Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
22 Сентябрь 2025, 22:04:45
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Рыбалка > Тема: Re: Зимняя рыбалка
(Модераторы: BETEР, Avditoff) > Тема:

Сообщение #7066249

Страниц  : 1 ... 179 180 182 183 ... 337 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Зимняя рыбалка  (Прочитано 835280 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Конопелька
Гродненец
**

Репутация: +36/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 114


FCNG

S Просмотр профиля Email
« Ответ #5400 : 04 Январь 2012, 22:31:56 »

Па-сапраўднаму зімовае надвор’е ў Беларусі чакаецца толькі ў другой палове студзеня, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 3 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, студзень чакаецца на адзін градус цяплейшы за кліматычную норму, якая складае мінус 5–8°С. Колькасць ападкаў — каля сярэдніх шматгадовых значэнняў, норма для студзеня складае 32–46 мм.
Сіноптык паведаміў, што першая дэкада студзеня прагназуецца на 5–7°С цяплейшай за кліматычную норму.
4 і 5 студзеня ў Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я, у сувязі з якімі аб’яўлена штармавое папярэджанне. 4 студзеня чакаецца галалёдзіца і ўзмацненне ветру, ноччу па паўночна-заходняй палове, днём у многіх раёнах парывы ветру будуць дасягаць 15–20 м/с, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра прагназуецца ноччу — мінус 4 — плюс 3, днём — ад 0 да плюс 6. 5 і 6 студзеня таксама чакаюцца ападкі, галоўным чынам у выглядзе мокрага снегу, захаваецца ветранае надвор’е, парывы ветру будуць дасягаць 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак — мінус 2°С — плюс 3°С, захаваецца галалёд.
На Раство на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць паветраныя масы са Скандынаўскага паўвострава, у начныя часы падмарозіць.
Тэмпература паветра ноччу чакаецца 0°С — мінус 7°С, днём — ад мінус 5°С па поўначы да плюс 2°С у паўднёвых раёнах, на большай частцы тэрыторыі Беларусі — ападкі, галоўным чынам у выглядзе снегу. 8 студзеня днём чакаецца 0°С — мінус 5°С, ноччу каля 0°С, на большай частцы тэрыторыі таксама кароткачасовыя ападкі.
У другой дэкадзе студзеня час ад часу будуць ісці ападкі, галоўным чынам у выглядзе снегу і мокрага снегу, у асобныя дні, у асноўным па паўднёвай палове, — з дажджом.
 Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 0°С да мінус 7°С, пры праясненнях — да мінус 10°С. Днём тэмпература складзе мінус 5°С — плюс 2°С. У другой палове другой дэкады чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра. Ноччу прагназуецца мінус 10–15°С, днём — мінус 2–7°С, на працягу аднаго-трох дзён, галоўным чынам па паўночным усходзе, тэмпература паветра можа апускацца да мінус 16–21°С, пры гэтым дзённая тэмпература не перавысіць мінус 8–13°С.
У трэцяй дэкадзе ў асобныя дні чакаецца снег, мокры снег, тэмпература паветра ноччу ў асноўным будзе вагацца ад мінус 3–8°С у паўднёвых раёнах да мінус 9–14°С па поўначы. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 5°С — плюс 2°С да мінус 6–8°С. У самыя халодныя суткі ёсць верагоднасць таго, што тэмпература паветра будзе паніжацца да мінус 15–20°С.
Люты, паводле папярэдняга прагнозу, таксама будзе цяплейшы, чым звычайна. Сярэднямесячная тэмпература паветра чакаецца на градус цяплейшая за кліматычную норму, а колькасць ападкаў крыху большая за сярэднія шматгадовыя значэнні.
Записан
Страниц  : 1 ... 179 180 182 183 ... 337 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,088 секунд. Запросов: 20.