Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
27 Июль 2025, 02:15:13
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
newgrodno.by
Страниц  : 1 2  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Паснимать тарелки??  (Прочитано 9353 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
..::ROMMAR::..
Мэр города
*****

Репутация: +2207/-25
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 9302


ГуРу Позитива

Просмотр профиля
« Ответ #60 : 11 Июль 2007, 02:22:42 »

Sperto otsuda: http://news.Тут/economics/90834.html

Гарызонт” будзе мець манаполію на спадарожнікавыя талеркі?

10 июля 2007  Экономика и бизнес
Як стала вядома "Еўрарадыё", “Гарызонт” і Камітэт архітэктуры распрацоўваюць план гораду, у якім на кожным доме будуць пазначаныя месцы, дзе можна ўсталёўваць “талеркі”. Акрамя гэтага, “Гарызонт” сам збіраецца займацца і ўзаконьваннем сваіх талерак - ужо распрацоўваецца тыпавы праект. Гэты праект будзе ўзгоднены з Мінгарвыканкамам.

У канцы жніўня з’явіцца афіцыйны дакумент, па якім “талеркі” трэба будзе абавязкова ўзгадняць. Ёсць верагоднасць, што прасцей за ўсё будзе ўзгадніць менавіта “гарызонтаўскую” талерку. Кіраўнік тэхнічнага аддзела тэхна-гандлёвага цэнтра “Гарызонт” Віктар Лашчанкоў зазначыў "Еўрарадыё", што браць усе клопаты на сябе - гэта задача, пастаўленая перад “Гарызонтам”.

Віктар Лашчанкоў: “Мы цяпер акурат робім тыпавы праект узгаднення спадарожнікавай талеркі, будзем узгадняць яго з Мінгарвыканкамам. Увогуле, заказваць праект, узгадняць усё з ЖЭСам, мясцовымі ўладамі і г.д. мусіць спажывец сам. Мы - толькі ўсталёўваць, наладжваць, запускаць. Але зараз перад намі пастаўленая задача: да нас чалавек звярнуўся - і ўсе гэтыя клопаты мы бярэм на сябе. За гэта, натуральна, заключаем дамову і бярэм грошы. Вось менавіта зараз мы знаходзімся акурат у стадыі распрацоўкі ўсёй гэтай праектнай дакументацыі”.

"Еўрарадыё" дазналася, што фірмы, якія будуць займацца ўсталяваннем спадарожнікавых антэн, таксама будуць кіравацца дакументам, які неўзабаве складуць “Гарызонт” і Камітэт архітэктуры. Гэта план гораду, дзе будзе разгледжаны кожны дом. На чарцяжы кожнага дома будуць пазначаныя месцы, дзе рэкамендавана ўсталёўваць антэны, кандыцыянеры і інш. “Гэтае пытанне будзе вырашацца так: мусіць быць такі план гораду, дзе азначаныя ўсе дамы. І на кожным асобным доме будуць пазначаныя рэкамендаваныя месцы размяшчэння антэн, кандыцыянераў. Але я гэты план яшчэ не бачыла. Ім будуць кіравацца ўсе фірмы, хто будзе ўсталёўваць. Тэхнічны аддзел “Гарызонта” будзе звязвацца з Камітэтам архітэктуры, яны будуць рэкамендаваць гэтыя месцы, дзе можна ўсталёўваць. Кожны дом будзе разгледжаны асобна, будзе яго малюнак і праект усталявання”.

Сапраўдныя прычыны, з-за якіх улады так рэзка ўзяліся наводзіць прыгажосць на фасадах будынкаў, дагэтуль не зразумелыя. Але тое, што “Гарызонт” мае ў параўнанні з камерцыйнымі фірмамі такія прывілеі, наводзіць на думку, што ён будзе мець манаполію на ўстаноўку спадарожнікавых антэн. Юрыст, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Навасяд мяркуе, што супрацоўніцтва “Гарызонта” з мясцовымі ўладамі адаб’ецца на спецыфіцы каналаў, якія ён прапаноўвае.

Уладзімір Навасяд: “Тут сэнс “Гарызонта” ў тым, што ён будзе атрымліваць манапольны прыбытак за ўсталяванне антэн. Я не ведаю, што за каналы прапануе нам “Гарызонт”, але сёння мы ведаем, напрыклад, што па Мінску і па дзяржаве ёсць манаполія на кабельнае тэлебачанне. І якія там каналы ідуць, таксама вядома - там ёсць усё: забавы, эротыка, сэкс, кіно, але няма палітыкі, няма альтэрнатывы інфармацыйнай”.

У гандлёвым цэнтры “Гарызонт” "Еўрарадыё" сказалі, што попыт на спадарожнікавыя “талеркі” не паменшыўся. У той жа час ва ўсіх прыватных фірмах кажуць, што зараз яны гэтага адсачыць не могуць, бо летам людзі трацяць грошы на адпачынак ці прадукты (закаткі), а не на антэны.

© Кацярына Буланава


Vot takaya vot informaciya po teme Шокирован
Записан
Страниц  : 1 2  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,136 секунд. Запросов: 19.