Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
11 Август 2025, 20:39:27
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 4 5 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: БЕЛАРУСКАЯ ПЛЯЦОЎКА  (Прочитано 37736 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Беларусачка
Настоящий гродненец
****

Репутация: +932/-5
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 903


Просмотр профиля WWW
« Ответ #30 : 27 Июнь 2011, 10:57:14 »

Сябры!

З’явілася рэальная магчымасць стварыць у нашым Гродна (Ленінскі раён, Дзевятоўка) першы  паўнавартасны беларускі клас.
Базавай для адкрыцця такога класа стала школа №32, дзе ёсць прыхільнае стаўленне  з боку адміністрацыі школы і бацькоў, якія ўжо напісалі заявы на навучанне сваіх дзетак па-беларуску. Настаўніца  вышэйшай катэгорыі Пармёнава Вера Леанідаўна выказала  жаданне стаць класным кіраўніком першага беларускага класа. Абяцае падтрымку і гарадскі аддзел адукацыі.

Засталося  сабраць  не менш 7 заяў бацькоў у гэты клас. Будзе выдатна, калі тыя, хто падаў  заявы ў іншыя школы, перапішуць заяву ў беларускі клас СШ №32.

Калі Вашыя родныя, сябры, знаёмыя павядуць сваіх дзяцей у першы клас, паведамце ім, калі ласка, што ёсць магчымасць вучыць дзяцей у беларускім класе па-беларуску.

Паводле дадзеных аддзела адукацыі гарвыканкама толькі ў Кастрычніцкім раёне Гродна вучыць сваіх дзяцей па-беларуску жадаюць 70 чалавек. Пры падзеле гэтай лічбы на колькасць школ раёна атрымоўваецца лічба менш, чым 10 чалавек, што стварае дадатковыя цяжкасці пры адкрыцці  класа.

 Таму, у Ленінскім раёне, функцыя збірання беларускіх вучняў аддадзена СШ № 32.У Кастрычніцкім раёне  з-за меншай актыўнасці бацькоў базавая школа будзе вядомая пасля атрымання папярэдніх звестак пра колькасць заяваў на навучанне па-беларуску.

На сёння ў Гродна дзейнічаюць адна школа з польскай мовай навучання, астатнія –з рускай.

Ёсць і ў нас дасягненні - у гэтым годзе паспяхова скончыла першы беларускі клас у СШ №32 Астроўская Святлана. З першага чэрвеня ўжо прымаюцца заявы ў першы   і  другі беларускі клас.

Павага да сваёй мовы і культуры- гэта павага да сябе! Калі ласка, далучайцеся!

Падаем таксама неабходныя кантактныя дадзеныя:
Сакратар школы №32: 41-31-92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна)
Завуч пачатковай школы №32: МТС- 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
Прадстаўнік бацькоўскага  камітэта па адкрыццю беларускага класа: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана)
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Блажэй Сяргей Валер’янавіч)
Тэлефоны гарадзенскай абласной ТБМ: Вэлкам- 943 -78-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч)
Записан

Страниц  : 1 3 4 5 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,11 секунд. Запросов: 20.