Miхaлiнa
|
Цытаты з артыкула "Лаянка, абразы, ліхадзейства ў штодзённым жыцці нашых далёкіх продкаў" ("Наша ніва", 04.10.99)
"Сярэднявечная вёска ці места рэдка калі абуджаліся пасьля ночы ва ўрачыстай маўклівасьці ранку. Бывала рознае. Гэтак жонка менскага залатара Раіна Людвікавая, "стоечы подле фортки у дому своего яко невеста спокойная, правом посполитым убеспеченая, никому ни в чем невинная" і думаць не магла, што "злотничок" Юры Гесь Немец, зьявіўшыся зьнянацку перад зьляканай кабетай, "словы неучстивыми доброй славе ее доткливыми лжыл, сороматил, называючы ее курвою..."
"Іншы "герой", прыйшоўшы да сваёй ахвяры "до светлицы", "немалую филю будучы у дворы, волал, фукал, грозил..." "...и малжонку статечную и учстивого стану шляхецкого машкарою и неучстивою называл, и по двору не малый час як хотел ходил".
"Стычкі паміж суседзямі, крэўнымі і чужымі людзьмі адбываліся часта і даволі галосна, пра што і сьведчаць актавыя кнігі. Словы "карчомные", "злые", "шкаредные", "перхливые", "соромтные", "заражоные" можна было пачуць ва ўсіх месцах, дзе зьбіраліся з розных патрэбаў мясцовыя жыхары".
"Найбольш крыўднымі былі абразы, якія тычыліся паходжання і закраналі гонар маці... "Нечыстага ложа сын", "неучстивое матки сыном" - абразы, якія найчасцей сустракаюцца на старонках актавых кніг".
"Злодеем, фальшером, зрадцою и згубцою" абазваў службовага выканаўцу менскі мешчанін, калі апошні паспрабаваў перадаць яму судовыя лісты. "Ты посланче, больш того передо мною не стой, иди собе ку дьяблу..."
"Сваркі і сутычкі адбываліся найчасцей паміж шляхіцамі, якія знаходзіліся на розных сацыяльных прыступках. Вось дзе закіпала кроў і рукі самі цягнуліся да зброі. "Ты не шляхтич - одно холоп" - крычалі адно аднаму людзі".
Шляхціц з Плаўскага Ждан Васілевіч пагражаў свайму суседу Трахіму Сямёнавічу, зь якім нечага не падзяліў: "Где тебе поткаю, там забью, або горло твое вырву, або теж огнем дом твой спалю, иж увесь у порох пойдзеш..."
"Тыран", "погански бесурманин", "злодей бородаты", "ведма", "душа забеглая", "головою наложыш", "дыба на тебе" - вось шырока ўжываныя абразы і праклёны той пары. Але абразіць можна было не толькі словам, але й жэстам, і ўчынкам. Гэтак, рыкунью дворную Малгажату ўраднік "в палец образил".
------------------------------ ***машкара - маска, пудзiла, патвора
|