Падыйшоў час расставіць кропкі над "і"
wwwты ўпэўнен у тым, што свастыка зьяўляецца нацыянальным беларускім сымбалем і імкнешся переканаць у гэтым іншых. Як доказ ты прыводзіш адзінкавыя факты выкарыстаньня свастыкі. але гэта не азначае таго, што яна была нацыянальным сымбалем, бо яе ўжываньне не было масавым, як напрыклад у Пагоні, якая была на гербах шматлікіх гарадоў і шляхецкіх радоў.
таксама адным з доказаў маёй пазыцыі зьяўляецца тое, што на пачатку 90-ых на дзяржаўным гербе "Пагоня" апынуўся шасьціканцовы крыж Эўфрасіньні Полацкай, а не свастыка, і на ніводным мітынгу апазыцыі не было людзей, якія бы трымалі выявы свастыкі.
Таксама ццц прагне даказаць супольнасьці, што пад час Другой Сусьветнай Вайны фашысты былі бязвіннымі анёлкамі, а савецкія войскі былі найбольшымі катамі Беларусі катамі. Я н еадмўляю злачынствы савецкіх войскаў, не забываю пра Курапаты, пра Ігумен, не забываю пра растрэлы ваеннапалонных, але ня трэба забываць што ўТрасьцянцы людзей забівалі менавіта фашысты, і фашысты палілі вёскі ня менш за саветаў. У маім ўяўленьні тая вайна зьяўляеца грамадзянскай, у ёй беларускі народ апынуўся паміж молатам і накавальняй.
Трэ зразумець што ў жыцьці ёсьць не толькі чорны і белы колеры...
