Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
17 Август 2025, 10:14:05
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Поколение 90-х
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #877382

Страниц  : 1 2 3 5 6 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Поколение 90-х  (Прочитано 20693 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #90 : 03 Сентябрь 2007, 20:00:39 »

Цитировать
Ты не факт озвучил- ты в лужу пёрнул. Очень громко получилось это факт.  
+1
Опять великополяки и великоруссы затянули свою песню про затюканого и памяркоунага  Смеющийся

Цитировать
Верь и прибывай в неге своих мыслей. Чиновники всегда будут думать (сначала) о своем кармане, а уж потом о тебе и тебе подобных.  
Еще раз говорю, не путай политику и свободу. Это взаимоисключающие вещи. Тот кто работает на кого-то ни когда не свободен.
Вот за что я не люблю либерализм... и носителей либеральных идей (зачастую тех, которые об этом (о ношении) и не подозревают (как мне кажется))...

Беларуская свабода
Глыбока памылковым трэба прызнаць ідэю існавання абсалютнай свабоды чалавечай асобы. Нашае разуменне нацыяналізму ўгрунутавана ў цвёрдым усведамленні таго, што ніводная чалавечая істота не свабодная рабіць так, як ёй таго пажадаецца – бо нічым не акрэсленая свабода знішчыла б волю Нацыі ды загубіла б яе самую праз драбненне велічнага нацыянальнага арганізму на аўтаномныя адзінкі-індывідумы, апантаныя эгаістычнымі жарсцямі. Той, хто абвяшчае прыярытэт ўяўнай “свабоды усіх ад усяго”, ёсць нікім іншым як правадніком дэструкцыі і хаосу, што свядома маніпулюе чалавечай слабіною. Яны – усе, хто імкнецца скасаваць герархію як падмурак нашае Нацыі і Дзяржавы, зьяўляюцца ворагамі беларускага нацыяналізму і беларускіх нацыяналістаў як адзіных абаронцаў чыстай крыві і апошніх рупліўцаў нашае святарнай глебы.
Чалавечая свабода для нас азначае зусім адваротнае, чым жыццё адно дзеля ўласнага самазадавальнення і камфорту. Нашая свабода не азначае, што можна ратаваць сваё жыццё, падараванае адзінай мацеркай-Нацыяй, за кошт інтарэсаў Нацыі. Свабода – гэта калі чалавек ідзе ў кірунку, пазначаным ягоным доўгам. Адзіны ж вышні доўг чалавек атрымлівае, пачуўшы загад Нацыі. Тыя ж, хто не разумее гэтага або не чуе – парабкі сваіх жарсцяў і сваіх свалатных душонак.
Свабодны чалавек служыць інтарэсам Нацыі, ён ганарлівы і шчыры ды зьяўляецца апірышчам для ўсіх астатніх. Сапраўды свабодны чалавек узвышаецца па-над сабою, па-над сваёй “чалавечай, надта чалавечай” істай, ён накіроўвае свой шлях да сонца і зораў, стае нацыянальным героем. Ён падпарадкоўваецца і трывае тады, калі іншыя трызняць, але тое падпарадкаванне толькі узвышае яго ды робіць напраўдзе свабодным. “Тое, што не забівае нас, але імкнецца, робіць нас мацнейшымі” (Фрыдрых Ніцшэ).
Няма ніякіх агульных універсальных чалавечых правоў і свабодаў, ёсць толькі тое, чым уганароўвае нацыя сваіх сыноў і дачок. Таму мы рашуча абвяшчаем, што адзіная існая для нас свабода – Беларуская Свабода, свабода бараніць і загінуць у імя сьвятой Айчыны. Мы, Беларуская Партыя Свабоды, зьяўляемся Партыяй Беларускай Свабоды. Нашая свабода пачынаецца тады, калі беларус узвышаецца па-над шэрым натоўпам, калі голасна прысягае на поўную вернасьць служэньню Нацыі. Калі, нарэшце, абвяшчае, што ён – у першую чаргу беларус, а ўжо потым чалавек.
Так, на шляху да Беларускай Свабоды трэба шмат ахвяраваць, бо, пэўна ж, няма ў свеце іншай нацыі, што гэтак паярэмленая нацыянальна і сацыяльна. Таму і свабода нашая – шляхетнае імкненне да доўгу. Свабода кожнага нацыяналіста індывідуальная, але толькі згуртаваўшыся ў Партыю, – маем шанец, нават страціўшы колькі сваіх верных герояў-паплечнікаў, выратаваць Нацыю. Калі не зробім гэтага, згубім і таварышоў-камрадаў, і Нацыю. Формула беларускай свабоды: Асоба дзеля Нацыі, Нацыя дзеля Асобы. Толькі тады асоба можа спадзявацца на асабісты прывілей, дараваны Нацыяй, – праз уласныя ахвярапрыносіны на алтар маці-Нацыі.
Нацыяналісты сёння патрэбныя цвёрдыя бы сталь і здольныя сапраўды на ўсё. Яны павінны быць трывалейшымі за ўсё тое, што можа наўзамен лісліва прапанаваць астатні свет. Праз гэткіх паўстане цягліцавы абрыс лёсу нашае Радзімы. Хочаш ты стаць далучаным да ліку абраных – тых, хто пакаштаваў прысмак Беларускай Свабоды, ці аддаеш перавагу марнаму гібенню? Беларусь павінна быць краінаю моцных, мужных, трывалых.
Табе не падабаецца нашае разуменне свабоды, ты хочаш больш “правоў” і “гарантыяў”? Тады запытайся ў сябе: а хто ты такі, каб патрабаваць у Нацыі гэтага, што зрабіў ты для Бацькаўшчыны, чым ахвяраваў ты дзеля яе ў цяжкую часіну? Калі ты можаш адказаць на гэта з гонарам і высока ўзнятай галавой – тады ты маеш права на гонар быць адораным шляхетным станам і стаць поплеч з намі ў далейшай барацьбе за вышнюю Ідэю. Калі ж не – ты не маеш права прэтэндаваць на штось вышэйшае ад таго, што маеш.
© Нацыя, 2001
« Последнее редактирование: 03 Сентябрь 2007, 20:10:13 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 2 3 5 6 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,105 секунд. Запросов: 20.