Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
21 Июль 2025, 06:11:58
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Яцвезь – загадкавая краіна апошніх язычнікаў у Еўропе.  (Прочитано 55916 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
britun
Почетный гродненец
*****

Репутация: +46/-2
Offline Offline

Сообщений: 1138

Просмотр профиля
« Ответ #30 : 24 Август 2011, 17:19:12 »

Суверэннай Беларусі патрэбна свая суверэнная гісторыя. Пакуль такой няма, яе яшчэ толькі трэба стварыць. Яна павінна растлумачыць беларусам, чаму ў мінулым нашы продкі зваліся і сарматамі, і яцвягамі, і славянамі, і літвой, і русінамі і нарэшце, беларусамі. Галоўным дзейсным тварам, павінны быць нашы продкі. Гэта яны стварылі дзяржаву. Гэта яны ставілі князёў па сваім меркаванні. Гэта яны аб'ядналіся ў народ. Гэта яны змянялі мовы зносін. Гэта яны бралі сабе новыя саманазвы. Толькі тады людзі павераць у тое, што гэта сапраўды наша гісторыя. Уласная шматвяковая дзяржаўная гісторыя беларускай (ліцвінскай) нацыі - гэта адзін з механізмаў кансалідацыі беларускай нацыі. Любая ідэя толькі тады становіцца сілай, калі яна авалодвае розумамі мас. А для гэтага ёй патрэбна ў першую чаргу прывабнасць.
   Цяперашняе выхаваньне беларуса аніяк не абыдзецца без вяртаньня ў мінулае - у часы ВКЛ. Бо гэта была нашая краіна з нашай мовай. Абапіраючыся на летапісныя звесткі, даведаемся, што ВКЛ - гэта не нейкая прычуда з незразумелым мінулым.  Бо па крыві і па зямлі мы застаемся яе нашчадкамі – і памяць пра свае карані, і клопат пра натуральны працяг рэчаў па-за ўсякімі гістарычнымі паваротамі і зломамі – гэта моцны пасыл у будучыню. За літвінамы тысячагадовы досвед найвялікшай улады ў Эўропе. Веліч Літвы Міндоўга пачалася з далучэння да яго дзяржавы тураўскіх, полацкіх і яцвяжскіх земляў. Адгэтуль пачалося і першае каралеўства, і далейшае пашырэнне Літвы па тэрыторыі. Менавіта ў гэтай дзяржаве былі аб'яднаны ўсе беларускія землі. Менавіта ў ім беларуская мова стала дзяржаўнай. І нават пазней, не гледзячы на ўваходжанне яго ў РП, яно захоўвала аўтаномію, сваё войска, свае законы. Сённяшні беларускі народ склаўся менавіта ў ім. Прывабнай канцэпцыяй павінна стаць, веданне, што тэрыторыя Беларусі (у тым ліку і Полацку) звалася Літвой яшчэ да Міндоўга. Што назва Княства атрымала не ад князёў-заваёўнікаў (чаго ў гісторыі ніколі і нідзе не было), а ад назвы нашай зямлі.. Гэта князі зваліся літоўскімі таму, што княжылі ў нашай зямлі. Магутная некалі дзяржава(ВКЛ) не мела ніякага стаўлення да цяперашняй Літоўскай рэспублікі і цяперашнім літоўцам, якіх правільней называць бо самі яны сябе завуць: "летувіяй. ... Літоўцамі ў тыя часы называліся продкі цяперашніх беларусаў.  Пакуль яшчэ старанна мадэрнізуюць старую польскую і рускую казку, мэта якой даказаць, што нашага народа ніколі не было. Відавочна, што закон інэрцыі дагэтуль дзейнічае ў розумах гісторыкаў. Пэўныя летапісы не пацвярджаюць гэтых казак. Яны кажуць зусім пра іншае, часта процілеглае. Трэба іх толькі ўмець чытаць, заплюшчыўшы вочы на аўтарытэты, польскіх, рускіх (савецкіх) гісторыкаў з нашага каланіяльнага мінулага.
Записан
Страниц  : 1 3 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,073 секунд. Запросов: 18.