Кстати, надо заметить, что
цвета флага обычно (по правилам геральдики) подбирались под основные цвета герба... А основные цвета герба - красный и белый (конь)
Кстати белый конь - распространённый, так скажем, элемент во всей индоевропейской традиции, вот что мы знаем о Беларуси:
Сімвал каня адзін з асноўных і старажытных для беларусаў. Яго карані прагледжваюцца яшчэ ў агульнай індаеўрапейскай традыцыі, часта конь сустракаецца ў легендах-паданнях іншых славянскіх ды й ня толькі славянскіх народаў. У гэтых легендах конь, прычым амаль заўсёды белай масьці, часцей за ўсё з’яўляецца вяшчуном багоў, дае знакі на утрыманне каралеўскай улады.
Для беларускай касмалогіі конь выкарыстоўваецца ў кульце продкаў, міфах звязаных з асноўнымі сацыяльнымі слупоўкамі: сьвятарамі, ваярамі, земляробамі Мае цесную сувязь з Сонечным богам Ярылам, салярнай сімволікай ( беларуская назва Палярнай зоркі - Кол-зорка; Вялікая Мядзьведзіца – Конь ці Калясвіца г.зн. Кола). Сьвятыя і Богі ездзяць на кані.
Вялікую ролю коні адыгрывалі ў культавых абрадах славян, у шанаваньні продкаў, бо верылі, што душа памерлага перасяляецца ў яго каня, таму пасьля пахавання не працавалі на кані некалькі дзён. А таксама конь – першы сябар, памочнік для ваяра-вершніка – тут шмат вершаў, песьняў, прыказак ў народнай, сьвецкай традыцыі.
__________________________________________________________
Вот здесь -
http://borisov-supraciv.by.ru/history.htm - есть легенда:
Ёсць легенда пра тое, як узнік наш сцяг. Быццам жыў у Беларусі разумны i мужны князь, якога шанаваў народ i баяліся воpaгi. Kaлi ж нападалі чужынцы — смела ішoў у бой, сам ваяваў ды іншымі камандаваў так, што непрыяцель у жаху ўцякаў. Ды неяк у сечы князя паранілі: чужы рыцар мечам рассек яму лоб. Верныя сябры вынеслі князя з поля бітвы i перавязалі рану белым палатном. Але беларускія рыцары, застаўшыся без любімага князя, пачалі адступаць. I тады паранены князь падняуся, зняў павязку з лба i разгарнуў яе над галавой, быццам сцяг. Прыгожа Haпicaў пра гэта паэт i спявак Сяржук Сокалаў-Воюш:
І тады падняуся князь з зямлі,
Белыя павязкі зняў з чала.
Як штандар, яны у руках былі,
Як праменні зыркага святла.
Кроў лягла чырвонай паласой
Цераз палатна сляпучы снег —
I схапіўся зноў за зброю вой,
I чужак заснуў у кургане.
Разгорнутая белая павязка з чырвонай паласой пасярэдзіне стала знакам мужнасці, стала сцягам, і рыцары зноў пайшлі ў бой — i перамаглі.