Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
03 Август 2025, 16:15:36
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 405244 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #360 : 20 Февраль 2007, 22:12:42 »

У пасёлку Пагранічны на гарадзеншчыне жыхарам не ўдалося абараніць пабудаваную царкву ( прыход Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы).  Акупанты зруйнавалі яе бульдозерамі (гл. старонку 13 гэтага форуму)...

“Наша Ніва” №37 (443)  7 кастрычніка 2005
Крэпасць Івана Жахлівага

Павал Севярынец:  Лісты зь лесу

У 1563 г. войска Івана Жахлівага ў часе Інфлянцкай вайны разрабавала Полацак. Цар бязьлітасна расправіўся з абаронцамі ды паталіў у Дзьвіне тры тысячы габрэяў. А каб умацавацца на акупаванай тэрыторыі, панабудоўваў на стратэгічных дарогах крэпасьцяў — Сокал, Усьвят, Казьяны, Туроўля, Сітна... У 1579-м Сьцяпан Батура, вярнуўшы Полацак, папаліў і ўсе крэпасьці Івана Жахлівага.
Усяго за кілямэтар ад вёскі Малое Сітна, на паўвысьпе паміж Палатою й возерам Ізмок, можна ўбачыць старажытнае замчышча — рэшткі абарончага валу, унутраны ляндшафт фартэцыі, ямы чорных капальнікаў... і яшчэ каменную пліту, на ўзор надмагільнае — цытую на мове арыгіналу: «В 1563 г. во время Ливонской войны здесь была построена крепость Ситно, которая явилась местом крупных сражений русской армии. Охраняется государством».
Вось так. Прыйшоў Батура, даў высьпятка акупантам — а праз чатыры з гакам стагодзьдзі ўдзячныя нашчадкі ўшанавалі тут «месца буйных бітваў расейскага войска».
Для мясцовых жыхароў «крэпасьць» — прадмет асаблівага гонару. А як жа! Наш цар, наша войска... Наша крэпасьць! На замчышчы спрабуюць адкапаць нейкія падмуркі, водзяць сюды з экскурсіямі заежджых і рэгулярна шукаюць скарбы.
Ад тае Сітны амаль нічога не засталося. Крэпасьць была драўляная й згарэла цалкам, людзей у ёй было няшмат, дый за 16 гадоў XVI ст. ці мог хтосьці з салдат схаваць свае грошы на чужой для іх зямлі?
Рэч ня ў гэтым. У кожнай беларускай мясьціне ёсьць свая «крэпасьць Івана Жахлівага». Капішча імпэрскага культу, свой манумэнт гістарычнай хлусьні. Свой апорны пункт акупантаў. Дзесьці гэта музэй Суворава, дзесьці капліца Пятра I, у Полацку — кірмаш «Стралецкі», паўсюдныя помнікі Леніну й адноўленыя «лініі Сталіна». Гэтыя фарпосты, расстаўленыя па беларускай зямлі, утвараюць цэлую сыстэму духоўнае акупацыі.Вось і ў Сітне крэпасьць Івана Жахлівага дагэтуль (праз 440 гадоў!) спраўна функцыянуе, стаіць на варце імпэрскага міту ў галовах вяскоўцаў. I паглядзіце — які забясьпечвае кантроль над розумамі!
Колькі эўрапейскага вы знойдзеце ў гэтай вёсачцы амаль у самым цэнтры Эўропы? Дзясятак акуратных палісаднікаў, некалькі спадарожнікавых талерак ды пару іншамарак у супрацоўнікаў лясгасу?.. А вось спадчына азіятчыны скрозь і ўсюды. Самадурства начальнікаў ды рабства народу, павальны алькагалізм ды разваленыя платы, кволае земляробства ды дзікае зьбіральніцва, сьмецьце, качэўніцкі мат і, у дадатак да ўсяго, пачуцьцё гонару за нашага цара Івана Грознага, які ў XVI ст. вось на гэтым самым месцы даў дыхту нейкім там ворагам расейскага народу. Дзе яшчэ ў Эўропе вы ўбачыце перапоўненыя бакі для сьмецьця проста на могілках? Драпежніцкую вырубку нясьпелага лесу, якому яшчэ расьці й расьці, на экспарт за капейкі?


Павел Севярынец. Асуджаны за арганізацыю акцыяў пратэсту пасля рэферэндуму 2004 году. Цяпер у высылцы ў Малым Сітне на поўначы Полаччыны.


* sieviaryniec_svaboda_small.jpg (24,54 Кб, 120x162 - просмотрено 116 раз.)
« Последнее редактирование: 20 Февраль 2007, 22:24:22 от enn » Записан
Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,083 секунд. Запросов: 20.