Беларусь стаіць перад жорсткім выбарам: ці трапіць у палітычную і каланіяльную залежнасць ад Расіі, ці змагацца і будаваць незалежную дэмакратычную дзяржаву ў Еўропе.
Згодзен.
Першы шлях, і гісторыя пра гэта сведчыць, — шлях нацыянальнага прыніжэння, эканамічнай адсталасці і духоўнай дэградацыі, страта ўласнасці, незалежнасці і свабоды.
Згодзен.
Другі шлях — ліквідацыя дыктатарскага рэжыму і перспектыва нацыянальна-культурнага адраджэння, эканамічнага дабрабыту і грамадскага спакою.
Сраць Эўропе на нашае адраджэньне.
Беларусь — адна з найбагацейшых краін Еўропы па прыродных, культурных і тэрытарыяльных рэсурсах. Насельніцтва Беларусі — працавітае і адукаванае.
Згодзен
Мы ставім задачу ўмацаваць незалежнасць і пабудаваць беларускую дзяржаву на грунце дэмакратыі, культуры і права; беззваротна выйсці на шлях духоўнага нацыянальнага развіцця, эканамічнага і культурнага прагрэсу.
карэкцыя: мы ставім задачу стварыць у Беларусі бачнасьць дэмакратыі і нацыянальнага адрэджэньня, каб увесь сьвет вырашыў, што ў Беларусі ўсё ОК, а потым мы зачынім вочы на працягваючуюся акупацыю Беларусі, як ужо аднойчы зачынілі вочы на акупацыю Чачэніі.
чего еще нам надо ?
Мне патрэбна НЕЗАЛЕЖНАЯ Беларусь. Мне патрэбна Беларусь, якой ня будуць кіраваць маскоўскія падсоскі з Рады Эўропы, мне патрэбна Беларусь, якой будуць кіраваць БЕЛАРУСЫ.