Адказ на гэтае прынцыповае пытанне адназначны і просты, як парасячы хвост - народу гэтая апазіцыйна-мышыная валтузня глыбока да дупла. Адно толькі раздражняюць, калі хадакоў у Бруксэлю па санкцыі запускаюць.
Вядома, народу да аднаго месца валтузня псэўдааппазіцыі. А санкцыі раздражняюць не народ, а рэжым.
Хто б сумняваўся. Я цябе ўжо дачасна віншую - З перамогай цябе, пабядзіцель!
Дачасна ня трэба, бо калі рэальна прыйдзецца віншаваць- цябе ўжо ня будзе так смешна.
І адкуль, усё-такі, у яго на гэта ўсё грошы? Head, ты як асоба духоўна прыбліжаная да "ампаратара", г.з. гіганта праўдзівай апазіцыйнай думкі, мусіш валодаць інфой: хто яго там утрымлівае? На чые грошы ён кніжкі выдае, у рэстарацыі ходзіць і "інтэнсіўна займаецца палітыкай"? Мо, спадчына па заможным стрыечным дзеду?
Не, лепш ты мне адкажы: адкуль грошы ў Лукі на гадзіннік за 16 тыс. даляраў? У сыноў таксама гадзіннічкі не з танных. Ілі дзе, напрыклад, грошы ад продажу зброі, якой вельмі шмат засталося з савецкага часу? Чо ты прыцапіўся да якойсці кніжачкі невялікага тыражу? Дзе ты ў Пазняка з ў КХП-БНФ убачыў вялікія грошы?? Так, што гэта свінства лезті камусьці ў кішэню. Нікога не здзівіць, калі вы з ніхто пойдзеце ў рэстарацыю ды нажрэцеся там. Але па тым, што вы робіце бачна, што грошы тут есць і самае галоўнае адкуль яны...
Зянон Пазьняк:
Не трэба 150 міліярдаў даляраў Беларусі, ёй хопіць і 10-ці, каб стаць на ногі як дэмакратычнай краіне. Дапамажіце беларускай дэмакратыі.
Ніводнага даляра, ніводнага цэнта беларуская дэмакратыя не атрымала з Захаду. А што атрымала “Салідарнасць”? Гэта сакрэт? Не, гэта не сакрэт. Яе падтрымлівалі цераз фонды. Ніводнага цэнта не атрымала беларуская дэмакратыя. Вынік – маем фашысцкі рэжым на Беларусі, выхваляюць Гітлера, Расія ўжо, што хоча, тое і робіць. Робіць сваю міжнародную палітыку, пашырае сваю імперыю. А Захад не хацеў даць ні цэнта на беларускую дэмакратыю. Але дачакаюцца, (01:02:00) кветачкі яшчэ наперадзе. І вымушаныя будуць укласці ў сотні разоў болей. Але тады ўжо пройдуць гады. І гэты рэжым умацуецца.
Таму што мы, Народны Фронт, фактычна, увесь час працуем у нелегальным становішчы.
Мы, фактычна, без сродкаў. Я ж кажу, (01:15:00) з Захаду – ні цэнта. Унутранных паступленняў няма, таму што сочаць за кожным чалавекам. Ніякі бізнэсмэн не можа дапамагчы. Цяпер закрылі рахункі, закрыта ўсё. І тым не меньш мы дзейнічаем. Як? З голымі рукамі ідзем на гэтых падонкаў у бронежылетах. Прабіваем сваёй крывёй. Такі вось пратэст. Таму што закрытая і прэса, і ўсё астатнее. І змагаемся такім чынам. Намагаемся наладзіць выпуск улётак ды іншых сродкаў. Вось у такой сітуаціі мы змагаемся.
http://oralhistory.org.ua/interview-ua/417/
Добавлено: 26 Июнь 2012, 03:54:37
Паракуліць рэжым можна байкотамРаскол Фронта і пераход часткі ягоных кіраўнікоў на пазыцыі “прагматызму” (варыянт “рэаль-палітык”) і касмапалітычнай дэмакратыі (а, фактычна, прарасейскай) стаўся ганебнай дэманстрацыяй палітычнай слабасьці ў шэрагах нацыянальнага руху, адсутнасьцю імунітэту на магію грошай, на ўплывы чужой палітыкі.
На сёньняшні дзень (паўтаруся ізноў) пры дамінацыі рэжымнай дэмапазыцыі – нацыянальнай пэрспэктывы ў Беларусі няма.
Акрамя нацыянальна-адраджэнскай (кансэрватыўнай) часткі Фронту, што ж засталося здаровага ў нашым палітычным грамадзтве?
Застаўся наш разумны народ, нашыя добрыя (няхай сабе і запалоханыя рэжымам) беларускія людзі. Шостым пачуцьцём яны адчулі фальш і небеларускасьць вікаўскай апазыцыі і ніколі не падтрымлівалі яе, бачачы, што яна выглядае яшчэ горш за рэжым. І як толькі ні абзываюць гэтыя абстрактныя дэмакраты нашых людзей за тое, што тыя не падтрымліваюць іхных “дэмакратычных” памкненьняў: і “электаратам”, і “чаркай і шкваркай”, і “статкам”, і “халуямі”, і нават “быдлам”. Але людзі паводзяць сябе адэкватна, не падтрымліваюць прадажных. Ізноў жа, шостым пачуцьцём яны адчулі, што калі такіх пусьціць ва ўладу, можа стаць яшчэ горай. Адчулі правільна. Хвала ім.
