Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Август 2025, 12:20:46
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 405529 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #330 : 18 Февраль 2007, 11:39:06 »

 Сцвярджаць пра значна большую дэфармацыю сучаснага нацыянальнага патэнцыялу духоўнага жыцця ў параўнанні з тым, якім ён быў за камуністамі, дазваляюць і тыя адмоўныя перамены, што за апошнія дзесяць гадоў адбыліся ў сельскай мясцовасці. На жаль, і яна не засталася ў баку ад дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі. Да таго ж яшчэ дэмаграфічна вымірае, тоне ў алкагалізме. I гэта не дзіўна, калі грамадства не сувымярае свае дзеянні, паводзіны з нацыянальнай
ідэяй, не бачыць перад сабой аніякай перспектывы. Многія суцяшаюць сябе абвешчанай дзяржавай праграмай адраджэння вёскі. Во парадокс: не было ні вайны, ні якіх-небудзь страшэнных прыродных катаклізмаў, а вёска так заняпала, што дзяржаве трэба адраджаць яе???  Магчыма сякія-такія пазітыўныя зрухі ў развіцці сельскагаспадарчай   вытворчасці і адбудуцца, але вярнуць вёсцы здольнасць быць этнічным асяродкам беларускага народа наўрад ці ўдасца. Няма адпаведных кадраў. Дзеля падняцця вёскі сюды прышлюць нямала арганізатараў сельскагаспадарчай вытворчасці, спецыялістаў аграрнага профілю. Але ж амаль усе яны належаць да носьбітаў рускіх культурна-моўных стандартаў, за што нам трэба ў першую чаргу дзякаваць сучаснай сістэме народнай адукацыі. Такія пасланцы не толькі не адновяць моцна заняпалы і на вёсцы нацыянальны беларускі дух, а, наадварот, яшчэ больш знясіляць яго.

Чужая нацыянальна-культурная стыхія у войску.

Прэзідэнцкая вертыкаль супольна з вайсковым камандаваннем на выдатна справіліся ў апошняе дзесяцігоддзе з вывядзеннем з салдацкага жыцця тых беларускіх ваенна-гістарычных традыцый і культурна-моўных пачаткаў, якія пакрысе пачалі прышчапляцца тут на пачатку 90-х гадоў. Агульнапрызнана, што пасля народнай адукацыі, культуры, службовага справаводства, навукі больш ніякая іншая сфера не ў стане так пазітыўна паўплываць на прэстыжнасць роднай мовы, як армія. Вось чаму ўсе краіны, што не сімвалічна, а рэальна станавіліся на шлях нацыянальна-культурнага Адраджэння, не забываліся паклапаціцца пра ўвядзенне сваёй роднай мовы ў побыт салдата. Не забываліся пра яе і заснавальнікі нашай першай нацыянальнай дзяржавы XX стагоддзя - Беларускай Народнай Рэспублікі. Будаванне вайсковага жыцця на гістарычных, культурна-моўных традыцыях Беларусі яны лічылі самай першачарговай задачай. У выдадзеным Беларускай Вайсковай Камісіяй у 1920 годзе ў Менску "Падарунку Беларускаму Жаўнеру" так запісана: "Ведай, што ты беларус і гавары паўсюдна на беларускай мове, таму што гэта твая родная мова. мова тваіх бацькоў і дзядоў. Хто саромеецца сваёй роднай мовы, той не сын свайго краю, той нявольнік у чужых  і здраднік свайго парода. Твой край , народ і мова не горш іншых краін, народаў і моваў". Зараз салдатам гавораць зусім іншае пра беларускую мову. Таму і не чуваць яе ў казармах, у час выступленняў салдацкіх самадзейных мастацкіх калектываў. Паводле ваенна-гістарычных традыцый моўных стандартаў наша войска ніколькі не адрозніваецца ад расійскага і трэба думаць не будзе адрознівацца да тае пары, пакуль нашага салдата будуць выхоўваць на сувораўскіх традыцыях (балазе існуе ж у нас Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава), пакуль маладых афіцэраў будуць рыхтаваць у Менскім сувораўскім вучылішчы. Такой краіны і ў Афрыцы не знойдзеш, дзе б армія будавалася паводле чужых стандартаў. "Суверэннай " Беларусі ўсё да твару. А ў перыяд жа міжваеннай беларусізацыі  былі спробы - і даволі ўдалыя - па арганізацыі жыцця дыслакаваных у рэспубліцы вайсковых падраздзяленняў на беларускіх нацыянальна-культурных традыцыях... Тады беларускае слова ўспрымалася салдатам, як сваё роднае.
Записан
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,075 секунд. Запросов: 20.