Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
31 Июль 2025, 20:39:31
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 404818 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #330 : 18 Февраль 2007, 11:40:30 »

Культурна-моўная залежнасць ад Расіі паглыбляецца.

Апошняе дзесяцігоддзе ўвайшло ў нацыянальную гісторыю як час напружаных пошукаў шляхоў палітычнага аб'яднання Беларусі з Расіяй. Не раз назіралася такое, што беларусаў гатовыя былі нашыя
гора-палітыкі інтэграваць у Расію ледзь не на любых умовах, толькі б заняць там высокія пасады на яе абшарах. Нічога не выйшла. Нягледзячы на ўсе старанні, рэальная адзіная руска-беларуская дзяржаўная прастора так і не была створана. Больш таго, на некаторых дзялянках палітычнай сістэмы адрозненні паміж Расіяй і Беларуссю нават паглыбіліся.
 Не выключана, што няўдачы ў стварэнні адзінай сумеснай дзяржаўнай прасторы вымусіла і вымушае нашых палітыкаў і іх памагатых з ліку інтэлігенцыі праяўляць як мага большую актыўнасць у фармаванні супольнай культурнай прасторы. І з вялікай ступенню верагоднасці можна ўжо гаварыць пра яе наяўнасць. Толькі, вось бяда, у гэтай небяспечнай для нас прасторы вельмі мізэрную ролю адыгрывае беларускі фактар, асабліва ў народнай адукацыі і навуцы, пабудаваных на моўнай аснове пластах прафесійнай культуры. I як трэба было чакаць, Беларусь трапіла ў яшчэ большую, чым як назіралася раней, культурна-моўную залежнасць ад Расіі, што непазбежна вядзе да падпарадкаванасці апошняй у іншых сферах грамадскай дзейнасці людзей, бо страціўшы сваю этнакультурную адметнасць яны становяцца няздольнымі да незалежнага палітычнага і эканамічнага развіцця. Такімі якасцямі ў поўным аб'ёме валодае толькі народ з высокім узроўнем уласнага нацыянальна-культурнага жыцця, а не той, што карыстаецца духоўнымі каштоўнасцямі з чужога карыта. Папахлябалі мы з яго нямала за Рэччу Паспалітай, Расійскай і Савецкай імперыямі, а зараз і незалежная Рэспубліка Беларусь імкнецца да краёў запоўніць  яго здабыткамі культуры Расіі з тым, каб было з іх што спажыць беларусам і ў раніцу і ў вечар. I пры вялікім спрыянні дзяржавы даспажываліся да таго, што аграмадныя масы беларусаў больш здольныя і ахвочыя жыць і працаваць у рускім, чым у сваім прыродным культурна-моўным рэжыме. Гэтай з'яве іншага вызначэння, як асіміляцыя, нельга адшукаць. I "заслуга" сучаснай дзяржавы тут  вельмі відавочная. Яна паспяхова давяршае тое, пра што так марылі і ў сне і наяве, чаго так ўпарта дамагаліся многія пакаленні рускіх вялікадзяржаўных шавіністаў.
 Не маючы сур'ёзнага намеру прывесці Беларусь да поўнай рэальнай палітычнай незалежнасці, дзяржаўныя мужы ночаў не спалі ў думках, як прынізіць яе аўтарытэт, зрабіць непапулярнай у народзе. I многае тут дасягнута, бо апошні з-за працяглага палітычнага прыгнёту пад уладай Рэчы Паспалітай і Расіі не вызначаўся належным узроўнем нацыянальна-дзяржаўнай свядомасці. Таму не даводзіцца здзіўляцца, што масы маўчалі, калі канстытуцыйна ўсталяваны 25 жніўня 1991 года Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь аб'ядналі з Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адзначаецца 3 ліпеня. Маўчалі яны і пазней, хаця бачылі, што ў час штучна сумешчаных свят больш мерапрыемстваў праводзіцца пад знакам перамогі над ворагам, чым прысвечаных дзяржаўнаму суверэнітэту. I гэта апраўдана, бо 3 ліпеня ўвайшло ў нашу гісторыю як дзень вызвалення Беларусі ад акупантаў, а не яе дзяржаўнай незалежнасці. Пасляваеннай Беларусі нават і не сніўся такі высокі ганаровы статус. Яна цалкам залежала ад Масквы, не мела права без узгаднення з ёю развязваць нават самыя шараговыя пытанні. Скрыжаваннем двух свят: Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у адно свята правядзення першага з названых 3 ліпеня, а не 25 жніўня па сутнасці пазбавіла яе народ самага вялікага свята - Дня дзяржаўнай незалежнасці, а ўладам дала магчымасць амаль нічога сур'ёзнага не рабіць дзеля дасягнення краінай такога статусу ў рэальнасці. I як вынік, з кожным годам яна становіцца ўсё больш і больш палітычна, эканамічна, нацыянальна-культурна залежнай ад Расіі. Сёлетняе святкаванне Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое супала з 60-годдзем яе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, цалкам праходзіла ў руска-савецкім рэчышчы, пры поўным выключэнні беларускай мовы з усіх афіцыйных святочных мерапрыемстваў. Яна прысутнічала толькі ў ролі нямой сведкі ў візуальным афармленні месцаў збору людзей. Стваралася ўражанне, што людзі сходзіліся ў прызначанае месца святкаваць культурна-моўную залежнасць Беларусі ад Расіі, а не выказаць сваю радасць з нагоды набыцця нашым народам ў жніўні 1991 года дзяржаўнага суверэнітэту. Не пераадолеўшы такой магутнай культурна-моўнай залежнасці ад Расіі, мы не маем права гаварыць пра наяўнасць у Беларусі рэальнага нацыянальнага суверэнітэту.
Записан
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,088 секунд. Запросов: 20.