Для нас жа, фронтаўцаў, для нашай народнай партыі (КХП – БНФ) самае важнае тое, што нашая пастаянная дзесяцігадовая праца па прапагандзе байкоту не мінула дарма. Пасіўны байкот ужо пачаўся. З 2008 года людзі перасталі хадзіць на выбары. Задача ператварыць гэты настрой людзей у актыўны байкот, працягам якога мусіць стаць патрабаваньне новых выбараў па закону – без удзелу Лукашэнкі. Гэты тэзіс трэба паставіць ужо цяпер.
Вось вам вынік, першая узнагарода за жмудную працу. Ад нас адабралі ўсё, загналі ў падпольле, але дзесяць гадоў сістэмнай асьветніцкай і нуднай нябачнай палітычнай працы зь людзьмі далі эфэкт (адначасна мы стварылі Народны мэмарыял Курапаты). Маятнік зрушыўся. Байкот мабілізуе людзей і даканае рэжым. Рэжым шалёна баіцца байкоту, бо тады фальсіфікацыйная машына глохне. Немагчыма тайна сфальсіфікаваць пустату (калі людзі ня прыйдуць галасаваць). Прыдзецца хлусіць яўна. А гэта ўсім відаць. Тады рэжымная хлусьня робіцца чыньнікам пратэстнай кансалідацыі людзей, бо ўсе ўбачаць, што ўзурпатар ня мае падтрымкі і лжэ.
Маніпуляцыі з законам не дапамогуць. Ліквідацыя бар’еру колькасьці прагаласаваных ня выратуе. Наадварот аблегчыць байкот. “Усенароднага прызнаньня” і “элегантнай перамогі” стварыць больш ня ўдасца. Для ўзурпатара застаецца грубая, ўсім бачная (і даказуемая) хлусьня альбо сілавы варыянт. Абодва варыянты дрэнныя для рэжыму і фатальныя асабіста для Лукашэнкі.
Галоўнай задачай ўзурпатара на выбарах будзе любым спосабам захаваць уладу. Лукашэнка дайшоў да таго, што пачаў нават публічна пагражаць расправай, маўляў, “в случае чего” так дасьць, што “мало не покажется” (выступ у “палатцы”). Гэта вельмі безадказная заява, бо “в случае чего”, калі ён яшчэ пралье нашу кроў і каго-небудзь заб’е, то спакойныя беларусы (а я іх добра ведаю) павесяць яго за ногі, як Мусаліні, і яму ня тое, што здасца мала, а стане дастаткова (яму і ўсёй яго камарыльлі).
У заключэньне мушу зрабіць адну асьцярожную заўвагу. Пры варыянце масавага няўдзелу ў галасаваньні і масавых патрабаваньняў (калі ўзурпацыя пачне трашчэць), вельмі важна вылучыць тады беларускую альтэрнатыву. Калі такога не адбудзецца і альтэрнатыва будзе ніякай альбо чужой, тады перамены могуць стацца горшыя, чым рэальнасьць, і хутка прывядуць (могуць прывесьці) да страты эканамічнага (а потым і палітычнага) суверэнітэту дзяржавы (нельга забывацца пра агрэсіўны чыньнік гэбісцкай Расеі). У тым часе можа ўзьнікнуць выбар: пакінуць слабы беспэрспэктыўны рэжым і захаваць грамадзкі патэнцыял уздыму супраць рэжыму, каб гарантавана вырашыць праблему ўлады іншым чынам і з другога заходу (бо рэжым ужо будзе асуджаны).
Слабейшы варыянт. Калі байкот і сытуацыя будуць пасыўнамі (гэтага нельга выключаць), то застанецца аслаблены, нелегітымны ў сьведамасьці людзей, падвешаны рэжым. Гэта лепш чым “элегантная перамога” і выбары з масавым галасаваньнем.
Сілавыя варыянты зьмены ўлады мы не разглядаем. Але магчымасьць якой-небудзь непрадуманай авантуры ці правакацыі я не выключаю. Гэтыя варыянты шкодныя і небясьпечныя найперш у тым сэнсе, што могуць прывесьці да ўмяшаньня чужога войска, што выкліча альбо акупацыю, альбо вайну. Нельга дапусьціць, каб народ плаціў неверагодна высокую цану за аднаго узурпатара.
Падкрэсьліваю тое, пра што кажу ўвесь час. На выбарах галасаваньнем перамагчы дыктатуру ў прынцыпе немагчыма. Улада, сродкі інфармацыі, падлік галасоў (фальсіфікацыйная машына) – усё ў руках дыктатара. Кантралюемая апазыцыя, якая ўдзельнічае ў выбарах, і масавае галасаваньне служаць пры дыктатуры для легітымізацыі рэжыму. Перамагчы можна байкотам (пазбавіўшы фальсіфікацыйную сістэму фактуры для маніпуляцыі). Але гэта ёсьць ўжо не імітацыя палітыкі, а сапраўдная народная палітычная барацьба. І кожны мусіць памятаць, што узурпатар ня мае ніякага юрыдычнага права ўдзельнічаць у выбарах, балатавацца чацьверты раз.
Зянон Пазьняк