Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
21 Июль 2025, 06:01:56
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Яцвезь – загадкавая краіна апошніх язычн&  (Прочитано 55911 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
britun
Почетный гродненец
*****

Репутация: +46/-2
Offline Offline

Сообщений: 1138

Просмотр профиля
« Ответ #30 : 25 Март 2011, 15:08:53 »

На тэрыторыі Пружанскага раёна шмат імёнаў, якія расказваюць аб падзеях мінулага. Калі абапірацца на дадзеныя спецыялістаў, можна сказаць, што найбольш даўнімі сярод назваў будуць Рудаўка і Руднікі. Такія імёны маглі ўзнікнуць яшчэ ў перыяд жалеза ў пасялення каля балота, дзе людзі здабывалі дзірвановую руду. З сярэднявеччам могуць быць звязаны тапонімы Юндзілы, Таўцвелы і Палешукі. Паводле летапісных звестак, выкарыстаных М. Чарняўскім, сярод імёнаў яцвяжскіх князёў, што мелі ўладанні дзесьці на захадзе Беларусі ў ХІІІ ст., узгадваецца нейкі Юндзіл. Сучасныя гісторыкі сведчаць, што поўнач Пружаншчыны ў тыя гады была заселена ў асноўным балтамі. В. Чаропка мяркуе, што гэтыя ж землі ўваходзілі ў тэрыторыю пачатковага фарміравання ВКЛ і былі вотчынай князя Таўцівіла, які ў сярэдзіне ХІІІ ст. змагаўся са сваім дзядзькам Міндоўгам за першынство ў дзяржаве. Этнографы мяжы ХІХ — ХХ ст.ст. занатавалі, што насельніцтва, якое жыло на поўнач ад вярхоўяў Нарава і Ясельды па мяжы Белавежская пушча — Пружаны — Бяроза — па р. Шчара і Бобрык да Лунінца — па Прыпяці і Дняпра называла сваіх паўднёвых суседзяў палешукамі, а тыя іх — ліцвінамі. Палешукоў многія лічаць балтамі-яцвягамі, якія славянізаваліся. А. Катонава сцвярджае, што тапонім “Палессе” не славянскі, а ўтвораны ад балцкага pal — “балота”.

А. Рогалеў атаясомлівае Літоўскае Палессе з загадкавай зямлёй ХІІ ст. Pollexia, якую насялялі pollexiani — “палясяне”. Польскія аўтары і П. Баброўскі, што вывучаў захад Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст., таксама суадносяць “палясян” з яцвягамі. У доказ існавання такіх жыхароў у нашых мясцінах можна прывесці рукапіс — так званы “Яцвяжскі слоўнік” XVIII ст., які быў выяўлены ў 1978 г. на хутары каля в. Новы Двор. У ім хтосьці запісаў словы знікшай мовы. П. Баброўскі зафіксаваў у “Материалах для географии и статистики России, собранных офицерами Генерального штаба. Гродненская губ.” (1863 г.) больш за 10 назваў тыпу Ятвязь на поўдні губерні.
Але не толькі яцвягі жылі на нашай зямлі. З IV ст. уся Еўропа стала “бурліць” падчас “вялікага перасялення народаў”. З розных бакоў на Беларусь пранікалі новыя плямёны. Найбольш сярод іх было ўсходніх славян, якія ў VII — X ст.ст. засялілі амаль усю сучасную тэрыторыю рэспублікі. На Берасцейшчыне аказалася племя дрыгавічоў. Адзінай думкі аб паходжанні гэтага імя не існуе. Паводле адной з іх яно ўтворана ад балцкага “дрёгнас” — “сырасць, вільгаць, балота” з дадаткам славянскага суфікса “-іч”.
Цікавая этнічная сітуацыя на Пружаншчыне знайшла сваё адлюстраванне ў геаграфічных назвах. Так, у нас існуе в. Ляхі, а менавіта такое імя насіла адно з заходнеславянскіх плямёнаў — продкаў польскага народа. Гістарычна вядома, што ў другой палове ХІІІ ст. з дазволу князя Трайдзеня на землях ВКЛ рассялілася частка прусаў, якія змяшаліся з тутэйшым насельніцтвам. Ю. І. Крашэўскі прыйшоў да высновы, што назва Пружаны (Прусаны) паходзіць менавіта ад гэтых перасяленцаў. В. Шур і В. Жучкевіч лічаць прускімі імёны Дзітаветчына (па аналогіі з Дзітмарш, Дзітмуц і — Здзітаў, Дзітава, Дзітрыкі) і Манцы (ад старажытнапрускага “возера”). Малаверагодна, але ж вельмі незвычайна гучаць заявы аб паходжанні в. Бортнавічы — ад яцвягаў-борцяў, Харава — ад паўднёвых славян — харватаў, Калядзічы і Калядзізна — ад сербаў-каледзічаў, Галоўчыцы — ад паўднёваславянскіх галоўцаў (паводле А. Рогалева). Як сцвяржае З. Сіцька, могуць мець дачыненне да палабскіх (заходніх) славян, частка якіх перасялілася на землі Заходняй Беларусі з тэрыторыі сучаснай Германіі, наступныя тапонімы — Радагож, Ямна, Ясенец, Кавалі, Смаляніца, Рачкі, Жабін.
Мноства гіпотэз існуе аб назве Ружаны. Акрамя агульнавядомых, ёсць яшчэ некалькі. Так У. Юрэвіч звязвае яе са стараславянскім прыметнікам “рожаный”, які ўтвораны ад слоў “рог, кут, востры клін”. Прычым “рог” мог быць сінонімам слова “лес”. Атрымліваецца, што Рожаная — “лясная”? Нязвыкла выглядае версія Я. Паспелава аб магчымым заснаванні паселішча заходнеславянскім племенем ружан (ругаў) — з кельцкай мовы тлумачацца як “рыжыя, чырвоныя”, — якія да ХІІІ ст. жылі на востраве Рюген (па-славянску Rujana).
Записан
Страниц  : 1 3 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,105 секунд. Запросов: 20.