Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
01 Август 2025, 18:45:07
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 404989 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #330 : 18 Февраль 2007, 11:38:18 »

 Адсутнасць   прыстойнага нацыянальнага жыцця на Беларусі самым адмоўным чынам адбіваецца на яе лёсе. Перадавыя станы грамадства ўсё гэта разумеюць і імкнуцца неяк паправіць становішча. Таму і ў такіх неспрыяльных, антычалавечых нацыянальных умовах на нашай зямлі ёсць нямала людзей, гатовых начыста адкінуць навязаныя ім чужыя і жыць, тварыць паводле спрадвечна беларускіх культурна-моўных стандартаў. Але такое прагрэсіўнае, заканамернае жаданне сустракае велізарны, неадольны супраціў з боку дзяржавы, і ў многіх апускаюцца рукі.  Сустракаюцца і такія, што проста не выносяць глабальнага пагружэння краіны ў багну рускай культурна-моўнай асіміляцыі і стараюцца куды-небудзь з'ехаць, каб толькі не быць сведкамі гэтай этнічнай трагедыі. А з'язджаюць жа па гэтай прычыне не адкіды грамадства, а ў большасці выпадкаў здольныя да плённай творчай дзейнасці асобы.
 Заганнасць дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры ў апошнія дзесяць гадоў у поўнай меры праяўляецца ў дзейнасці афіцыйнага тэлебачання. Нават у часы непадзельнага панавання камуністычнай ідэалогіі яно так не адрывалася ад беларускай нацыянальнай асновы, як гэта назіраецца сёння. Дзяржава ў сваім герастратаўскім змаганні з прыроднымі для нашай краіны культурай і мовай нават не збаялася ледзь не цалкам пазбавіць беларускамоўнага гледача нацыянальнага тэлебачання, замяніўшы яго рускамоўным. Да вельмі сумных вынікаў прыходзіш, калі пачынаеш параўноўваць афіцыйнае выключэнне беларускай мовы з дзяржаўнага тэлебачання з дазволам фашысцкіх уладаў у ваенныя гады выкарыстоўваць яе ў 15-хвілінных перадачах Гамбургскага радыё. Тэлебачанне - гэты пакуль што найноўшы ў свеце сродак масавай інфармацыі сёння куды лепш выкарыстоўваецца ў нацыянальных інтарэсах многіх афрыканскіх плямёнаў, чым у нашай краіне для яе тытульнага народа. 3 дапамогай тэлебачання на іх родных мовах вядзецца накіраваная на захаванне і развіццё адпаведнага мясцовым прыродным пачаткам духоўнага жыцця, на фармаванне нацыянальнай самасвядомасці, якая панесла шмат страт з-за працяглага панавання ў каланіяльных краінах чужой культуры і мовы. А вось дзяржаўнае тэлебачанне Рэспублікі Беларусь упарта не фармуе такой патрэбнай кожнаму пароду каштоўнасці, як нацыянальная самасвядомасць. Да таго ж, маючы такі абмежаваны аб'ём чыстых, а не "трасянкавых" беларускамоўных перадач, тэлебачанне толькі садзейнічае ўзнікненню ў маладасведчанай у пытаннях філалогіі часткі насельніцтва памылковага меркавання пра адсутнасць у беларускай мовы дастатковага запасу слоў, каб належным чынам асвятляць важнейшыя падзеі ўнутранага і знадворнага жыцця.
 Сучаснае бязрадаснае, прыгнечанае ў культурна-моўным плане становішча беларускага народа і нечуваная абыякавасць многіх да ажыццяўлення хаця б якіх-небудзь практычных крокаў для паляпшэння сітуацыі тлумачыцца амаль поўнай немагчымасцю публічна паведаць людзям усю праўду пра галоўных вінаватых у такой трагедыі, выказаць меркаванні пра шляхі выйсця з яе. Беларусь, як вядома з друку, у шматгадовым рэйтынгу "Свабода слова - 2004" (ім ахоплена 193 краіны свету),  праведзеным міжнароднай праваабарончай арганізацыяй "Freedom House", заняла 182-е месца. Вось тут і паспрабуй данесці грамадству, што робяць уладныя структуры Беларусі па дэмантажы нацыянальна-культурнага патэнцыялу яе тытульнага народа.
 Калі б на Беларусі да ўлады прыйшлі сапраўдныя нацыянальныя патрыёты, яны ў першую ж чаргу паспрабавалі б пераўтварыць тэлебачанне са сродку русіфікацыі тытульнага народа ў магутны інструмент адбудовы і развіцця яго культуры  на трывалым
прыродным падмурку, чым забяспечылі б краіне аўтарытэт на сусветнай арэне, дапамаглі б пераадоленню трывала  ўсталяванага скрозь погляду на беларусаў як на нейкае недасканалае, аморфнае адгалінаванне рускага этнасу.
 За адсутнасць праўды ў сродках масавай інфармацыі народу даводзіцца плаціць надзвычай высокую цану, траціць грунт пад нагамі, звыкацца з чужымі стандартамі. Мне думаецца, што нават і не адарваная ад роднай глебы частка палітыкаў і інтэлігенцыі не разумее, што за апошняе дзесяцігоддзе нацыянальны пласт беларускай культуры зведаў такія сур'ёзныя разбурэнні, што сёння ён слабейшы, чым у апошнія гады існавання БССР. Тады ў нас выдавалася багата ў поўным сэнсе слова беларускіх газет накладам у досыць салідную лічбу. У значнай ступені ўлічваўся беларускі інтарэс на радыё і тэлебачанні. Калі сёння яны, асабліва апошняе, ёсць тыповы ідэалагічны сродак масавай русіфікацыі, дык за камуністычным часам тут адчувалася і беларуская прысутнасць. Два беларусы з вялікай літары старшыня Дзяржаўнага     камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні Генадзь Бураўкін  і  вядовец найцікавейшай  тэлеперадачы "Роднае слова" Уладзімір Содаль рабілі для  беларускай справы непараўнальна больш, чым сёння ўвесь калектыў гэтага магутнага ідэалагічнага апарату прэзідэнцкай вертыкалі. Тады нікому нават з шараговых работнікаў гэтага Камітэту не прыходзіла ў галаву злачынная, бязглуздая думка, што рускую мову трэба выкарыстоўваць для сур'ёзных праграм, разлічаных на шырокую аўдыторыю тэлегледачоў, а беларускую - для нейкіх другарадных перадач, вузкага кола людзей. Ці ж гэта не моўная дыскрымінацыя тытульнага народа краіны?!
Записан
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,072 секунд. Запросов: 20.