Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Август 2025, 19:23:18
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 4 5 7 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Если бы Я был президентом......  (Прочитано 19805 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Nаблюдатель
Почетный гродненец
*****

Репутация: +150/-78
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1236


Просмотр профиля
« Ответ #150 : 29 Сентябрь 2011, 00:35:52 »



гледзячы  на цябе , на тваю беларускую мову ,  жадаю табе сказаць , што нават калі ў павіяна  чырвоная дупа , то гэта зусім не азначае што ён рэвалюцыянер
А аппарылыя Ахтунгі-сыксоты з дзіравай сракай, вядушчыя народ ў рабства і пры гэтым брэшушчыя аб некіх дземакраціях, значыць рывалюцыянэры? Еьслі да, то Халіп ніразу не памылілася. Дзіравы, то хоць пагаладаў бы для прылічыя, ціпа пратэст. Еслі не пачнеш галадаць, то народ аўтаматычна пойме, што не разрышыл куратар.




Цитировать
Запалоханыя: ці можна на іх хоць трохі спадзявацца?

    Піша Анатоль Сідарэвіч.

| 14:01, 28 верасня 2011

Я спяшаўся і таму ішоў, не гледзячы па баках і, бадай, нікога не заўважаючы. І раптам пачуў: «Здароў, Анатоль Сідарэвіч!» Спыніўся, павярнуў голаў на голас. Чалавек працягвае руку — і я працягваю. Рукаемся. Завязваецца размова. А мой мозг тым часам напружана працуе:

    хто гэты мажны і маладзейшы за мяне мужык?

Нарэшце ўспамінаю і пры зручным выпадку называю ягонае імя. Мужчына, які здагадваўся, што я яго не памятаю, цяпер задаволены.

Мы не бачыліся, бадай, сорак гадоў. Ён тутэйшы, зямляк. Мы былі добра знаёмыя. Падчас нашае апошняе сустрэчы ён быў студэнтам. Мілавідны, стройны, вясёлы, гаваркі…

Гаваркі ён і зараз. Кіраўнік прадпрыемства мясцовага маштабу. Колькі год таму назад я пісаў, што тое прадпрыемства стаіць, што вокны зараслі павуцінай. Пытаюся: дык яно працуе? Мой суразмоўца задаволена кажа: рэанімавалі. Я не пытаюся, колькі ж грошыкаў спатрэбілася дзеля рэанімацыі і дзе тыя грошы ўзялі. Пытаюся:

    як працуецца цяпер, калі эканоміку трасе? І мой суразмоўца ніякавее, губляе ўпэўненасць. Яму не хочацца размаўляць на гэтую тэму. Я адчуваю, што ён баіцца гэтае тэмы, бо давядзецца казаць праўду і крытыкаваць палітыку таго, хто самы галоўны, а крытыкаваць ён баіцца яшчэ больш.

Наша размова скамечваецца. Ён паціскае мне руку і крочыць далей

І тут жа згадваю іншую размову — з адміністратарам мясцовага значэння. Размаўлялі пра базавую школу, фельчарска-акушэрскі пункт (ці хутка іх зачыняць), пра іншыя мясцовыя праблемы. Неўпрыкмет размова перайшла на сталічныя справы, і нейк прагучалі імёны Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі… Я кажу пра іх як пра нябожчыкаў. Адміністратар з кволай надзеяй пытаецца:

— Вы думаеце, што іх…?

Ён не асмельваецца прамовіць апошняе слова.

— Я ўпэўнены, — адказваю яму і бачу, як хваля жаху прабягае па твары гэтага ўжо немаладога чалавека, які, аднак, навучыўся валодаць сваімі эмоцыямі.

…Іх варта было б пашкадаваць — майго даўняга знаёмца гаспадарніка, і адміністратара, і тысячы да іх падобных. Яны запалоханыя. Але

    я трохі ведаю псіхалогію запалоханых: не ўсе, але многія з іх шчыра ненавідзяць тых, хто не баіцца, хто смее нешта казаць і нешта рабіць насуперак таму, каго яны баяцца.

Таму іх трэба і шкадаваць, і асцерагацца. Гэта, здаецца, зразумела, але мне не дае спакою пытанне:

    ці можна на іх хоць трохі спадзявацца?

http://nn.by/?c=ar&i=60862
Записан

http
Страниц  : 1 ... 4 5 7 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,114 секунд. Запросов: 20.