ваеннага рыштунку, умундураваньня, абутку, толькі харчы. А тут яшчэ цімала розных асаблівых выпадкаў. Вось, прыкладам, змабілізаваны брат, а ў сям'і сястра псыхічна хворая, ня мае апекі. У гэткіх выпадках Немцы псыхічна хворых стралялі. Што рабіць? Загадаў прывесьці гэну сястру на мэдыцынскі агляд. Тры дні пазьней зьявіўся да мяне той дзяцюк зь недаразьвітай сястрой і солтысам. Паглядзеў я на дзяўчыну, пагутарыў зь ёю. Аказалася, што яна толькі прыдурнаватая, ня здольная кіраваць гаспадаркай. Прыйшлося брата адпусьціць з БКА.

Мелі мы клопаты й з чужаземцамі. Змабілізаваны быў адзін афіцэр Украінец, які паводля закону ня меў абавязку вайсковае службы. Ды ён сам хацеў быць у нашых збройных сілах, дык ці магчыма было яму адмовіць? Іншы, афіцэр Маеўскі, аказаўся Палякам, яго, згодна зь інструкцыяй, я звольніў. БКА ня мела права прыймаць у свае рады грамадзян іншых нацыянальнасьцяў. Змабілізаваныя радавыя Палякі адсылаліся ў існуючыя ўжо пад нямецкім кіраўніцтвам польскія аддзелы. Гэтак польскі аддзел, што быў пад камандай фон Розэна, з 35 чалавек узрос да 60-ці. Каля Крывічоў стаяла таксама лятувіская рота. Дачыненьні з гэтымі й нашымі аддзеламі, за выняткам Жодзішак, былі прыязныя.

Зьявіліся да мяне й два савецкія афіцэры, Расейцы, маёр Юшын ды паручнік Махеймов. Справа выглядала гэтак: Перамыкін, кіраўнік крымінальнай паліцыі, прадставіў нам двух савецкіх вайскавікоў. Адзін, малодшы, выглядаў на эўрапэйца, другі-ж — на азіята-Кіргіза. Зь ягонай паходкі й выгляду адчувалася энкавудыская выпраўка. Перамыкін, які прывёў да мяне гэтых тыпаў, казаў:
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 20 21 23 24 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,081 секунд. Запросов: 20.