Вот, что мне импонирует (уже цитировал в другой теме):
Глыбока памылковым трэба прызнаць ідэю існавання абсалютнай свабоды чалавечай асобы. Нашае разуменне нацыяналізму ўгрунутавана ў цвёрдым усведамленні таго, што ніводная чалавечая істота не свабодная рабіць так, як ёй таго пажадаецца – бо нічым не акрэсленая свабода знішчыла б волю Нацыі ды загубіла б яе самую праз драбненне велічнага нацыянальнага арганізму на аўтаномныя адзінкі-індывідумы, апантаныя эгаістычнымі жарсцямі. Той, хто абвяшчае прыярытэт ўяўнай “свабоды усіх ад усяго”, ёсць нікім іншым як правадніком дэструкцыі і хаосу, што свядома маніпулюе чалавечай слабіною. Яны – усе, хто імкнецца скасаваць герархію як падмурак нашае Нацыі і Дзяржавы, зьяўляюцца ворагамі беларускага нацыяналізму і беларускіх нацыяналістаў як адзіных абаронцаў чыстай крыві і апошніх рупліўцаў нашае святарнай глебы.
Чалавечая свабода для нас азначае зусім адваротнае, чым жыццё адно дзеля ўласнага самазадавальнення і камфорту. Нашая свабода не азначае, што можна ратаваць сваё жыццё, падараванае адзінай мацеркай-Нацыяй, за кошт інтарэсаў Нацыі. Свабода – гэта калі чалавек ідзе ў кірунку, пазначаным ягоным доўгам. Адзіны ж вышні доўг чалавек атрымлівае, пачуўшы загад Нацыі. Тыя ж, хто не разумее гэтага або не чуе – парабкі сваіх жарсцяў і сваіх свалатных душонак.
Свабодны чалавек служыць інтарэсам Нацыі, ён ганарлівы і шчыры ды зьяўляецца апірышчам для ўсіх астатніх. Сапраўды свабодны чалавек узвышаецца па-над сабою, па-над сваёй “чалавечай, надта чалавечай” істай, ён накіроўвае свой шлях да сонца і зораў, стае нацыянальным героем. Ён падпарадкоўваецца і трывае тады, калі іншыя трызняць, але тое падпарадкаванне толькі узвышае яго ды робіць напраўдзе свабодным. “Тое, што не забівае нас, але імкнецца, робіць нас мацнейшымі” (Фрыдрых Ніцшэ).
Няма ніякіх агульных універсальных чалавечых правоў і свабодаў, ёсць толькі тое, чым уганароўвае нацыя сваіх сыноў і дачок. Таму мы рашуча абвяшчаем, што адзіная існая для нас свабода – Беларуская Свабода, свабода бараніць і загінуць у імя сьвятой Айчыны. Мы, Беларуская Партыя Свабоды, зьяўляемся Партыяй Беларускай Свабоды. Нашая свабода пачынаецца тады, калі беларус узвышаецца па-над шэрым натоўпам, калі голасна прысягае на поўную вернасьць служэньню Нацыі. Калі, нарэшце, абвяшчае, што ён – у першую чаргу беларус, а ўжо потым чалавек.
Мне падаецца, што пакуль гэта далёка не дэспатызм
Это деспотизмус демократикус
