Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
01 Август 2025, 18:42:09
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 404987 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #330 : 18 Февраль 2007, 11:42:09 »

 Любіць, паважаць родную культуру і мову ёсць найвялікшы дар чалавечай існасці. Паколькі ён як след не прапісаўся ў нашых элітарных палітычных і інтэлігентцкіх колах, ім не лішнім было б павучыцца шанаваць духоўную спадчыну ўласнай краны ў іншых народаў і найперш у рускага. Вядомы выразнік яго інтарэсаў I. Ільін пісаў: "...нацыянальная асаблівасць па-свойму ўяўляе Дух божы, праслаўляе Госпада... таму думка патушыць гэтую разнастайнасць можа нарадзіцца толькі ў духоўна мёртвай, хворай душы". (Ильин Н. О руском национализме //Наши задачи.  М., 1992. С. 280). Няцяжка ўявіць, колькі ў нас такіх духоўна мёртвых, хворых душ у верхніх пластах грамадства, улічваючы ўсе зробленае  імі за апошнія дзесяць гадоў па разбурэнні беларускай культурна-моўнай асаблівасці.

Па-за роднай культурай беларусы становяцца бессістэмнай этнічнай масай.

Хочам мы таго ці не, але наўмыснае ўтрыманне дзяржавай абсалютнай большасці беларусаў па-за рамкамі іх роднай культуры і мовы пераўтварае народ у бесструктурную этнічную масу, размывае і без таго яго кволую нацыянальную самасвядомасць, а гэта ж самае дарагое і святое, што ёсць у кожнага цывілізаванага народа. Правільна вызначыў яе ролю Васіль Быкаў: "... нацыянальная самасвядомасць вырашае лёс усіх нас, гэта такі капітал, які не купіш за ніякую валюту. Беларусы, на жаль, захавалі вельмі малую самасвядомасць, тут наша няшчасце." Пра ўсё гэта цудоўна ведае наш чыноўніцкі апарат, але замест таго, каб умацоўваць нацыянальную самасвядомасць тытульнага народа, усяляк нішчыць яе, бо разумее, што пазбаўлены такой каштоўнасці ён станецца зусім не здольным быць суб'ектам сваёй палітычнай гісторыі, будзе пакорлівым у руках тых, хто прабіўся да ўлады. Зараз для большасці беларусаў характэрны такі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, з якога звычайна пачынаецца
франтальны этнічны распад кожнага народа з паступовым пераходам яго індывідуумаў ў іншыя этнічныя супольнасці. Як кожны асобны індывідуум нацыі, страціўшы родныя і перайшоўшы на культуру, мову іншага народа рана ці позна далучае сябе да законнага народа - носьбіта гэтых духоўных каштоўнасцяў, такое пры падобнай культурна-моўнай пераарыентацыі не можа не адбыцца і з нацыяй у цэлым. Сусветная практыка багатая на такія бязрадасныя прыклады. Калі карэнным чынам не змяніць нацыянальнай палітыкі дзяржавы ў галіне культуры і мовы, колькасць такіх прыкладаў на планеце Зямля павялічыцца яшчэ на адну адзінку за кошт беларусаў.
Так бязлітасна нішчыць усё, што стварае нацыянальную аснову жыцця карэннага насельніцтва, беларускія ўладныя структуры дазваляюць сабе толькі таму, што не бачаць у краіне такой здаровай, уплывовай сілы ў грамадстве, якая магла б рашуча паўстаць супраць падобнага злачынства. Звычайна такой сілай з'яўляецца глыбока ўросшая ў народны арганізм  нацыянальная інтэлігенцыя. Адарваная ад беларускіх культурна-моўных стандартаў вышэйшая і сярэдняя спецыяльная школа не ўзгадоўвала нам такой інтэлігенцыі. Калі хтосьці з яе не адарваўся ад спадчынных каранёў, шануе, спавядае свае нацыянальна-духоўныя каштоўнасці, дык гэта хутчэй за ўсё пэўныя асабістыя якасці яго. У цэлым жа наша інтэлігенцыя - гэта проста адукаваная частка грамадства, але практычна няздольная да сапраўднай стваральнай нацыянальнай дзейнасці. Немагчыма назваць такую антынацыянальную акцыю дзяржавы, супраць якой у масавым парадку выступіла б сучасная інтэлігенцыя. Думаю, калі ўладныя структуры прымялі б пастанову аб закрыцці ўсіх беларускамоўных  школ, выключэнні з вучэбных планаў беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і геаграфіі Беларусі, пераводзе усіх сродкаў масавай інфармацыі на рускую мову, забароне прысвойваць імёны слынных сыноў беларускага народа населеным пунктам і іх вуліцам, дык і тады інтэлігенцыя не выказала б аніякага пратэсту, апраўдваючы такія крокі неабходнасцю ставіць агульнапланетарныя, агульначалавечыя інтарэсы вышэй за нацыянальныя. Вось якую "карысць" мы маем ад інтэлігенцыі з хворай нацыянальнай самасвядомасцю.
Прэзідэнцкая вертыкаль смела можа паставіць сабе ў вялікую заслугу, што за апошняе дзесяцігоддзе ёй удалося ўсе адказныя за стан народнай адукацыі, культуры, навукі ўладныя структуры, афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, дзяржаўны ідэалагічны апарат у належнай ступені укамплектаваць асобамі антынацыянальнай арыентацыі, якія пры выкананні сваіх службовых абавязкаў лічаць за норму карыстацца толькі рускай мовай. Датычыць гэта і элітнага кадравага апарату ўсіх звёнаў міністэрства адукацыі і культуры, чаго, дарэчы, не назіралася за бальшавіцкім часам, калі Беларусь па ўсіх параметрах залежала ад Маскоўскага Крамля. Ігнараванне высокім кіраўнічым кадравым апаратам гэтых міністэрстваў беларускай мовы спрычынілася да рэзкага зніжэння яе прэстыжнасці сярод асноўнай масы педагагічнай і мастацкай інтэлігенцыі. У выніку сярод яе ў дзесяткі разоў больш не толькі пасіўных, але і актыўных носьбітаў рускіх культурна-моўных каштоўнасцяў, чым беларускіх. Няцяжка зразумець, якую велізарную шкоду ўжо прычыніла і будзе прычыняць нашаму народу такая інтэлігенцыя сваёй працай па-за беларускім нацыянальна-культурным полем. Усяго гэтага не назіралася б, калі б сама дзяржава свядома не збочыла з нацыянальнага шляху і не пайшла на рашучае ўмацаванне рускіх пачаткаў ва ўсіх сферах духоўнага жыцця краіны.
Записан
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,084 секунд. Запросов: 20.