Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
13 Август 2025, 00:05:51
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 48 49 51 52 ... 78 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Милицейский беспредел  (Прочитано 205215 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
cyborg
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-7
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1097


прочитай мой ник наоборот

Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #1470 : 18 Октябрь 2011, 17:14:33 »

Набыў моц прысуд, вынесены былому супрацоўніку міліцыі, які згвалтаваў 16-гадовую дзяўчыну.


Як паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, вечарам 14 жніўня 2010 года 40-гадовы ўчастковы інспектар міліцыі Іванаўскага РАУС разам з калегам на службовым аўтамабілі аб’язджалі тэрыторыю сваіх участкаў. На аўтобусным прыпынку ў адной з вёсак яны ўбачылі дзяўчыну, якая ляжала на зямлі. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яе на агляд у раённую бальніцу, пасля чаго павезлі да бабулі. Па дарозе інспектар згвалтаваў непаўналетнюю.

Раніцай пацярпелая расказала пра гэта родным. У той жа дзень яна і яе маці звярнуліся ў пракуратуру.

Праведзеная падчас папярэдняга следства экспертыза ўстанавіла, што дзяўчына ў той вечар знаходзілася ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

5 ліпеня 2011 года суд Драгічынскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 166 (згвалтаванне, учыненае ў дачыненні да заведама непаўналетняй з выкарыстаннем яе бездапаможнага стану) і ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады ў органах унутраных спраў, а таксама іншыя пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на пяць гадоў.

Паводле прыгавору суда з абвінавачванага спагнана на карысць пацярпелай 13 млн. рублёў у лік кампенсацыі маральнага ўрону.

На момант вынясення прыгавору мужчына быў звольнены з органаў унутраных спраў.

18 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргі абвінавачванага і яго абаронцы, пакінуўшы вынесены раённым судом прыгавор без змянення, і ён набыў моц.
Записан



Страниц  : 1 ... 48 49 51 52 ... 78 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,081 секунд. Запросов: 21.