Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
14 Август 2025, 19:36:14
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Для тых хто цікавіцца сваёй, незаслужана забытай гісторыяй – гісторыяй старажытн  (Прочитано 15080 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
britun
Почетный гродненец
*****

Репутация: +46/-2
Offline Offline

Сообщений: 1138

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 08 Апрель 2011, 17:55:08 »

Шаноўны "mumur" некалі таксама меркаваў, але з часам, калі пачаў цікавіцца гісторыяй,  праз гісторыяграфію нашай зямлі прыйшоў да высновы, што беларускую мову трэба паважаць. Але гэта справа асабістая.  Перадусім трэба сабе адказаць на пытанне - – Чаму ў пераважнай большасці ўсялякая экспансія, заваёва, акупацыя маюць за мэту перадусім знішчэнне роднай мовы мясцовага насельніцтва?

Заняпад беларускай мовы ў XVIII ст. аблегчыў царскім ўладам пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння тэрыторыі Беларусі да Расейскай Імперыі правядзенне дыскрымінацыйнай палітыкі ў дачыненні да беларускай мовы і культуры. Зробім кароткую храналогію знішчэння беларускай мовы ў Расейскай Імперыі да кастрычніцкага перавароту:
1790г. Падданы Кацярыне II Уладыка Віктар Садкоўскі на Слуцкім епархіяльным саборы (а сабор адбываўся ў межах не Расеі, а Рэчы Паспалітай, хаця ўмяшальніцтва першай ва ўнутраныя справы другой ужо нікога не здзіўляла) пагражаў беларускім святарам: “Я вас скореню, знішчу, што б і языка вашого проклятого літовского (г. зн. беларускага – Д.Ш.) і вас саміх не было; я вас у зсылкі парассылаю альбо ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону (г. зн. з Расеі – Д.Ш.) панаважу”. Епіскап ганіў мясцовых святароў за ўжыванне “літоўскай” (беларускай) мовы замест царкоўнаславянскай у казаннях да беларускай паствы.
1831г. Зачынена адзіная на той час Вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі – Віленскі ўніверсітэт, асноўны асяродак развіцця беларускай нацыянальнай ідэі.
1839г. Ажыццявілася мара В.Садкоўскага: у цэрквах была ўрэшце забаронена казань на беларускай мове (была скасавана Берасцейская ўнія). Усіх уніятаў пераводзілі ў праваслаўе. Праваслаўных беларусаў лічылі рускімі, каталікоў – палякамі.
1840г. Указам Мікалая I забаронена ўжыванне самога тэрміна “Беларусь”. Яе афіцыйная назва ад гэтага часу – Паўночна-заходні край. Мову беларусаў на афіцыйным узроўні беспадстаўна аб’явілі “дыялектам”, “гаворкай” рускай мовы. Міне некаторы час і яе назавуць яшчэ больш грубым азначэннем “мужыцкая мова”.
1864г. Выходзіць распараджэнне Міністэрства асветы Расеі, паводле якога беларускім вучням забаранялася ў сценах навучальных устаноў нават паміж сабой размаўляць на роднай мове.
1867г. Цалкам забаронены друк беларускамоўных кніг. Беларусы не мелі свайго друкаванага слова 25 гадоў. Асобныя кнігі выдаваліся за мяжой (Кракаў, Познань), як, напрыклад, творы Ф.Багушэвіча.
Яшчэ ў 1938г., у зусім іншых палітычных умовах, з агульнай колькасці 199 газет на беларускай мове выходзіла 149 (75%), у 1940г. агульны наклад выдадзеных кніг склаў 10370 тысяч асобнікаў, з іх на беларускай мове – 7748 тыс (75%) – гэта вынік дзейнасці беларускіх патрыётаў-адраджэнцаў.
На жаль, вельмі значны ў беларускай гісторыі перыяд беларусізацыі скончыўся ўжо ў канцы 1920-х гг., а яму на змену прыйшлі жахлівыя рэпрэсіі, барацьба з “нацыянал-дэмакратызмам” і татальная русіфікацыя.
У ходзе сталінскіх рэпрэсій арыштавана каля 90% беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, большасць з якіх была потым фізічна знішчана. 3 328 арыштаваных пісьменнікаў дажылі да смерці Сталіна ў сакавіку 1953г. усяго 20 чалавек. Беларуская Акадэмія навук страціла больш за 90% сваіх супрацоўнікаў.
Камуністычная партыя пачала наступ на адметнасці беларускай мовы. 26 жніўня 1933г. быў прыняты дэкрэт СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапіса”. Ва ўступе да яго гаварылася, што “нацыянал-дэмакратызм (г.зн. нацыянальна арыентаваная плынь беларускай інтэлігенцыі – Д.Ш.) імкнуўся ўсімі мерамі і спосабамі адарваць беларускую літаратурную мову ад мовы шырокіх беларускіх працоўных мас, стварыў штучны бар’ер паміж беларускай і рускай мовамі і засмечваў беларускую мову рознымі сярэдневяковымі архаізмамі і буржуазнымі вульгарызмамі”.
Вялікую “навуковую вартасць” маюць службовыя допісы першага сакратара ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкі Сталіну. Так, напрыклад, заўважалася імкненне давесці, што кожная спроба перадаць “святыя” для савецкіх людзей словы арыгінальнымі сродкамі беларускай мовы вядзе да іх прафанацыі і дыскрэдытацыі:
“Лозунг “Да здравствует годовщина Октябрьской революции!” на белорусском языке “Няхай жыве гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі!” испохаблен от начала до конца. Белорусы говорят здравствуй, а няхай означает пусть, в смысле пренебрежительного так и быть. Гадавіна означает гада большого размера. Так и говорят: “Ух, якая гадавіна”. Кастрычнік – октябрь. Но кастрица – не лён, а отбросы от льна”.
Наступны крок русіфікацыі ў Беларусі пры савецкайуладзе – пастанова ЦК ВКП(б) і СНК СССР ад 13 сакавіка 1938г. “Аб абавязковым вывучэнні расейскай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. 3 гэтай нагоды Н.К. Крупская піша ліст I. Сталіну:

“Мы ўводзім абавязковае вывучэнне рускай мовы ва ўсім СССР. Гэта добра. Гэта дапаможа паглыбленню дружбы народаў. Але мяне вельмі хвалюе, як мы гэта абучэнне будзем праводзіць. Мне здаецца іншы раз, што пачынае паказваць пакрышку рожкі вялікадзяржаўны шавінізм (падкрэслена мною – Д.Ш.)”.

Імкненні некаторай часткі наменклатуры сур’ёзна ўзяцца за паляпшэнне стану беларускай мовы спыняліся з маскоўскага цэнтру. К. Мазураў, па сутнасці першы беларус на пасадзе кіраўніка КПБ, намагаўся хоць неяк аднавіць беларусізацыю.

У студзені 1959г. на святкаванні 40-годдзя БССР ён зрабіў даклад на беларускай мове. У перапынку М. Хрушчоў, які сядзеў у прэзідыуме, пачаў лаяць Мазурава:“Ни черта не понятно!”. На прыступках БДУ Хрушчоў выказаўся яшчэ больш выразна: “Чем быстрее все мы будем разговаривать по-русски, тем быстрее построим коммунизм”.
3 сярэдзіны 1960г. пачынаецца эпідэмія вызвалення ад вывучэння беларускай мовы ў школах. Да сярэдзіны 70-х гг.: у 95-ці гарадах і 117-ці раённых цэнтрах БССР не засталося аніводнай беларускай школы.




Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,107 секунд. Запросов: 20.