Der Schatten
|
Ещё по теме
Прапановы па ўвекавечванню імёнаў выдатных людзей, жыццё і дзейнасць каторых звязана з Гроднам, ў назвах гарадзенскіх вуліц (Алесь Госцеў) 22 кастрычніка 2006 года
Імёны прывязаны ці да канкрэтных гарадзенскіх мясцовасцяў, ці да сучасных (пакінутых нам ад савецкага часу) назваў вуліц. Спачатку ўказваецца сучасная назва, ніжэй – прапановы па яе перайменаванню. Пытальнік перад імем указвае на тое, што патрабуецца ўдакладнене: можа гэтае імя ўжо ўвекавечана. Спіс ні ў якім разе не прэтэндуе на паўнату.
Пажарскага вул. У 1930-х гадах насiла iмя Каспара Бекеша (1520-1579).
Парыжскай камуны вул. Аляксандр Гiнтаўт (1821-1889), культурны i рэлiгiйны дзеяч, член гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi 1863 г.; у 1860-х гадах быў настаяцелям гэтага кляштара, меў выдатную бiблiятэку i калекцыю каштоўных мастацкiх твораў (першая ў Гродне прыватная галерэя). Мiкалаевiч Казiмiр (?-?), беларускi мастак; працаваў у Гродна (1670), яго працы есць у касцеле гэтага кляштара.
Паўлiка Марозава вул. У 1930-х гадах насiла iмя Якуба Яciнскага (1761-1794), паэта-якабiнца, паплечнiка Касцюшкi; у Гродна жыў i друкаваў свае вершы.
Пралетарская вул. У 1930-х гадах насiла iмя Аляксандра Лянкевiча (Ляндэра) (1823-?), удзельнiка паўстання 1863, якi ўзняў паўстанне ў гродзенскiм уездзе.
Розы Люксембург вул. У 1930-х насiла iмя Францiшка Грынкевiча (1884-1933), першага старшыні Гродзенскага куртка беларускай моладзі.
Садовая вул. У 1930-х насiла iмя Зыгмунта Глогера (1845-1910), выдатнага польска-беларускага археолага, гiсторыка i этнографа.
Серафiмовiча вул. У 1930-х насiла iмя братоў Снядзецкiх: Анджэй Снядзецкi (1768-1838), хiмiк, урач, фiлосаф; Ян Снядзецкi (1756-1830), праф.Вiленскага ун-та, астраном,матэматык, публiцыст. Марцін Пачобут-Адляніцкі (?) Леў Бакст, сусветна вядомы мастак, ураджэнец Гродна. Ілля Гінцбург, знакаміты скульптар, аўтар помніка Айвазоўскаму ў Феадосіі, ураджэнец Гродна.
Урыцкага вул. У 1930- гг. насіла імя Зыгмунда Урублеўскага, выдатнага фізіка ураджэнца Гродна. Эдмунд Урублеўскі, выдатны хімік, ураджэнец Гродна. (?) Скарына Францыск (1490?-1551?), выдатны беларускi асветнiк, першадрукар; наведвау (1526) мястэчка Вяйсеi Гродзенскага павету (зараз Лiтва).
Суворава завулак У 1930-х гадах называўся вулiцай Францiшка Юндзiла (1825-1865), члена Гродзенскай рэвалюцыйнай арганiзацыi 1863, паўстанцкага начальнiка Слонiмскага уезду. Юндзiл Станiслаў (1761-1847), адзiн з першых даследчыкау раслiннага свету Беларусi; наведвау Гродна у першай палове 19 ст.
Талстога вул. У 1930-х гадах насiла iмя Цэлестына Цэханоўскага (1835-1906), урача, паўстанцкага начальнiка Гродна ў 1863 годзе.
Тэльмана вул. У 1930-х гадах насiла iмя Гэрберта Кларка Гувэра (польск. Хоовэра) (1874-1964), дзяржаўнага дзеяча ЗША, кiраўнiка Амерыканскай адмiнiстрацыйнай дапамогi (АРА), прэзiдэнта ЗША (1929-33); у 1920-х гадах аказаў дабрачынную дапамогу жыхарам Гродна.
Чарняхоўскага вул. У 1920-30-х гадах насiла iмя Эмiлii Плятэр (1806-1831), беларускага этнографа, удзельнiка паўстання 1830-31 г.г.
Чырвонаармейская вул. У 1930-х гадах насiла iмя Людвiка Нарбута (1832-1863), аднаго з кiраўнiкоў паустання 1863 года. Вайсковыя казармы (былыя Аляксандраўскiя), тут у 1919 годзе мясцiўся гродзенскi беларускi полк, якi стварыу генерал беларускага войска Ц. Кандратовiч.
1 Мая вул. Уладзiмiр Беклямiшаў (1890-1962), выдатны заолаг,заснавальнiк школы паразiтолагаў i энтамолагаў; нарадзiўся у Гродна i жыў на гэтай вулiцы ў 1891-97 гадах разам з бацькам Мiкалаям Б., знакамітым гродзенскім урачом. Аляксандр Макавельскi (1884-1932) – знакамiты фiлосаф, жыў тут разам з бацькамi з 1884 года.
Сацыялістычная вул. Вітаўта, ў гонар ВIТАУТА ВЯЛIКАГА (1350-1430). У маi 1992 змянiла назву Сацыялістычная (рашэнне гарвыканакама!), але на шыльдах змены так і не адбылося.
Кірава вул. Лістоўскага, у гонар прэзідэнта Гродна Лicтоўскага; да 1924 года вул. Пліцэйская, у 1940-я зменена на Кірава.
Падрыхтаваў Алесь Госцеў
|